ГУ́СЕЎ (Віктар Яўгенавіч) (н. 2.5.1918, г. Марыупаль, Украіна),

рускі фалькларыст-славіст. Акад. Расійскай АН (1994). Д гіст. н. (1966), праф. (1971). Старшыня камісіі слав. фальклору пры Міжнар. к-це славістаў. З 1921 жыў у Гомелі, дзе скончыў муз. тэхнікум. Пад уплывам выкладчыкаў — кампазітараў Р.​Пукста і А.​Туранкова — запісваў бел. нар. песні ад маці і бабулі, ураджэнкі Гродзеншчыны. Працаваў у Чэлябінскім пед. ін-це (1945—54). З 1955 у Ін-це рус. л-ры Рас. АН (Пушкінскі дом). З 1969 у Ін-це тэатра, музыкі і кіно (С.-Пецярбург). Аўтар прац па гісторыі і тэорыі фальклору, эстэтыцы, нар. т-ры, параўнальным вывучэнні нар. творчасці славян. Найб. вядомая манаграфія «Эстэтыка фальклору» (1967). У многіх працах цікавасць да бел. фальклору (цыкл арт. пра бел. веснавы абрад «Пахаванне стралы»).

Тв.:

Восточно-славянский фольклор: Словарь науч. и нар. терминологии. Мн., 1993 (у сааўт.).

Літ.:

Ивлева Л.М. В.​Е.​Гусев: Библиогр. указ. науч. тр. (1941—1981). Л., 1984;

Хронологический список трудов В.​Е.​Гусева, 1982 — 1993 // Рус. фольклор. СПб., 1995. Вып. 28;

Мельц М.Я. В.​Е.​Гусев как фольклорист // Там жа. 1989. Вып. 25.

К.​П.​Кабашнікаў.

т. 5, с. 543

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́РСАКАС ((Korsakas) Костас) (5.10.1909, в. Пашвіцініс Пакруайскага р-на, Літва — 24.11.1986),

літоўскі літ.-знавец, паэт. Нар. пісьменнік Літвы (1979). Акад. АН Літвы (1949). Д філал. н. (1965). Засл. дз. нав. Літвы (1959). Вучыўся ў Каўнаскім ун-це (1931—40). У 1946—84 дырэктар ін-таў літ. л-ры, літ. мовы і л-ры АН Літвы. У 1944—57 выкладаў у Вільнюскім ун-це (з 1948 праф.). Друкаваўся з 1925. Аўтар літ.-знаўчых прац «Пісьменнікі і кнігі» (1940), «Літаратура і крытыка» (1949), «Дружба літаратур» (1962), «Волат латышскай літаратуры» (пра А.​Упіта, 1967). Гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі літоўскай літаратуры» (т. 1—4, 1957—68; Дзярж. прэмія Літвы 1969), у якой адзначаны і бел.-літ. ўзаемасувязі і ўзаемаўплывы. Выдаў паэт. зб-кі «Закон барацьбы» (1943), «Жніво» (1969), «Лістапад» (1979). Аўтар артыкулаў, успамінаў пра Я.​Купалу, Я.​Коласа, М.​Лынькова («Янка Купала і літоўская літаратура», 1952; «Якуб Колас і Літва», «Блізкі нам голас», абодва 1962; «Друг літоўскай літаратуры», 1979). На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Х.​Жычка, П.​Панчанка, А.​Разанаў.

Тв.:

Бел. пер. — у кн. Галасы сяброў. Мн., 1958;

Рус. пер. — Избранное. Вильнюс, 1953;

Стихи. Вильнюс, 1976.

А.​В.​Мальдзіс.

К.Корсакас.

