род кветкавых раслінсям. казяльцовых. 8 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе. На Беларусі 1 від — М. маленькі (M. minimus). Трапляецца ў пасевах, на лугах, каля дарог.
Аднагадовыя травяністыя расліны. Лісце вузкалінейнае ў прыкаранёвай разетцы. Кветаносныя сцёблы шматлікія. Кветкі дробныя, двухполыя, у коласападобных суквеццях, падобных на мышыны хвост (адсюль назва). Плод — шматарэшак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЛЕ́СНІК (Sanicula),
род кветкавых раслінсям. парасонавых. Больш за 40 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 1 від — П. еўрапейскі (S. europaea). Трапляецца ў лясах, хмызняках.
Двух- і шматгадовыя травы выш. 40—70 см. Лісце пальчата-раздзельнае, доўгачаранковае, на зіму не ападае. Кветкі дробныя ў простых галоўчатападобных парасоніках. Плод — віслаплоднік. Некат. віды — лек. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРУШЭ́НЕЦ (Chimaphila),
род кветкавых раслінсям. грушанкавых. 8 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 1 від — П. парасоністы (Ch. umbellata). Трапляецца ў хваёвых і мяшаных лясах.
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны выш. да 20 см. Лісце суцэльнае, скурыстае, зімой захоўвае зялёную афарбоўку. Кветкі ружаватыя ў парасонападобных паніклых суквеццях. Плод — каробачка. Лек. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАСТО́М (ад грэч. plastos вылеплены),
сукупнасць генаў, што размешчаны ў кальцавых малекулах ДНК пластыд. У кааперацыі з генамі ядра П. забяспечвае ўласнае ўзнаўленне і рэалізацыю генет. інфармацыі ў пластыдах. Характарызуецца множнасцю копій ДНК на клетку і пластыду. Вывучэнне П. дазваляе мэтанакіравана праводзіць селекцыю высокаўраджайных сартоў культ.раслін, якія маюць высокую актыўнасць фотасінтэзу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЗЕНХІ́МА (ад грэч. pros звыш, побач + enchyma налітае, тут тканка),
раслінная тканка, што мае выцягнутыя (даўж. ў некалькі разоў перавышае шыр.), завостраныя на канцах (у адрозненне ад парэнхімы), розныя па паходжанні і функцыях клеткі. Паміж П. і парэнхімай ёсць пераходы (напр., каленхіма і лопасцевыя галінастыя клеткі мезафілу ў лісці каны і інш.раслін).