НО́ВАЕ СЯЛО́,
вёска ў Валосаўскім с/с Талачынскага р-на Віцебскай вобл., на р. Друць. Цэнтр калгаса. За 8 км на ПнЗ ад горада і 11 км ад чыг. ст. Талачын, 133 км ад Віцебска. 113 ж., 46 двароў (2000). Клуб, б-ка.
т. 11, с. 358
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫ ДВОР,
вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр Залескага с/с. За 55 км на У ад г. Валожын, 45 км ад Мінска, 19 км ад чыг. ст. Аляхновічы. 203 ж., 65 двароў (2000). Пач. школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
т. 11, с. 372
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫЯ НАВАСЁЛКІ,
вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Нясвіж—Стоўбцы. Цэнтр сельсавета і аграфірмы «Нясвіжская». За 11 км на Пн ад г. Нясвіж, 101 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Гарадзея. 176 ж., 62 двары (2000). Аддз. сувязі.
т. 11, с. 374
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУАКШО́Т,
горад, сталіца Маўрытаніі, на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. Будаўніцтва горада пачата ў 1957—58 на месцы невял. паселішча. 735 тыс. ж. (1995). Вузел аўтадарог. Марскі порт. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч., дрэваапр., металаапрацоўчая. З-д па апрасненні марской вады. ЦЭС. Ун-т.
т. 11, с. 385
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУК (Nuuk), Готхаб,
горад, адміністрацыйны цэнтр Грэнландыі, у Готхабскай бухце на зах. узбярэжжы вострава. Засн. ў 1727. Каля 10 тыс. ж. (1998). Марскі порт. Аэрапорт. Цэнтр рыбалоўства і рыбаперапрацоўчай прам-сці. Вытв-сць марожанага філе рыбы. Ун-т. Выд-вы, радыё- і тэлестанцыі.
т. 11, с. 386
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ-ДЭ́ЛІ, Новы Дэлі,
паўднёвая адміністрацыйная частка г. Дэлі. Першапачаткова забудавана ў 1911—23 для брыт. каланіяльнай адміністрацыі, якая перанесла ў Н.-Д. цэнтр. рэзідэнцыю з г. Калькута. Каля 300 тыс. ж. (1998). Месца размяшчэння асн. урадавых устаноў Індыі. 2 ун-ты.
т. 11, с. 394
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ІТА,
горад у Японіі, на ПнУ в-ва Кюсю. Адм. ц. прэфектуры Оіта. Каля 450 тыс. ж. (1999). Трансп. вузел, марскі порт. Аэрапорт. Прам-сць: нафтахім., хім., тэкст., цэлюлозна-папяровая, цэм., харчовая; сталеліцейны і алюмініевы з-ды. Буйная ЦЭС. Марскі акварыум. Турызм.
т. 11, с. 428
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЛЕ́ССЕ,
вёска ў Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр Хмелеўскага с/с і калгаса. За 24 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Жабінка, 32 км ад Брэста. 434 ж., 161 двор (2000). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 11, с. 500
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКУ́ЛЬНЯ,
вёска ў Відзаўскім пас. Савеце Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 46 км на ПдЗ ад г. Браслаў, 284 км ад Віцебска, 46 км ад чыг. ст. Паставы. 403 ж., 168 двароў (2000). Пагранічны пост. Клуб, б-ка, аддз. сувязі.
т. 11, с. 531
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЕЭ́ТЭ (Papeete),
горад, адм. ц. Палінезіі Французскай, на в-ве Таіці. Каля 25 тыс. ж. (2000). Порт. Міжнар. аэрапорт. Цукр. і мылаварныя з-ды, прадпрыемствы харч. прам-сці. Цэнтр турызму. Франц. база ядз. выпрабаванняў на Ціхім ак. Каля П. дом-музей П.Гагена.
т. 12, с. 63
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)