т. 8, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЭЛЯ́ЦЫЯ ў мовазнаўстве,

узаемасувязь і ўзаемаабумоўленасць моўных элементаў, у аснове якой частковыя адрозненні матэрыяльных або функцыян. уласцівасцей структурных элементаў мовы. Выкарыстоўваецца на ўсіх моўных узроўнях. Найб. распрацавана фаналагічная К. Гэта сістэма проціпастаўленняў, што апіраюцца на адну дыферэнцыяльную (карэляцыйную) прыкмету. У бел. мове сістэма зычных фанем апіраецца на К. цвёрдых-мяккіх, глухіх-звонкіх, шыпячых-свісцячых, выбухных-афрыкатыўных зычных.

Найб. значнымі з’яўляюцца К. цвёрдых-мяккіх (14 пар): «п-п’», «б-б’», «м-м’», «в-в’», «ф-ф’», «т-ц’», «д-дз’», «с-с’», «з-з’», «н-н’», «л-л’», «к-к’», «г-г’», «х-х’» («пат-п’ат», «[б]ыць-[б’]іць», «ко[н]-ко[н’]») і глухіх-звонкіх (11 пар): «б-п», «б’-п’», «д-т», «дз’-ц’», «з-с», «з’-с’», «ж-ш», «дж-ч», «г-х», «g-к», «дз-ц» («бас—пас», «біць—піць», «каса—каза»). К. шыпячых-свісцячых складаюць «с-ш», «с’-ш», «з-ж», «з’-ж», «ц-ч», «дз-дж» («сыр—шыр», «[з’]аць—жаць», «чараваць—цараваць»). К. выбухных-афрыкатыўных грунтуюцца на проціпастаўленні спалучэнняў «гс-ц», «тш-ч» («а[тш]умець—а[ч]умець», «па[тс]адзіць—па[ц]адзіць»). У пэўных фанет. умовах чл. карэляцыйных радоў нейтралізуюцца — супадаюць у адным элеменце пары. Напр., у канцы слоў глухія-звонкія прадстаўлены толькі глухімі: «каса—каза—[кос]» (у арфаграфіі «кос» і «коз»). Большасць фанем бел. мовы ўваходзіць у некалькі К. (напр., фанема «з» ёсць у К. глухіх-звонкіх, цвёрдых-мяккіх, шыпячых-свісцячых).

Літ.:

Трубецкой Н.С. Основы фонологии: Пер. с нем. М., 1960;

Крывіцкі А.А., Падлужны А.І. Фанетыка беларускай мовы. Мн., 1984.

А.​І.​Падлужны.

т. 8, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЫ́НЧЫК (Мікола) (Мікалай Міхайлавіч; н. 1.8.1923, в. Быцень Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. літ.-знавец і крытык. Д філал. н. (1970), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Гродзенскі пед. ін-т (1952). Настаўнічаў. У 1957—70 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1970 заг. кафедры бел. л-ры Гомельскага ун-та, з 1980 — Мінскага ун-та культуры. Даследуе праблемы народнасці л-ры, узаемадзеянне л-ры і фальклору, асновы бел. вершаскладання, творчасць Я.​Купалы, Я.​Коласа, М.​Багдановіча, А.​Куляшова, П.​Глебкі і інш. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 2, 1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (на рус. мове, 1977), падручнікаў для студэнтаў пед. ін-таў «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917—1940» (т. 1, 1981), «Гісторыя беларускай літаратуры. XIX — пачатак XX ст.» (1981), «Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд» (1985). У 1973—85 гал. рэдактар рэсп. навук. зб. «Беларуская літаратура».

Тв.:

Максім Багдановіч і народная паэзія. Мн., 1963;

Аркадзь Куляшоў. Мн., 1964;

Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. Мн., 1969;

Шляхі беларускага вершаскладання. Мн., 1973;

«Сымон-музыка» Якуба Коласа і традыцыі фінскага эпасу // Бел. літаратура. Мн., 1982;

Вып. 10;

Классики белорусской литературы Янка Купала и Якуб Колас в контексте славянских культур // Славянские культуры и мировой культурный процесс. Мн., 1985.

М.Грынчык.

