пы́рхаць², -аю, -аеш, -ае; незак.

1. 3 шумам выпускаць паветра з ноздраў.

Пырхаюць коні.

2. перан. Смяяцца, утвараючы гукі носам, губамі (разм.).

3. перан. Злавацца, выказваць незадавальненне чым-н. (разм.).

Чаго пырхаеш, чым незадаволены?

|| аднакр. пы́рхнуць, -ну, -неш, -не; -ні́.

|| наз. пы́рханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.

1. Апускаць у што-н. вадкае або сыпкае.

М. бульбу ў скваранае сала.

2. Вырабляць што-н. апусканнем у які-н. раствор (спец.).

М. запалкі.

|| аднакр. макну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. мача́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увільну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. ад каго-чаго. Лоўка павярнуўшыся, пазбегнуць чаго-н.

У. ад удару.

2. перан., ад чаго. Ухіліцца ад чаго-н., карыстаючыся рознымі хітрыкамі.

У. ад цяжкай працы.

|| незак. уві́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. уві́льванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хапану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. гл. хапа́ць.

2. Добра зарабіць на чым-н. (разм.).

Хапануў грошай за бульбу.

3. Забраць што-н. у каго-н.; незаконна прысвоіць (разм.).

У яго хапанулі рукавіцы.

4. Выпіць спіртнога, напіцца (разм.).

Х. спірту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цы́каць, -аю, -аеш, -ае (разм.).

1. на каго (што). Спыняць каго-н. вокрыкам «цыц», «ц-с-с», прыкрыкваць, забараняючы рабіць што-н.

Дзед цыкаў на дзяцей, каб не сваволілі.

2. Сплёўваць сліну праз зубы.

|| аднакр. цы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. цы́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпурля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каго-што і чым (разм.).

1. 3 сілай кідаць.

Ш. камяні або камянямі ў каго-н.

2. перан. Выдаткоўваць без карысці, марна.

Ш. грошы на вецер.

|| аднакр. шпурну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. шпурля́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прамётная ’нябачная сіла, якая рухаецца вельмі хутка’ (Нас.), праменні іх ’хуліган, гарэзнік’ (Сл. ПЗБ), прамётпік ’той, хто бегае, не звяртаючы ўвагу ні на што’ (Нас.), праметла ’турбота, непакой’ (шальч., Сл. ПЗБ); сюды ж прапётная ’нябачная сіла, якая хутка праносіць што-небудзь, каго-небудзь з аднаго месца на другое’ (Нас.) з ад’ідэацыяй да лятаць. Гл. апраметная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́хвець ’недамагаць, чэзнуць’, ніхневаць ’тс’ (ТС). Няясна; магчыма, утворана ад дзеяслова хвеяцца (хвѣицьца) ’хістацца’ (Нас.), польск. chwiać ’згібаць, хістаць’, укр. хвіяти ’нахіляць, гойдаць’ і пад., ні ў гэтым выпадку мела б узмацняльны характар, чым і тлумачыцца яго націскны характар. Відаць, выпадковае падабенства да балг. дыял. нехвелам ’недамагаць, хварэць’, нехвель ’хвароба, слабасць’ (Гераў), якое лічыцца грэцызмам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кро́пля ж., см. ка́пля 1, 3;

ні ~лі — ни ка́пли;

да ~лі — до ка́пли;

як дзве ~лі вады́ — как две ка́пли воды́;

к. ў ~лю — ка́пля в ка́плю;

да (апо́шняй) ~лі — до (после́дней) ка́пли;

ні ~лі ў рот не браць — ни ка́пли в рот не брать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уця́ць I сов., разг. (отрубив, укоротить) усе́чь, обруби́ть

уця́ць II сов., обл.

1. уда́рить; хлестну́ть;

у. папру́жкай — уда́рить (хлестну́ть) ремешко́м;

2. (о насекомых) укуси́ть; ужа́лить;

мяне́ ўцяў авадзе́нь — меня́ укуси́л (ужа́лил) о́вод;

3. (начать играть на чём-л.) уда́рить;

ні ўцяць ні ўзяць — хоць шаро́м покати́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)