аўто́л, -у, м.

Змазачнае масла для аўтамабільных і трактарных рухавікоў.

|| прым. аўто́лавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ацёл, -у, м.

Роды ў каровы і некаторых іншых жвачных.

|| прым. ацёлачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ацэтыле́н, -у, м.

Бясколерны гаручы газ, злучэнне вугляроду з вадародам.

|| прым. ацэтыле́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аэрало́гія, -і, ж.

Навука, якая вывучае ўласцівасці высокіх пластоў атмасферы.

|| прым. аэралагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бабо́к, -бку́, м.

Тое, што і бабоўнік (у 1 знач.).

|| прым. бабко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баксі́т, -у, М -сі́це, мн. -ы, -аў, м.

Алюмініевая руда.

|| прым. баксі́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́рый, -ю, м.

Хімічны элемент, мяккі метал серабрыста-белага колеру.

|| прым. ба́рыевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бейсбо́л, -а, м.

Спартыўная камандная гульня з мячом і бітой.

|| прым. бейсбо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́сці, -яў.

Рыбалоўная прылада ў выглядзе вілаў.

Біць рыбу восцямі.

|| прым. во́сцевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́хра, -ы, ж.

Прыродная мінеральная фарба жоўтага або чырвонага колеру.

|| прым. во́хравы, -ая, -ае.