Трандзі́ць (трандзе́ць, трындзі́ць, трындзе́ць) ’гаварыць абы-што, хлусіць’ (Мат. Гом.), сюды ж трандо́ліць ’гаварыць пустое’ (Сцяшк. Сл.), трандыка́ты ’прыспеўваць без слоў або пераймаючы ігру інструмента якія-небудзь прыпеўкі, танцавальныя і гульневыя мелодыі’ (Арх. Вяр.). Параўн. чэш. trandati ’выбалбатаць, разбалабоніць’. Апошняе, паводле Махэка₂ (649), утворана пры дапамозе новага суфікса ‑ndati з tratořiti ’тс’, роднаснага тарато́рыць ’сакатаць, балбатаць’ (гл.) < прасл. *tortoriti (Фасмер, 4, 86). Гл. тарандзіць; сінкопа галоснага звязана з экспрэсіўным характарам слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́хілка ’манера, звычка’ (Жд., 2), выхілкі ’тс’ (Мара.), вы́хілкі ’высмейванне і перадражніванне чужых слоў’ (КЭС, лаг.). Ад выхіляць(ца) (гл. хіліць) пры дапамозе суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гамбі́сты ’горды’ (Касп.). Адносіцца да групы слоў га́мба, гамбава́ць, га́мбіць (гл.). Гамбісты < *ганьбісты. Зыходным значэннем, магчыма, з’яўляецца ’сарамлівы; той, хто саромеецца, ганьбіцца’, адсюль далей ’горды’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жостры ’хуткі, спрытны’ (Песні сямі вёсак), жо́сткі ’шустры’ (Нас., Касп.). Рус. дыял. сімб. жу́стро ’бойка, шустра’. Відаць, вынік кантамінацыйнага ўзаемадзеяння слоў шустры, жорсткі, востры. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавары́ны ’частка току’ (Мат. дыял. канф., 71). Узнікла ў выніку кантамінацыі слоў пера‑гародка і паўд.-бел. вары́на, ворʼе ’жэрдкі ў плоце; кол у штакетніку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

vocabulary [vəˈkæbjələri] n.

1. сло́ўнікавы запа́с;

a vocabulary test праве́рка сло́ўнікавага запа́су;

increase/extend/build up/enrich one’s vocabulary павялі́чваць, пашыра́ць сло́ўнікавы запа́с

2. тэрмінало́гія;

scientific vocabulary навуко́вая ле́ксіка

3. сло́ўнікавы запа́с (мовы), ле́ксіка

4. сло́ўнік; алфаві́тны пералі́к слоў з тлумачэ́ннямі або́ перакла́дам;

a vocabulary entry сло́ўнікавы арты́кул

5. ко́давы даве́днік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Лы́барыць ’хлусіць, плесці нешта незразумелае, неверагоднае’ (мядз., Нар. словатв.). Няясна. Відавочна, адносіцца да экспрэсіўных ці гукапераймальных слоў з коранем *lab‑/*leb‑ (гл. Покарны, 651, 655–657).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варо́хаць, варо́хацца ’варушыцца з шумам; варочаць (сена і да т. п.)’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Адносіцца да вялікай сям’і слоў (прасл. *vorx‑), разгледжаных пад варушыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ендала́ ’вялікая нарасць або пухліна’ (ТСБМ); няясна. Магчыма, звязана з яндоўка, яндула (Яблонскіс). Параўн. яндоўка ’вялікі нос’. Аб балтыйскім паходжанні гэтай групы слоў гл. Лаўчутэ, 26.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ілжэ... і (пасля галосных) лжэ...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які ўтрымлівае хлусню, няпраўду; памылковы, няправільны, напр.: ілжэнавука, ілжэмастацтва, ілжэтэорыя;

2) уяўны, які наўмысна выдаецца за сапраўднае, напр.: ілжэатака, ілжэвучоны, ілжэпрарок, ілжэтрывога;

3) які лжэ, хавае ісціну, напр.: ілжэсведка, ілжэсведчанне;

4) у саставе складаных назваў: які мае адносіны да відаў, часткова падобных да іншых, асноўных відаў, напр.: ілжэакацыя, ілжэгарлачык, ілжэлістоўніца, ілжэскарпіён, ілжэязмін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)