калаці́ць, калачу́, кало́ціш, кало́ціць; незак.
1. каго-што. Выклікаць дрыжанне чаго-н.; хістаць, трэсці.
Выбухі гармат калацілі горад.
К. яблыкі.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго (што). Выклікаць дрыжыкі (пра страх, ліхаманку, холад і пад.).
Мяне калоціць (безас.).
3. каго-што і без дап. Рабіць вобыск (разм.).
4. што. Гатаваць якую-н. страву, размешваючы калатоўкай (разм.).
К. зацірку.
5. перан., каго (што). Выклікаць непрыемнае пачуццё.
Гэта несправядлівасць калоціць мяне.
6. каго-што і без дап. Часта і моцна стукаць; наносіць удары, біць (разм.).
К. кулакамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
калаццё, -я́, н. (разм.).
Рэзкі колючы боль у баку; колікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
кала́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Круглае печыва з пшанічнай мукі ў форме абаранка.
◊
Цёрты калач (разм.) — пра вельмі вопытнага чалавека.
|| прым. кала́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
калашма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны; незак., каго-што (разм.).
1. Кудлаціць, тармасіць, моцна тузаць.
К. ніткі.
Свінні калашмацілі снапы.
2. Біць.
Хлапчукі калашмацілі адзін аднаго.
|| зак. адкалашма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
калашы́на, -ы́, мн. калашы́ны і (з ліч. 2, 3, 4) калашыны́, калашы́н, ж. (разм.).
Тое, што і калоша.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
калга́с, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. У СССР — адна з форм арганізацыі сельскагаспадарчай працы, аб’яднанне сялян для сумеснага вядзення сельскай гаспадаркі на аснове абагуленых сродкаў вытворчасці (са скарачэння слоў: калектыўная гаспадарка).
Старшыня калгаса.
Арганізаваць к.
2. зб. Калектыў асоб, якія ўваходзяць у гэта аб’яднанне; калгаснікі.
Усім калгасам выехалі на жніво.
|| прым. калга́сны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
калга́снік, -а, мн. -і, -аў, м.
Член калгаса.
|| ж. калга́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
калго́ткі, -так.
Трыкатажны выраб у выглядзе панчох, вывязаных разам са штанамі.
Дзіцячыя, жаночыя к.
|| прым. калго́тачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
калдо́біна, -ы, мн. -ы, -бін, ж.
Выбоіна, яма на дарозе; паглыбленне або ўпадзіна на дне вадаёма.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
калдуны́¹, -о́ў, адз. калду́н, -а́, м. (разм.).
Клёцкі, начыненыя мясным або іншым фаршам.