Драць ’драць, рваць’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк. і інш.). Рус. драть, укр. дра́ти, польск. drzeć, серб.-харв. дра́ти, ст.-сл. дьрати. Прасл. *dьrati, *derǫ (агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 218): да і.-е. *der‑/*dr‑ (параўн. літ. dìrti, ст.-інд. dr̥ṇâti, грэч. δέρω ’здзіраць’ і г. д.). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 504–505; Бернекер, 1, 185–186; Траўтман, 52.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дрот ’дрот’ (БРС, Байк. і Некр., Сцяшк., Нас., Касп., Шат., Бяльк. і інш.). Ужо ў ст.-бел. дротъ ’тс’ (з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 102). Укр. дріт, рус. дыял. дрот. Запазычанне з польск. drót, drut ’тс’ (а гэта з ням. Draht, с.-в.-ням. drât). Фасмер, 1, 542; Брукнер, 95; Кюнэ, Poln., 51; Бернекер, 1, 221; Слаўскі, 1, 170.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дры́гаць ’дрыгаць’ (БРС). Параўн. рус. дры́гать, укр. дри́гати, польск. drgać, drygać, славен. dŕgati. Сюды ж і формы тыпу рус. дыял. дро́гать ’трасці, топаць нагамі і г. д.’ Зыходным з’яўляецца прасл. форма *drъgati (sę), якая адпавядае літ. drugỹs ’ліхаманка’. Група слоў *drъgati (sę) звязана з *drъzǎti ’дрыжаць’, *drъžь ’дрыготка’. Гл. Трубачоў, Эт. сл, 5, 137–138, 144–145; Фасмер, 1, 544, 540–541.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дрыжа́ць, дрыжэць. Рус. дрожа́ть, укр. дрижа́ти, дріжа́ти, чэш. držeti, польск. drżeć. Прасл. *drъzǎti ’дрыжаць’ звязваецца этымалагічна з літ. drugỹs ’ліхаманка’, лат. drudzis. Параўн. Фасмер, 1, 540; Трубачоў, Эт. сл., 5, 138–144; Бернекер, 1, 231; Слаўскі, 1, 175. Бел. форма дрыжа́ць, укр. дрижа́ти тлумачацца спецыфічным фанетычным развіццём (прасл. *‑rъ‑ не пад націскам пераходзіць у бел. і ўкр. мовах у *‑ry‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дрыль ’дрыль’ (БРС, Сл. паўн.-зах.), ’лобзік’ (Шат.). Рус. дрель (старое таксама дриль). Фасмер (1, 537) прымае запазычанне з гал. drilboor або ням. Drillbohrer ’тс’. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 190) мяркуе, што трэба дапусціць пры запазычанні польск. пасрэдніцтва (польск. dryl, drel). Дадатковым аргументам тут, паводле Шанскага, можа быць напісанне ў Даля дриль, дрыль (апошняе можа ўказваць на польск. dryl).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дух ’дух’. Рус. дух, укр. дух, польск. duch, чэш. duch, балг. дух(ъ́т), серб.-харв. ду̑х, ст.-слав. доухъ. Прасл. *duxъ. Роднасныя формы: літ. daũsos ’паветра’, грэч. θεός ’бог і г. д.’ Аблаўтныя слав. формы: *dъxnǫti. Гл. Фасмер, 1, 556; Траўтман, 65; Бернекер, 1, 235. Падрабязна Трубачоў, Эт. сл. 5, 151–154 (з літ-рай), які зыходзіць з і.-е. *dhou̯so‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Душа́ ’душа і да т. п.’ (БРС). Рус. душа́, укр. душа́, польск. dusza, чэш. duše, серб.-харв. ду́ша, балг. душа́, ст.-слав. доуша. Прасл. *duša, вытворнае з суфіксам ‑j‑ ад *duxъ. Магчыма, аднак, што было ўжо і.-е. слова *dhou̯si̯ā (параўн. літ. daũsios ’паветра; рай’, мн. л.). Гл. Фасмер, 1, 556; Бернекер, 1, 239; вельмі падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 5, 164.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэ́спат ’дэспат’ (БРС). Рус. де́спот, укр. де́спот. У ст.-бел. мове (Булыка, Запазыч.) деспотъ — гэта ’валадар’, таксама і ст.-рус. слова мела значэнне ’пан, валадар і да т. п.’ Гэта прамое запазычанне з грэч. δεσπότης ’тс’. У значэнні ’дэспат, бязлітасны валадар, тыран’ запазычанне з ням. Despot або франц. despote (< грэч.). Гл. Фасмер, 1, 507; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 84–85.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэфе́кт ’дэфект’ (БРС). У гэтым значэнні вядома ў ст.-бел. мове з XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч.). Аднак няясна, ці сучаснае бел. слова працягвае ст.-бел. традыцыю (якая, паводле Булыкі, там жа, асноўваецца на запазычанні з польск. defekt (< лац.), ці гэта (як і рус. дефе́кт) запазычанне з ням. Defekt (< лац.). Параўн. Фасмер, 1, 509; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 94.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Затхлы ’з пахам гнілі, нясвежасці’. Рус. затхлый, укр. затхлий, чэш. zatchlý, zatuchlý ’тс’, славен. zatọ́hel ’з пахам вільготнасці, сыры’. Ст.-рус. затхлый (XVII ст.), затхліна, затхоль (XVI ст.). Параўн. польск. zatchnąć ’рабіць цяжкім дыханне’. Дзеепрыметнік на ‑l‑ ад дзеяслова za‑tъx‑nǫ‑ti (затхнуць, гл. тхнуць) ’пачаць непрыемна пахнуць’, магчыма, яшчэ прасл. паходжання. Параўн. Шанскі, 2, З, 70; Фасмер, 2, 83.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)