ВАРАЖЦО́Ў (Мікалай Мікалаевіч) (28.4.1881, г. Іркуцк, Расія — 9.8.1941),
савецкі хімік-арганік, адзін з арганізатараў анілафарбавальнай прам-сці. Скончыў Харкаўскі тэхнал.ін-т (1904). У 1904—18 выкладаў у розных ун-тах Расіі (праф. з 1917). З 1916 арганізатар і кіраўнік лабараторыі «Рускафарба», з 1924 у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. Навук. працы па хіміі фарбавальнікаў, іх будове, здольнасці афарбоўваць прыродныя валокны. Аўтар манаграфіі «Асновы сінтэзу прамежкавых прадуктаў і фарбавальнікаў» (1934). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́БЕР ((Weber) Вільгельм Эдуард) (24.10.1804, г. Вітэнберг, Германія — 23.6.1891),
нямецкі фізік. Чл.-кар. Берлінскай (1834) і Пецярбургскай (1853) АН. Скончыў ун-т у Гале (1826). У 1828—49 праф. ун-таў у Гале, Гётынгене, Лейпцыгу. Навук. працы па электрычнасці, магнетызме, акустыцы і малекулярнай фізіцы. Аўтар тэорыі элементарных магнітаў — магн. дыполяў (1854) і гіпотэзы аб дыскрэтнасці эл. зараду (1848). Разам з К.Ф.Гаўсам распрацаваў сістэму эл. і магн. адзінак. Яго імем названа адзінка магн. патоку — вебер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЧАР (Алім Аляксандравіч) (н. 4.7.1933, Мінск),
бел. фізікахімік. Д-рхім.н. (1973), праф. (1974). Сын А.С.Вечара. Скончыў Маскоўскі ун-т (1955). З 1961 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, з 1964 у БДУ. Навук. даследаванні па фіз. хіміі цвёрдага цела (хім. сенсары, цвёрдыя электраліты, паліўныя элементы), вывучэнні тэрмадынамічных уласцівасцей неарган. рэчываў.
Тв.:
Твердые электролиты. Мн., 1988 (разам з Д.В.Вечар);
Химические сенсоры. Мн., 1990 (разам з П.П.Жуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАГРА́ДАЎ (Мікалай Уладзіміравіч) (19.12.1897, г. Луга Ленінградскай вобл., Расія — 5.5.1972),
бел. псіхіятр. Д-рмед.н., праф. (1943). Засл. дз. нав. Беларусі (1966). Скончыў Ленінградскі мед.ін-т (1925). З 1937 у НДІ эвалюцыйнай фізіял. паталогіі вышэйшай нерв. дзейнасці імя Паўлава. У 1941 — 45 нач. эвакуацыйнага шпіталя. З 1948 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па фізіялогіі вышэйшай нерв. дзейнасці, укараненні ў псіхіятрыю фізіял. кірунку і ахоўнага тармажэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІРА́САЎ (Георгій Пятровіч) (н. 8.7.1940, в. Хлебнікава Маскоўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікахіміі торфу. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Ін-це торфу АН Беларусі. Навук. даследаванні па распрацоўцы тэхналогіі і абсталявання для здабычы і перапрацоўкі торфу і сапрапеляў, вытв-сці комплексных грануляваных угнаенняў на гэтай аснове, аднаўленні заглееных вадаёмаў.
Тв.:
Торф на удобрение. Мн., 1983 (у сааўт.);
Комплексные гранулированные удобрения на основе торфа. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ (Ігар Пятровіч) (н. 21.10.1931, г. Прыволжск, Расія),
бел. вучоны ў галіне спарт. фізіялогіі. Д-рбіял.н. (1994). Скончыў Омскі ін-тфіз. культуры (1961). З 1969 у Гомельскім ун-це, з 1982 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы: па ўздзеянні розных рэжымаў рухальнай актыўнасці на фіз. развіццё дзяцей; па пытаннях кіравання трэніровачным працэсам; узаемасувязях фіз. і разумовай працаздольнасці пры выкананні фіз. нагрузкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯДЗЕ́РНІКАЎ (Васіль Іванавіч) (11.2.1919, г. Ліпецк, Расія — 16.3.1991),
бел. матэматык. Д-р фізіка-матэм. н. (1969), праф. (1970). Скончыў Варонежскі ун-т (1941). З 1950 у Варонежскім ун-це, з 1959 у Горкаўскім пед. ін-це. З 1969 у БДУ. Навук. працы па канформнай дыферэнцыяльнай геаметрыі, тэорыі гіперпаверхняў прасторы Еўкліда, па тэорыі абагульненага метаду нармалізацый, па агульнай тэорыі спалучаных звязнасцей, тэорыі спец. класа аднародных прастораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРГЕ́ЙЧЫК (Леанід Аляксандравіч) (н. 31.10.1941, Мінск),
бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1968). З 1968 у Бел. аграрным ун-це. Навук. працы па тэарэт. асновах распрацоўкі рабочых органаў і сродкаў аўтаматызацыі бульбаўборачных машын.
Тв.:
Устойчивость системы автоматического вождения самоходного картофелеуборочного комбайна (разам з Л.І.Бурганскай, В.П.Буяшовым) // Трактары и сельхозмашины. 1985. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛЕ, Хале (Halle),
горад на У Германіі, у зямлі Саксонія-Ангальт, на р. Заале. 295,4 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт. Буйны прамысл. і культ.цэнтр.Вытв-сць пасажырскіх вагонаў, абсталявання для хім. і харч. прам-сці, паравых катлоў; прыладабудаванне, эл.-тэхн., хім., паліграф., швейная, гарбарна-абутковая, харч. (у т. л. цукровая) прам-сць. Ун-т. Акадэмія прыродазнаўчых навук. Дом-музей кампазітара Г.Ф.Гендэля. Арх. помнікі 15—19 ст. Праводзяцца муз. фестывалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМУ́ЛКА ((Gomółka) Крысціна) (н. 8.4.1954, г. Гданьск, Польшча),
польскі гісторык. Скончыла Гданьскі ун-т (1977). Д-р габілітаваны (1993). У 1978—93 працавала ў Ін-це эканам. і гуманітарных навук, з 1993 — у політэхн. ін-це ў Гданьску. Даследуе гісторыю беларусаў паміж 1-й і 2-й сусв. войнамі, паліт.эканам. і культ. жыццё сучаснай Беларусі, бел. дыяспару. З 1993 рэдактар польска-бел. час. «Dyskusja» («Дыскусія»).