КО́МА (ад грэч. kōma глыбокі сон) у медыцыне, небяспечны для жыцця стан, які характарызуецца стратай свядомасці, рэзкім аслабленнем або адсутнасцю рэакцыі на знешнія раздражненні, згасаннем рэфлексаў да поўнага іх знікнення, парушэннем глыбіні і частаты дыхання, змяненнем тонусу сасудаў, частым або запаволеным пульсам, парушэннем тэмпературнай рэгуляцыі. Развіваецца з прычыны глыбокага тармажэння ў кары галаўнога мозга, распаўсюджаннем яго на падкорку і інш. аддзелы ц. н. с., пры парушэннях кровазвароту, запаленнях (энцэфаліт, менінгіт, малярыя) у галаўным мозгу, траўмах галавы, пры атручэннях, гепатыце, дыябеце цукровым, урэміі. Этыялогія і класіфікацыя К. (паводле М.К.Багалепава, 1950, 1962) уключае больш за 30 відаў К.
славенскі пісьменнік. Правадз.чл. Славенскай АН і мастацтваў (1953). Друкаваўся з 1930. Аповесцям і раманам («Парабкі», 1932; «Прадмесце», 1933; «Вось жыцця», 1935; «Залессе абуджаецца», 1936; «Да апошніх межаў», 1940; і інш.) уласціва глыбіня сац.-псіхал. аналізу. Барацьба народаў Югаславіі супраць ням.-фаш. акупантаў — асн. тэма зб.апавяд. «Нацюрморты і пейзажы» (1945), тэтралогіі «За светлымі даляглядамі» (1960—63). Аўтар трылогіі «Аповесці аб уладзе» (1950—56), раманаў-успамінаў «Маладосць на балоце» (1962), «Радня мне расказвала» (1975). На бел. мову апавяданне «Дзеці, чые вы?» пераклала Г.Шаранговіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУКЕ́ВІЧ (Канстанцін Фадзеевіч) (1810, Вільня —1842),
бел. жывапісец і графік. Вучыўся ў Віленскім ун-це ў Я.Рустэма і Пецярбургскай АМ (1835—39). Вывучаў жыццё і побыт насельніцтва Віленшчыны і Гродзеншчыны. Стварыў шэраг жанравых кампазіцый: «Рускія салдаты ў вёсцы», «Прывал уланаў каля пераправы цераз раку» (абедзве 1830), «Карчма», «Яўрэйскія кантрабандысты ў ваколіцах Вільні» (да 1839). Аўтар графічных замалёвак «Гандляр шапкамі», «Букініст», «Карчма ў прадмесці», «Старызнік». У 1840 выдаў серыю літаграфій — сцэн з нар.жыцця («Вільня, год 1840»). Яго малюнкі былі змешчаны ў альбоме Я.Вільчынскага, выдадзенага ў Вільні.
Літ.:
Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КУЛЬТУ́РА»,
штотыднёвая поўнакаляровая грамадска-асветная газета. Выдаецца з кастр. 1991 у Мінску на бел. мове. Выходзіць на 16 і 24 палосах. Асвятляе падзеі грамадскага, культ. і сац.жыцця краіны і свету. Друкуе матэрыялы па пытаннях развіцця тэатр. і выяўл. мастацтва, л-ры, музыкі, кіно, тэлебачання, самадз. творчасці, работы культ.-асв. устаноў. Змяшчае навукова-папулярныя артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, фальклоры, гісторыі архітэктуры Беларусі, звязаныя з культ. жыццём інш. народаў, якія жывуць на Беларусі, прапагандуе творчасць дзеячаў мастацтва. У маі 1993 — лют. 1997 выходзіў штомесячны літ.-філас. сшытак, дзе публікаваліся арыгінальныя творы па пытаннях айч. і сусв. л-ры, культуралогіі і філасофіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНІ́ЦКІ (Сымон Фаміч) (28.2.1902, в. Гарані Мінскага р-на — 14.10.1940),
бел. крытык і літ.-знавец. Скончыў БДУ (1931). Працаваў у Ін-це мовы, л-ры і мастацтва АН Беларусі. У 1936 рэпрэсіраваны, загінуў, відаць, на Калыме. Рэабілітаваны ў 1954. Друкаваўся з 1928. Аўтар рэцэнзій і артыкулаў пра творчасць З.Астапенкі, А.Александровіча, С.Баранавых, Т.Кляшторнага, Я.Купалы, М.Лынькова, Б.Мікуліча, А.Салагуба, Я.Скрыгана і інш. Аддаваў шмат увагі творам пра дзяцей. Яго скоўвалі каноны вульгарнага сацыялагізму, захапляўся творчасцю рабочых-ударнікаў. «Нацдэмаўскія ўплывы» знаходзіў у творчасці У.Хадыкі, В.Маракова і інш.
