дыскрэдытава́ць

(фр. discréditer)

падрываць давер’е да каго-н., чаго-н., ставіць пад сумненне, прыніжаць чый-н. аўтарытэт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыямагне́тык

(ад дыя- + гр. magnetes = магнетычны)

рэчыва, здольнае намагнічвацца пад дзеяннем знешняга магнітнага поля насустрач напрамку поля.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

калана́да

(фр. colonnade)

архіт. рад калон пад агульным перакрыццём (аркай, аркадай) або антаблементам у якім-н. збудаванні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

камізэ́лька

(польск. kamizelka, ад фр. camisole)

кароткае мужчынскае адзенне без каўняра і рукавоў, якое надзяваюць пад пінжак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

праферме́нты

(ад лац. pro = для + ферменты)

неактыўная форма ферментаў, якая пераходзіць у актыўную пад уплывам іншых ферментаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пульсо́метр

(ад лац. pulsare = удараць + -метр)

помпа, у якой выцясненне вадкасці адбываецца пад уздзеяннем пары або газу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

радыемута́цыі

(ад радые- + мутацыя)

раптоўныя спадчынныя змены прымет або ўласцівасцей арганізма, якія ўзніклі пад уздзеяннем іанізуючага выпрамянення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стэрэамеха́ніка

(ад стэрэа- + механіка)

вучэнне аб дэфармацыях і напружаннях у дэталях канструкцый і машын пад знешнім уздзеяннем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фотахрамі́зм

(ад фота- + гр. chroma = колер)

здольнасць рэчыва абарачальна набываць або змяняць афарбоўку пад дзеяннем аптычнага выпрамянення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шпа́ла

(рус. шпала, ад гал. spalk = падпорка)

брус, які кладзецца ўпоперак чыгуначнага насыпу як апора пад рэйкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)