ка́бель

(ням. Kabel, гал. kabel)

провад з асобай ізаляцыяй для падземнай або падводнай перадачы на адлегласць электраэнергіі, для тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі, для трансляцыі тэлеперадач і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

фунда́мент

(лац. fundamentum = аснова)

1) падмурак, аснова якога-н. збудавання, машыны і інш. (напр. цагляны ф.);

2) перан. база, аснова ведаў, пачуццяў, дзеянняў (напр. навуковы ф. эканомікі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

альдэгі́ды

[ад н.-лац. al(cohol) dehyd(rogenatum) = алкаголь, пазбаўлены вадароду]

арганічныя злучэнні, якія змяшчаюць карбанілавую групу, звязаную з атамам вадароду; прымяняюцца ў вытворчасці пластмас, парфумерыі і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

анафілаксі́я

(ад ана- + гр phylaksis = безабароннасць)

адно з праяўленняў алергіі, якое выражаецца ў павышанай адчувальнасці арганізма да паўторнага ўздзеяння таго ж рэчыва (сывараткі, вакцыны і інш.); параўн. ідыясінкразія.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

бандэро́ль

(фр. banderole)

1) невялікае паштовае адпраўленне (кнігі, газеты, часопісы і інш.) у папяровай абгортцы;

2) ярлык на тавары, які сведчыць, што пошлінныя зборы за гэты тавар заплачаны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

бімета́л

(ад бі- + метал)

металічны матэрыял з двух слаёў розных металаў або сплаваў (напр. сталі і алюмінію, алюмінію і тытану); выкарыстоўваецца ў электра- і радыётэхніцы, прыборабудаванні і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

во́хра, о́хра

(польск. ochra < лац. ochra, ад гр. ochra)

прыродная фарба жоўтага або чырвонага колеру, якая ўяўляе сабой гліны, моцна ўзбагачаныя гідратамі вокіслаў жалеза (ліманітам, гетытам i інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

геміанапсі́я

(ад гемі- + гр. an = без + opsis = зрок)

выпадзенне ў кожным воку палавіны поля зроку, што назіраецца пры арганічных захворваннях нервовай сістэмы, кровазліцці ў мозг, траўмах і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

інжыні́рынг

(англ. engineering = інжынерная справа)

сфера дзейнасці па распрацоўцы аб’ектаў прамысловасці, іх інфраструктуры і інш., перш за ўсё ў форме прадастаўлення на камерцыйнай аснове розных інжынерна-кансультацыйных паслуг.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

ка́лі

(ар. al-kali = паташ)

гідрат вокісу калію, цвёрдае гіграскапічнае бясколернае рэчыва, якое раз’ядае большасць матэрыялаў, калі яны сутыкаюцца з ім; выкарыстоўваецца ў вытворчасці рэдкага мыла і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)