т. 5, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Да́та ’дата’ (Нас.: «ужываецца галоўна памешчыкамі і шляхтай»). Ст.-бел. дата (засведчана з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 88). Паводле Кюнэ (Poln., 50), запазычанне з польск. data, а гэта ўзята з лац. мовы (так і ў Булыкі, там жа). У даным выпадку рус. да́та не можа быць непасрэднай крыніцай запазычання для бел. мовы, таму што ў рус. мове гэта слова з’явілася вельмі позна (паводле Шанскага, 1, Д, Е, Ж, у XIX ст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадры́цца1 ’бадзёрыцца’ (Шат.). Рэлікт на бел. тэрыторыі прасл. bъdrъ (гл. пад бо́дры) ’бадзёры’, вядомага ў паўд. і ўсх. славян. Замест бодр‑ у бел. мове шырока распаўсюдзілася новая форма — бадзёр (гл. пад бадзёры).

Бадры́цца2 ’прыбірацца, аглядваць сябе’ (Бяльк.). Дакладная адпаведнасць ёсць у рус. гаворках: бодри́ться ’прыбірацца, прыгожа апранацца і г. д.’ Бясспрэчна, семантычным развіццём ад дзеяслова бадры́цца (гл.) ’бадзёрыцца’. Параўн. розныя значэнні слова бодри́ться, бодро́, бо́дрость у рус. гаворках (СРНГ, 3, 56–57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́знік ’свята’ (Нас.), пра́знікам ’на свята’ (брасл., Сл. ПЗБ), пра́знікаць ’святкаваць’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. празникъ ’свята’ (1489 г.), празноватъ ’святкаваць’. З ц.-слав. праздникъ, утворанага на базе праздьнъ < прасл. *porzdьnъ, параўн. ст.-бел. празный ’свабодны, пусты, парожні’, сучаснае гл. парожні. Выпадзенне д у групе ‑здн‑ (< здьн‑) адбылося на ўласнабеларускай глебе (Карскі, 1, 352). Балгарскую словаўтваральную паралель дэманструе празникувам ’святкаваць’. Падрабязна аб семантыцы гл. яшчэ Тапароў, Этимология–1986–1987, 47 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ледзь ’нямнога’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., Яруш.), стол., драг. лэдь (Нар. лекс.), ледзь ’насілу, з вялікімі цяжкасцямі; ледзьве’ (ТСБМ, КЭС, лаг.), ледзь‑ледзь ’зусім трошкі’ (Шат.). Укр. ледь ’ледзь’, ’ледзь-ледзь’. Бел.-укр. ізалекса, якая ўзнікла ў выніку скарачэння ледзьве (< ledъvo), пасля чаго з’явілася мяккае д > дзʼ (В. Мартынаў, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ганаві́цы ’штаны’ (Сцяшк.), ганаві́цы ’рукавіцы’ (Шат.), ’споднікі’ (Шатал.), ’верхнія мужчынскія штаны’ (Сцяц. Словаўтв.). Аб пашырэнні і геаграфіі слова гл. яшчэ Сцяц. Нар., 86. Лексема гэта ўзнікла метатэзай з нагаві́цы ’штаны і г. д.’ (параўн. слав. формы да бел. нагаві́цы ў Сцяц. Нар., 87). Гл. Сцяц. Нар., 86. Параўн. яшчэ Фасмер, 3, 79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Багоўка ’божая кароўка’ (Інстр. лекс.). Вытворнае ад бог (гл.). Божую кароўку ў многіх мовах называюць «божай жывёлінай». Параўн. бел. божая кароўка, рус. божья коровка, укр. божа коровичка, польск. boża krówka, ням. Herrgottsschäfchen, Herrgottskühlein, Gotteskälblein, рум. vaca‑domnului (насякомае Lygaeus equestris, падобнае да божай кароўкі), фін. jumalanlehmä і г. д. Параўн. Фасмер, 1, 184.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)