карст

(ням. Karst, ад серб. Kras = назва плато ў Сербіі)

комплекс з’яў, якія ўзнікаюць у выніку растварэння горных парод прыроднымі водамі (пячоры, варонкі, катлавіны, яры і інш.); карставыя з’явы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

энцы́кліка

(лац. encyclicus, ад гр. enkyklios = кругавы)

афіцыйнае пасланне рымскага папы да ўсіх католікаў або да вернікаў якой-н. адной краіны па пытаннях рэлігіі, маралі, палітыкі, выхавання і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

ю́ка

(ісп. iuca, з індз.)

вечназялёная дрэўная расліна сям. лілейных, якая пашырана ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы, а таксама валокны гэтай расліны, з якіх вырабляюць канаты, рагожы і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Е́сці (ТСБМ). Рус. есть, укр. їсти, ст.-рус. ѥсти, ст.-слав. ѥсти, балг. ям, серб.-харв. је̏сти, славен. jésti, чэш. jísti, славац. jesť, польск. jeść, в.-луж. jěsć, палаб. jest і інш. Прасл. ěsti, ědmьліт. ė́du, ė́sti ’есці, прагна есці’. І.‑е. *ēd (ст.-інд. ádmi, хец. e‑itmi, лац. edo). Для балта-слав. стану характэрна падаўжэнне каранёвага e (Покарны, I, 287–288, Ваян, III, 452).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ну — часціца ўзмацняльная (Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’так, але’ (Некр., Сл. ПЗБ; мядз., чэрв., Жыв. сл.; ТС), укр. ну, рус. ну, польск. nu, чэш. пи, в.- і н.-луж. nu, славен. nu, серб.-харв. ну̏. Прасл. *nu/*nǫ, этымалагічна блізкія прасл. *na (гл. на), *no (гл. но), *nъ і інш., усе ўзыходзяць да указальнага *ono‑/*eno‑ (Махэк₂, 402; Бязлай, 2, 229; 2, 507, з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нішча́ць ’худзець’ (Сл. ПЗБ). Няясна, магчыма, звязана з нішчаць (нищЪць) ’бяднець, даходзіць да галечы’ (Нас.), што ў сваю чаргу з нішчы ’бедны, жабрак’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ст.-бел. нищий ’тс’ (XVI ст.; Карскі, 1, 391), якое ўзыходзіць да прасл. *nisti‑, роднаснага ст.-інд. nistyah ’чужы, нетутэйшы’ (Фасмер, 3, 77). Адносна семантыкі параўн. рус. нищий ’жабрак’; ’сухарлявы, хударлявы’, ху́до‑бёдно ’больш-менш, так-сяк’ і інш. Гл. нішчыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паду́шка ’пасцельная рэч — напханы пухам, пер’ем, сенам і пад. мяшок’, дыял. ’частка калёс’. Рус. поду́шка, укр. поду́шка, поду́ха, ст.-рус. подушька, польск. poduszka, чэш., славац. poduška, ст.-чэш. poducha. Праслав. podušьka. Большасць даследчыкаў звязваюць з серб.-харв. ду̏хња ’пярына’, чэш., польск. duchna ’тс’ і далей з дух (гл.) (Фасмер, 3, 301; там жа і інш. літ-ра). Інакш Махэк (467), які выводзіць з podъ і ucho.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пане́ль ’дарожка для пераходаў па баках вуліцы; драўляная абшыўка або афарбоўка ніжняй часткі сцяны ў памяшканні’ (ТСБМ). З рус. пане́ль (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79). У рус. з н.-ням. Paneel або нідэрл. paneel ’панель, абшыўка’, сяр.-н.-ням. panele, pannele ’драўляная абшыўка сцен пакоя’, якія ўзыходзяць да рам. *pannellus ’сукно’, або panịs ’футэроўка, набіўка’ (Мацэнаўэр, 270; Фасмер, 3, 197, у якога гл. і інш. літ-ру).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахлю́стаць ’памыць (грыбы)’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да па‑ (< прасл. po·) і прасл. xlʼustati — гукапераймальнага дзеяслова (Трубачоў, Эт. сл., 8, 35). Параўн. бел. швянч. хлюшчзць ’моцна цячы (пра воду)’, рус. пск., цвяр. хлюстать ’(пра дождж) моцна біць у войны’, славінск. xlüstac ’ліцца, цячы з шумам’, польск. chlustać ’біць струменем’, н.-луж. hluskaś, в.-луж. khluskać ’ліцца з плёскатам’ і інш. Гл. таксама Слаўскі, 1, 67; Фасмер, 3, 248.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе-пе-пе ’падзыўныя для кароў’ (лях., ДАБМ, камент., 895). Гукапераймальнае, утворанае, магчыма, з пачатковага складу і.-е. назвы скаціны *pekʼu‑ (параўн. лац. pecus ’скаціна’, ст.-інд. páçu, paçús, авест. pasu‑ ’тс’, ст.-грэч. πέκος ’шкура’, гоц. faíhu ’грошы’, ст.-в.-ням. fihu ’скаціна’, прасл. *pьsъ ’(калматы) сабака’). Параўн. і інш. падзыўныя словы для кароў з гэтым жа коранем: псе-псе-псе, псейка‑псейка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)