МРАНГО́ВІУС (Вільям Юльевіч) (10.9. 1874, г.Сувалкі, Польшча — ?),

вучоны ў галіне венералогіі і дэрматалогіі. Скончыў Пецярбургскую Ваенна-мед. акадэмію (1900). У 1923—30 праф., заснавальнік кафедры скурна-венерычных хвароб БДУ. Навук. працы па дыягностыцы, лячэнні і прафілактыцы дэрматозаў, туберкулёзу скуры і венерычных хвароб.

Тв.:

Лячэнне ваўчанкі на сяле. Мн., 1929;

Скурныя і венерычныя хваробы. Мн., 1930.

т. 10, с. 534

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕ́ЕР, Неэр (Neher) Эрвін (н. 20.3.1944), нямецкі біяфізік. З 1972 у Ін-це біяфіз. хіміі Планка ў г. Гётынген (з 1983 кіраўнік аддзела). Навук. працы па малекулярнай біялогіі клеткі. Распрацаваў метады тэстыравання тэсціравання* і класіфікацыі іонных каналаў, вызначэння іх структуры і накіраваных змен у клетачных мембранах. Нобелеўская прэмія 1991 (разам з Б.Закманам).

Э.Неер.

т. 11, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАГО́СТ-ЗАГАРО́ДСКІ,

група стаянак каменнага веку каля в. Пагост-Загародскі Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Датуецца 8—4-м тыс. да н.э. Ёсць стаянкі эпохі мезаліту, большасць належыць да нёманскай культуры. Знойдзены мікралітычныя вырабы, прылады працы з крэменю, у т. л. шліфаваныя сякеры, дробныя кавалкі і фрагменты ляпных гаршкоў. Выяўлены рэшткі жытлаў.

т. 11, с. 480

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЫ́ХЦІН (Анатоль Якаўлевіч) (н. 8.3.1931, в. Калінаўка Кіраваградскай вобл., Украіна),

бел. канструктар выліч. тэхнікі. Брат В.Я.Пыхціна. Скончыў Маскоўскі энергет. ін-т (1955). У 1965—91 у Мінскім НДІ ЭВМ (нач. аддзела). Адзін з распрацоўшчыкаў мадэлей адзінай сістэмы ЭВМ і перыферыйных прылад да іх. Навук. працы па прыладах выліч. тэхнікі, сістэмах кіравання. Дзярж. прэмія СССР 1983.

т. 13, с. 153

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САПО́ЖНІКАЎ (Аляксандр Рыгоравіч) (15.10.1950, с. Багалюбава Холм-Жыркоўскага р-на Смаленскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне паталаг. анатоміі і суд. медыцыны. Праф. (1994). Скончыў Смаленскі мед. ін-т (1973). У 1982—96 у Віцебскім мед. ін-це (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па марфал. зменах у органах і тканках пры іх гніенні.

т. 14, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САСЮ́Р ((Saussure) Арас Бенядзікт) (17.2.1740, г. Жэнева, Швейцарыя — 22.1.1799),

швейцарскі прыродазнавец, адзін з заснавальнікаў апісальнай геалогіі. У 1762—86 праф. натурфіласофіі ў Жэневе. Першым даследаваў геал. будову Альпаў, ахарактарызаваў пашыраныя там горныя пароды і ўмовы іх залягання. Навук. працы па батаніцы, метэаралогіі, руху ледавікоў і інш. Яго імем названы тонказярністы агрэгат мінералаў — сасюрыт.

т. 14, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВЯНЦІ́ЦКІ (Сігізмунд Карлавіч) (20.10.1836, в. Красцінава Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. — 21.5.1910),

бел. ўрач, адзін з заснавальнікаў унутрыполасцевай хірургіі. Д-р медыцыны (1864). Скончыў медыка-хірург. акадэмію ў Пецярбургу (1861). З 1870 урач у Мінску; арганізаваў бясплатную амбулаторыю для бедных (1879). Навук. працы па пытаннях хірургіі. Чл. Мінскага т-ва ўрачоў (з 1870 яго прэзідэнт).

т. 14, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКРАБО́К,

шматфункцыянальная прылада працы з аббітага каменю, найчасцей з крэменю, для апрацоўкі скуры, рогу, косці і дрэва. Вядомы з эпохі палеаліту, выкарыстоўваўся і ў эпоху бронзы. С. адрозніваліся формай загатоўкі, арыентацыяй рабочага ляза (на пласціне, адшчэпе, сколе і г.д.), а таксама другаснай апрацоўкай (рэтушшу). На Беларусі найб. стараж. С. знойдзены ў Бердыжы і Юравічах.

т. 14, с. 470

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

stake​2 [steɪk] v.

1. (on) рабі́ць ста́ўку, ста́віць на ка́рту;

I stake my reputation on his honesty. За яго сумленнасць я ручаюся сваім добрым імем.

2. загаро́джваць, абгаро́джваць;

We staked the newly planted trees. Мы абгарадзілі калочкамі маладзенькія дрэўцы.

stake out [ˌsteɪkˈaʊt] phr. v. назіра́ць за пэ́ўным уча́сткам; AmE, infml назнача́ць (асабліва паліцэйскага) на пэ́ўны ўча́стак пра́цы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

build​2 [bɪld] v. (built)

1. будава́ць

2. ствара́ць;

build a career рабі́ць кар’е́ру;

build hopes пе́сціць надзе́і

build up [ˌbɪldˈʌp] phr. v.

1. забудо́ўваць (раён)

2. (паступо́ва) ствара́ць;

build up one’s character фармірава́ць хара́ктар

3. умацо́ўваць здаро́ўе

4. расці́, нараста́ць;

The pressure built up as he was off work for weeks. Напружанне расло, бо ён быў некалькі тыдняў без працы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)