горад у Італіі, на ПнЗ в-ва Сіцылія. Адм.цэнтрвобл. Сіцылія і прав. Палерма. Каля 740 тыс.ж. (1999). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на Тырэнскім м.Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., у т. л. суднабуд., суднарамонтная, с.-г., эл.-тэхн., радыёэлектронная; дрэваапр., мэблевая, паліграф., цэм., харчасмакавая. Ун-т (з 1777). Акадэмія выяўл. мастацтваў і музыкі, кансерваторыя. Абсерваторыя. Бат. сад. Оперны і драм. тэатры. Турызм. Зімовы курорт. Штогадовыя міжземнаморскія кірмашы.
Засн. фінікійцамі. У 5—3 ст. да н.э.гал.цэнтр карфагенян у Сіцыліі. У 254 да н.э. заваяваны Рымам, у 535 н.э. — Візантыяй, у 1-й пал. 9 ст. — арабамі, у 1072 — нарманамі. З 1130 рэзідэнцыя каралёў Сіцылійскага каралеўства. З 12 ст. буйны эканам. і культ.цэнтрПаўд. Еўропы. У 1282 пасля паўстання (гл.«Сіцылійская вячэрня») з горада выгнана Анжуйская дынастыя. У час праўлення каралёў Арагона (1302—1479) заняпаў. З 1504 у складзе Сіцылій абедзвюх Каралеўства. У 1734—1816 сталіца Сіцылійскага каралеўства, размяшчалася рэзідэнцыя віцэ-караля. З 1820 цэнтррэв. руху за аўтаномію Сіцыліі. Паўстаннем у П. (12.1.1848) пачалася Рэвалюцыя 1848—49 у Італіі. 27.5.1860 вызвалены войскамі Дж.Гарыбальдзі ад улады ісп. Бурбонаў і ўвайшоў у склад Італьян. каралеўства.
У старой частцы П. — касцёлы Сан-Джавані дэльі Эрэміці (каля 1132, мазаікі сярэдзіны 12 ст.) і Мартарана (спалучае рысы раманскага стылю з элементамі араб. і візант. архітэктуры; 1143, мазаікі сярэдзіны 12 ст.), Палацца Рэале (нармандскі палац 11 ст., перабудаваны з араб. крэпасці; перабудаваны ў 16—18 ст., мазаікі 12 ст.), Капэла Палаціна (1130—43, мазаікі 12 ст.), сабор (каля 1170, гал. фасад 14—15 ст., порцік 1465; купал — пасля 1781, паводле праекта Ф.Фугі; кампаніла 12 ст.); палацы Ла Дзіза (1154—60), Ла Куба (1180), К’ярамонце (1307), Абатэлі (1495), касцёлы 17 ст., т-р «Масіма» (1879—97, арх. Дж.Б. і Э.Базіле). У сучасным цэнтры П. (раён Вілануова) — магазін «Рандаца» (1960) і інш. Музеі: археал.нац., Нац. галерэя Сіцыліі, галерэя сучаснага мастацтва, этнагр. Дж.Пітрэ, скарбніца сабора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХАВА,
вёска ў Беларусі, у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, на беразе возера Арэхаўскае. Цэнтр сельсавета. За 22 км на Поўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Маларыта, 74 км ад Брэста. 794 жыхароў, 257 двароў (1994). Сярэдняя школа, бібліятэка, Дом культуры, аддзяленне сувязі. Царква. Магіла ахвяраў фашызму. Стаянкі каменнага веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАВЕ́Ц,
вёска ў Беларусі, у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса «Асавец». За 45 км на З ад Мазыра, 178 км ад Гомеля, 34 км ад чыг. ст. Муляраўка. 712 ж., 248 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСВЕ́НЦІМ (Oświęcim),
горад на Пд Польшчы, на р. Сола, паблізу яе ўпадзення ў р. Вісла. 45,5 тыс.ж. (1987). Прам-сць: хімічная (камбінат арган. сінтэзу), харч., гарбарная, машынабудаванне. З 1272 горад. У 1317—1564 — цэнтр Асвенцімскага княства. У 1940—45 у прадмесці Асвенціма існаваў ням.-фаш. канцэнтрацыйны лагер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБО́ВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Гомельскім раёне, на р. Уза. Цэнтр сельсавета і калектыўнай долевай гаспадаркі «Бабовіцкая». За 31 км на Пд ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Прыбар. 1510 ж., 582 двары (1995). Перапамповачная станцыя нафтаправода «Дружба». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́ВА,
вёска ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Баброва». За 28 км на ПнУ ад Лепеля, 87 км ад Віцебска, на шашы Лепель—Віцебск. 423 ж., 143 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГУШЭ́ЎСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1924—31, 1935—60. Утвораны 17.7.1924 у Аршанскай акр.Цэнтр — г.п.Багушэўск. Пл. 895 км², нас. (на 1.1.1925) 33 889 чал., 334 нас. пункты. З 20.2.1938 у складзе Віцебскай вобласці. Скасаваны 20.1.1960, тэр. ўвайшла ў Аршанскі, Віцебскі і Сенненскі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКУНЫ́ 1-я,
вёска ў Беларусі, у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдУ ад Пружан, 85 км ад Брэста, 11 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 374 ж., 132 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛАШЫ́ХА,
горад у Расіі, цэнтр раёна ў Маскоўскай вобл., на р. Пяхорка (прыток р. Масква). 135,2 тыс.ж. (1994). Чыг. станцыя. Машынабудаванне і металаапрацоўка (аўтамаб. краны і інш.), хім. (гумава-тэхн. вырабы), лёгкая (тэкст.) прам-сць. 3 ВНУ (у т. л.Міжнар.ін-т эканомікі і права). Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛО́ТНЯ,
вёска ў Беларусі, у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 45 км на ПнУ ад г. Рагачоў, 106 км ад Гомеля. 617 ж., 199 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяраў фашызму.