Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬВІХ Пётр Аўгуставіч (19.12.1873, г. Віцебск — 7.5.1958),
генерал-маёр артылерыі (1940), вучоны ў галіне балістыкі і тэорыі стральбы. Д-ртэхн.н. (1938), праф. (1935), лаўрэат Дзярж. прэміі СССР 1941. У арміі з 1892. Скончыў Міхайлаўскую артыл. акадэмію (1903). Да 1917 выкладчык у гэтай акадэміі. З 1918 палкоўнік Гельвіх у Чырв. Арміі. Да 1943 выкладчык у Ваен. акадэміі імя Дзяржынскага. Да 1953 у Гал.артыл. упраўленні Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРМЕТЫЗА́ЦЫЯ (ад імяегіп. мудраца Гермеса, якому прыпісвалася здольнасць шчыльна закаркоўваць пасудзіны),
забеспячэнне непранікальнасці сценак і злучэнняў апаратаў, машын, збудаванняў, ёмістасцей для вадкасцей, газаў і інш. Дасягаецца зваркай, пайкай, выкарыстаннем літых дэталей, спец. вакуумных матэрыялаў (гетэраў і інш.), герметыкаў, ушчыльняльнікаў і г.д. Пашырана ў вакуумнай тэхніцы, электра- і радыётэхніцы, ядз. фізіцы, у вытв-сці шкодных і выбуховых рэчываў, пры пабудове карпусоў падводных лодак, касм. караблёў, свідраванні нафтавых пластоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКАЯ МАСТА́ЦКАЯ СТУ́ДЫЯімя М.А.Урубеля.
Існавала ў Гомелі ў 1919—21. Арганізавана мастакамі А.Быхоўскім і С.Каўроўскім. Яе навучэнцы стварылі шмат плакатаў, карыкатур, дыяграм, заклікаў для прапаганды рэв. ідэй на Беларусі. Сярод плакатыстаў вылучаўся Быхоўскі — аўтар вострых, экспрэсіўных, цікавых па задуме твораў: «Чырвоны набат», «Дапамажыце параненаму чырвонаармейцу» і інш. Сярод вучняў студыі нар. мастак СССР Г.Ніскі, мастакі А.Шаўчэнка, Я.Целяшэўскі, карыкатурыст Л.Смехаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ДА (санскр.літар. прасветлены),
у будыйскай рэлігіі істота, якая дасягнула стану найвышэйшай дасканаласці («прасвятлення») і здольная паказаць шлях рэліг. выратавання. Будыйскі пантэон налічвае сотні будаў. У вузкім значэнні — імя заснавальніка будызму Сідхартхі Гаутамы (623—544 да н.э.), які, паводле легенды, пакінуў сям’ю і пасля 7 гадоў аскетычных вандраванняў і «пазнання ісціны» стаў прапаведаваць новае вучэнне ў Індыі (гл. ў арт.Будызм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУКЕ́ЕВА Хадзіша (н. 21.2.1917, г. Казталаўка, Казахстан),
казахская актрыса. Нар.арт.СССР (1964). Скончыла Ленінградскі тэатр.ін-т (1938). Працавала ў Чымкенцкім т-ры, у Т-ры драмы імя М.Аўэзава (Алматы). Лепшыя работы адметныя драматызмам і сцэнічнай выразнасцю: Саўм («Сяброўства і каханне» А.Абішава), Карлыга («Кобланды» Аўэзава), Мехмэнэ Бану («Легенда пра каханне» Назіма Хікмета), Кацярына («Навальніца» А.Астроўскага), Катарына («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЙЗЕНГОФЕР (Deisenhofer) Іаган (н. 30.9.1943, г. Мюнхен, Германія),
нямецкі біяхімік і біяфізік. Скончыў Мюнхенскі тэхн.ун-т (1971). З 1972 у Ін-це біяхіміі імя М.Планка, з 1988 у Мед. ін-це Тэхаскага ун-та ў Даласе. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе складаных біяарган. злучэнняў. Расшыфраваў трохмерную структуру мембраннага інтэгральнага бялку пурпурных бактэрый, які з’яўляецца рэакцыйным цэнтрам фотасінтэзу (1982, разам з Р.Губерам і Г.Міхелем). Нобелеўская прэмія 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХМЕТЭ́ЛІ Сандро (Аляксандр Васілевіч; 25.4.1886, с. Анага, Грузія — 29.6.1937),
грузінскі рэжысёр. Нар.арт. Грузіі (1933). Адзін з заснавальнікаў груз.т-ра. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1916). У 1926—35 маст. кіраўнік т-раімя Ш.Руставелі (Тбілісі). Яго пастаноўкі вызначаліся яркай тэатральнасцю, нац. каларытам, зладжанасцю акцёрскага ансамбля. Сярод лепшых «Загмук» А.Глебава (1926), «Разлом» Б.Лаўранёва і «Анзор» С.Шаншыяшвілі (1928), «Ламара» паводле твораў Важа Пшавелы (1930), «Разбойнікі» Ф.Шылера (1933).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЗІЛІ́ДЭС (Basilides) Марыя (11.11.1886, Іольшва, Венгрыя — 26.9.1946),
венгерская спявачка (кантральта). Скончыла Муз. акадэмію імя Ф.Ліста ў Будапешце (1911). Салістка Нар. оперы (Будапешт), з 1915 — Венг.дзярж. опернага т-ра. Сярод партый: Арфей («Арфей» К.Мантэвердзі), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Даліла («Самсон і Даліла» К.Сен-Санса), Ірадыяда («Саламея». Р.Штрауса), кантральтавыя партыі ў операх Р.Вагнера. Выконвала сола ў араторыях І.С.Баха, Г.Ф.Гендэля, рэквіеме В.А.Моцарта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЯРА́НЫ,
вёска ў Беларусі, у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Друць. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Крупскай. За 36 км на ПнЗ ад Рагачова, 155 км ад Гомеля. 689 ж., 289 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля Азяран стараж. гарадзішча (8—7 ст. да н.э. — 1—2 ст.н.э.) і курганны могільнік дрыгавічоў (11—12 ст.).