даўгава́ты, -ая, -ае.

1. Некалькі даўжэйшы за нармальны.

Плашч яму д.

2. Не круглы на выгляд, прадаўгаваты.

Твар у хлопца д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўгаве́чны, -ая, -ае.

1. Здольны жыць доўгі час.

Д. род.

Дуб — даўгавечнае дрэва.

2. Разлічаны на доўгі час існавання; моцны, трывалы.

Надзейны і д. самазвал.

|| наз. даўгаве́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўгавы́ гл. доўг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўгагры́вы, -ая, -ае.

3 доўгай грывай (пра коней).

Даўгагрывыя коні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўгадзю́бы, -ая, -ае.

3 доўгай дзюбай.

Д. журавель.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўгакры́лы, -ая, -ае.

1. 3 доўгімі крыламі.

Д. стрыж.

2. у знач. наз. даўгакры́лыя, -ых. Атрад птушак, да якіх адносяцца стрыжы, калібры і пад.

Сямейства даўгакрылых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўгакры́сы, -ая, -ае.

3 доўгімі крысамі (пра адзенне).

Даўгакрысае паліто.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўгале́цце, -я, н.

Доўгае жыццё.

Прыклад чалавечага даўгалецця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўгалы́гі, -ая, -ае (разм.).

Вельмі высокі, худы і нязграбны.

Д. хлопец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўгано́сік, -а, мн. -і, -аў, м.

Невялікі жук з доўгім хабатком, шкоднік сельскагаспадарчых раслін.

Свірнавы д.