дэманстра́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Удзельнік дэманстрацыі (у 1 знач.). Усё было спынена рухам дэманстрантаў — трамваі, аўтобусы, таксі. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

найвялі́кшы, ‑ая, ‑ае.

Самы вялікі. Найвялікшы поспех. Найвялікшая роля. □ Усё-такі найвялікшую радасць і задавальненне прыносіць сама праца. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабчышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абчысціць усё, многае або ўсіх, многіх. Паабчышчаць яблыкі. Паабчышчаць боты ад снегу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадпіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адапхнуць усё, многае або ўсіх, многіх. Паадпіхаць людзей. Паадпіхаць крыгі ад берага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паахіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Ахінуць з усіх бакоў усё, многае або ўсіх, многіх. Паахінаць ногі коўдраю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыко́ўзваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Выкаўзаць у многіх месцах, усюды; выкаўзаць усё, многае. Павыкоўзваць лёд. Павыкоўзваць вопратку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыло́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выламаць што‑н. у многіх месцах, выламаць усё, многае. Павыломваць калы з плота.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паку́рчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. звычайна безас. Звесці курчам. Рукі пакурчыла.

2. Пагнуць, пакрывіць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памало́ць, ‑мялю, ‑мелеш, ‑меле; зак., што.

1. Змалоць усё, многае. Памалоць жыта.

2. і без дап. Малоць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папраця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Працягнуць усё, многае. Папрацягваць вяроўкі цераз двор. Папрацягваць рукі. Папрацягваць ніткі ў іголкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)