завыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. завываць — завыць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Завыванне ветру. □ Над шашою з завываннем праляцеў самалёт, пачуліся выбухі, енкі і стогны, плач дзяцей. Гурскі. Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. Здавалася, не будзе канца яе лютай сіле, яе злоснаму завыванню. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праяўле́нне, ‑я, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праяўляць — праявіць і праяўляцца — праявіцца.
2. Выяўленне, увасабленне чаго‑н.; разнавіднасць, форма. Тое, што .. [Наташа] хварэла за поспехі і няўдачы брыгады, было звычайным праяўленнем яе натуры. Краўчанка. Багдановіч сваёй паэзіяй імкнуўся асэнсаваць і адлюстраваць навакольную рэчаіснасць ва ўсіх яе праяўленнях. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыстраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
1. Пробнымі стрэламі ўстанавіць правільны прыцэл агнястрэльнай зброі, гарматы і пад. Гэтай адказнасці я не баяўся, бо мы звыкліся з Сарочым лесам і прыстралялі кожны небяспечны падыход да яго. Няхай.
2. Выверыць агнястрэльную зброю, выпрабаваць яе стральбой. — Гарматы прыстралялі, таварыш генерал-палкоўнік. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тапагра́фія, ‑і, ж.
1. Раздзел геадэзіі, які вывучае паверхню зямлі і сродкі яе вымярэння і перадачы на плане або карце.
2. Паверхня якой‑н. краіны або мясцовасці і ўзаемнае размяшчэнне яе пунктаў, частак. Тапаграфія горада. □ У гэтай справе выключную ролю павінны былі адыгрываць партызаны, дасканала ведаўшыя тапаграфію месца. Колас.
[Ад грэч. topos — месца і graphō — пішу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трасу́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Разм. Ліхаманка. Хадоська .. чула, як нешта сціскае, ломіць яе, поўніць усю такім холадам, што вось-вось не ўтрываеш, закалоцішся, бы ў трасучцы. Мележ. // Дрыжыкі ад хвалявання. Прызналася [Ларыса], што ледзь не замучыла яе нейкая трасучка, калі людзі папрасілі выступіць у калгасным лекторыі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
holding [ˈhəʊldɪŋ] n. (in)
1. укла́д;
She has holdings in several companies. У яе ёсць акцыі некалькіх кампаній.
2. маёмасць
3. уча́стак зямлі́ (асабліва арандаванай);
small holdings невялі́кія надзе́лы, прысядзі́бныя ўча́сткі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
безразва́жнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць безразважнага. Безразважнасць рашэння.
2. Схільнасць да неабдуманых учынкаў, рашэнняў. Яе [Джуліі] безразважнасць злавала хлопца. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вясе́нні, ‑яя, ‑яе.
Тое, што і веснавы. Хлынуў цёплы вясенні лівень. Гурскі. На зямлі стаяла цёплая вясенняя ноч. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вокамгне́нна, прысл.
За вельмі кароткі час. Зіна Рабікава ўзнялася і побач з ёю вокамгненна вырасла постаць яе сяброўкі. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інава́цыя, ‑і, ж.
Новая з’ява ў мове, якая адрознівае яе ад першапачатковага або ранейшага стану. Лексічная інавацыя. Семантычная інавацыя.
[Англ. innovation.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)