ПЕПТАКО́КІ (Peptococcus),

род няспораўтваральных бактэрый шарападобнай формы. Трапляюцца ў кішачным тракце жывёл і чалавека, экскрэментах, брудзе. Пры пэўных умовах здольныя выклікаць септычныя інфекцыі.

Клеткі адзінкавыя, у парах, тэтрадах, агрэгатах. Нерухомыя, грамстаноўчыя, аблігатныя (абавязковыя) анаэробы. Валодаюць пратэалітычнай актыўнасцю, раскладаюць арган. злучэнні.

А.​І.​Ерашоў.

т. 12, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пляме́ннік, плямя́нік, плэмня́ннык, плямя́ннік ’сын брата альбо сястры’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Бяльк., Сцяшк. МГ). Да пле́мя (гл.), параўн. пле́мень ’род’ (ТС). Сюды ж: пляме́нніца ’дачка брата ці сястры’ (ТСБМ, Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радзі́ма ’бацькаўшчына; месца нараджэння’ (ТСБМ), ’сям’я, радня’ (Стан.), ’айчына’ (Сцяшк.). Ад род 1 (гл.) з дапамогай суф. ‑ім‑а, які мае значэнне прыналежнасці да чаго-небудзь, параўн. бел. пабраці́м, серб.-харв. rodim ’сваяк’ (Скок, 3, 152).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рёв м.

1. (животных) роў, род. ро́ву м., рык, род. ры́ку м., рыка́нне, -ння ср.;

2. разг. (плач) роў, род. ро́ву м., плач, род. пла́чу м., ля́мант, -ту м.;

3. перен. (бури, вьюги) роў, род. ро́ву м., выццё, -цця́ ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

льди́нка ж. ільдзі́нка, -кі ж., (после гласных) льдзі́нка, -кі ж.; (ледяшка) лядзя́к, род. ледзяка́ м., лядзя́ш, род. ледзяша́ м., ляды́ш, род. ледыша́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удале́ц разг. удале́ц, -льца́ м.; (молодец) маладзе́ц, род. малайца́ м., малайчы́на, -ны м.; (ухарь) зух, род. зу́ха м.; (хват) хват, род. хва́та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кру́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

1. зб. Здробненае, ачышчанае ад шалупіння зерне пшаніцы як прамежкавы прадукт пры перапрацоўцы яе ў сартавую муку.

2. Род адна- і шматгадовых раслін сямейства крыжакветных.

3. зб. Тое, што і крупы (у 2 знач.); крупкі. Вецер працінаў бок, ляскаў крысамі шыняля, сек у шчокі дробнаю колкаю крупкай. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ладу́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Уст.

1. Род патранташа ў кавалерыстаў, якім карысталіся да першай сусветнай вайны. // Сумка для пораху, шроту ў паляўнічых.

2. Набой для стрэльбы; трубачка ў форме гільзы з порахам і шротам для аднаго зараду. Надзеў [дзед Талаш] праз плячо паляўнічую .. торбу на шырокім пасе, дастаў ладункі з порахам. Колас.

[Ад польск. ładunek — зарад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́фта, ‑ы, ДМ ‑фце, ж.

1. Прыналежнасць жаночай вопраткі, род адкрытага з двух бакоў цёплага мяшочка для сагравання рук. Ідучы, .. [Рыма] не размахвала рукамі, як гэта рабіў.. [Міхась], а ўвесь час трымала іх у муфце. Лупсякоў.

2. Спец. Прыстасаванне, якое служыць для злучэння канцоў труб, валаў, стальных канатаў і пад. Жалезная муфта. Гумавая муфта. Муфта счаплення.

[Ад ням. Muffe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДРУ́ЦКІЯ,

старажытны княжацкі род герба «Друцк». Паходзяць, верагодна, ад кн. Рагвалода Рагвалодавіча, які пасля паражэння ў 1161 у барацьбе за полацкі трон замацаваў за сабой Друцкае княства (адсюль прозвішча яго нашчадкаў). У 1-й пал. 14 ст. Д. падзяліліся на 2 лініі: старэйшую (ад кн. Васіля Міхайлавіча), прадстаўнікі якой пасля ўдзелу ў Глінскіх мяцяжы 1508 выехалі ў Маскву, і малодшую (ад кн. Сямёна Міхайлавіча), прадстаўнікі якой засталіся ў ВКЛ і падзяліліся на некалькі галін, атрымаўшы другія прозвішчы ад сваіх маёнткаў (Д.-Азярэцкія, Друцкія-Горскія, Друцкія-Любецкія, Друцкія-Сакалінскія і інш.) і ад мянушак заснавальнікаў асобных галін роду (Д.-Адзінцэвічы, Д.-Бабічавы, Д.-Каноплі, Д.-Пуцяцічы і інш.).

Літ.:

Насевіч В.Л. Род князёў Друцкіх у гісторыі Вялікага княства Літоўскага (XIV—XVI стст.) // Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992.

В.​Л.​Насевіч.

т. 6, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)