дасле́дчы, -ая, -ае.

Які адносіцца да навуковага даследавання.

Д. інстытут.

Даследчая праца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дасле́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца навуковымі даследаваннямі.

|| ж. дасле́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. дасле́дчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дасло́ўны, -ая, -ае.

Літаральна дакладны, перададзены слова ў слова.

Д. пераклад.

Даслоўная перадача размовы.

|| наз. дасло́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даслужы́цца, -ужу́ся, -у́жышся, -у́жыцца; зак.

1. Служачы, дасягнуць чаго-н.

Д. да чыну капітана.

2. Атрымаць непрыемныя вынікі сваімі адмоўнымі паводзінамі (разм., іран.).

Ну што, даслужыўся?

|| незак. даслу́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Даведацца пра што-н. ад людзей.

Даслухаўся я, што хутка робаты будуць выконваць цяжкую працу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даслу́хаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.

Выслухаць да канца; праслухаць да якога-н. месца.

Д. прамову.

Так і не даслухаў лектара.

|| незак. даслу́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даспадо́бы, прысл.

Падабаецца, падыходзіць, па гусце.

Яму ўсё тут д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даспа́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -па́ў, -па́ла; -пі́; зак. (разм.).

1. Праспаць да якога-н. часу.

Д. да абеду.

2. Праспаць дадаткова пэўны час, каб выспацца.

Колькі начэй не даспаў.

|| незак. дасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даспе́лы, -ая, -ае.

Які добра выспеў, стаў спелым.

Д. авёс чакаў сярпа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даспе́хі, -аў, адз. даспе́х, -а, м.

1. Баявое ўзбраенне, амуніцыя воіна старых часоў.

Рыцарскія д.

2. перан. Наогул які-н. рыштунак (жарт.).

Паляўнічыя д.