накася́к, прысл.

Не прама, убок ад прамога кірунку; наўскасяк. Сцежка ішла накасяк. / у перан. ужыв. Так, сяк, накасяк, абы не па-людску. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпаве́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн.так; ж.

Тое, што і павець. Цётка з усімі трыма дочкамі трапала лён у падпаветцы. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазыча́льнік, ‑а, м.

Той, хто дае грошы ў пазыку. Час мінаў, вярнуць пазыку князь не мог, зямля так і засталася ў пазычальніка. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насагло́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн.так; ж.

Верхняя частка глоткі, якая размешчана ззаду насавой поласці і пераходзіць у глотку. Захвоованне насаглоткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нату́жны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і натужлівы. — Мне так добра, — гаварыў ён натужным, ціхім голасам. Навуменка. Экскаватар з натужным гулам угрызаўся ўглыб. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымру́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Абл. Прыжмурыць (вочы). Так пасля добрага грыбнога дня, як толькі прымружыш вочы, мрояцца чорнагаловыя крамяныя баравічкі. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўкіламе́тра, м.

Палавіна кіламетра. Наперадзе, праз паўкіламетра, шлях браўся направа. Мележ. Ад пасёлка да станцыі было не так далёка, можа якога паўкіламетра. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піпе́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн.так; ж.

Шкляная трубачка з гумавым наканечнікам, пры дапамозе якой набіраюць вадкасць і выпускаюць па каплях.

[Ад фр. pipette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піяне́рыя, ‑і, ж., зб.

Піянеры (гл. піянер у 4 знач.). — Хто гэта даглядае так магілу? — спытаў Лыкоўскі. — Піянерыя наша, — адказаў дзед Нічыпар. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.

Ваяваць некаторы час. Два гады ўжо праваяваў .. [Візэнер].. Але ніколі яшчэ смерць не была так блізка ад яго. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)