Літ.:
Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця. Мн., 1979. С. 94—97.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПАТАНО́ГІЯ (Scaphopoda),
лодканогія, клас марскіх малюскаў. 2 атр., 26 родаў, каля 1000 відаў. Вядомы з ардовіку. Пашыраны ўсюды, найб. разнастайныя ў трапічных морах. Жывуць на дне да глыб. 7,5 км. Вядуць рыючы спосаб жыцця. Найб. вядомы прадстаўнік марскі зуб (Dentalium vulgaris).
Даўж. ад 0,15 да 15 см. Цела двухбакова-сіметрычнае, размешчана ў трубчастай, злёгку выгнутай ракавіне, пярэдняя адтуліна якой шырэйшая за заднюю. Праз яе Л. высоўваюць галаву і нагу. Над галавой ёсць скурныя складкі з пучкамі ніткападобных вусікаў (каптакуламі), пры дапамозе якіх Л. выконваюць функцыі дотыку і захопу корму. Кормяцца дробнымі доннымі арганізмамі і інш. Раздзельнаполыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЕ́ТАПІС БЕЛАРУ́СКАЙ ЭМІГРА́ЦЫІ»,
часопіс. Выдаваўся з 1947 на бел. мове неперыядычна. Заснавальнік Л.Галяк. Спачатку выходзіў у Германіі, з 1955 — у ЗША. У 1947—80 выйшла 14 нумароў пад назвай «Летапіс». У 1980—84 не выдаваўся. Адноўлены ў кастр. 1984 па ініцыятыве і пад рэдакцыяй М.Панькова; выходзіў пад назвай «Летапіс жыцця беларускай эміграцыі». З вер. 1985 — «Л.б.э.». Друкаваў дакументы і матэрыялы з асабістага архіва заснавальніка, па гісторыі бел. эміграцыі з 1920-х г., інфармаваў пра навіны бел. друку. Шэраг матэрыялаў надрукаваны лацінкай, на англ. і польск. мовах. Пры рэдакцыі існавалі архіў і б-ка. Да крас. 1991 выйшла 76 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІ́НСКІ (Lisinski) Ватрослаў [сапр.Фукс
(Fuchs) Ігнац; 8.7.1819, г. Заграб — 31.5.1854], харвацкі кампазітар; буйнейшы прадстаўнік харвацкай музыкі, звязаны з рухам «ілірызму» (уздым грамадска-паліт. і культ.жыцця Харватыі ў 1830—40-я г.). Музыцы вучыўся ў Заграбе і Празе (1847—50). У творчасці апіраўся на нац. нар.-песенную аснову. Аўтар першай нац. рамантычнай оперы «Любоў і злосць» (паст. 1846). Сярод інш. твораў: опера «Порын» (1851, паст. 1897),
7 уверцюр, у т. л. «Югаславенская» (1848) і «Белона» (1849), п’есы для аркестра, для фп., вак. творы, у т. л. хары a capplla, песні, апрацоўкі нар. мелодый.
Літ.:
Марковац П. В.Лисинский // Из прошлого югославской музыки. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСТЭРЫЛЁЗ, лістэрыёз,
вострае інфекцыйнае захворванне чалавека, млекакормячых жывёл і птушак з пашкоджаннем унутр. (у т. л. лімфоідных) органаў, ц. н. с., вачэй, іншы раз плода ў жанчын (пры захворванні ў час цяжарнасці). Узбуджальнік — бактэрыя лістэрыя, якая захоўваецца ў глебе, сцёкавых водах, кармах, пыле. Заражэнне адбываецца пры кантакце з хворым (носьбітамі Л. бываюць і здаровыя людзі і жывёлы), праз ежу, аэрагенным і палавым шляхамі, пры цяжарнасці (праз плацэнту) і родах. Трансплацэнтарны Л. у нованароджаных працякае асабліва цяжка ў першыя 2—4 дні (сепсіс, задышка, сутаргі, іншы раз смерць); пры заражэнні ў час родаў хвароба выяўляецца пасля 7 дзён жыцця менінгітам, менінгаэнцэфалітам. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАЛАДЫ́ ЗМАГА́Р»,
нелегальная газета для моладзі Зах. Беларусі. Выдавалася ЦК КСМЗБ у 1930—35 на бел. (асобныя нумары на польск.) мове. Асвятляла жыццё моладзі ў Зах. Беларусі, БССР і СССР. З бальшавіцкіх пазіцый крытыкавала дзейнасць бел. нац.-дэмакр. партый і арг-цый, унутр. і знешнюю палітыку польск. ўрада, заклікала моладзь да барацьбы за сац. і нац. вызваленне і ўз’яднанне Зах. Беларусі з БССР. Выступала з прапановамі паляпшэння жыцця працоўных Зах. Беларусі, у т. л. за скарачэнне працоўнага дня, павышэнне зарплаты, ахову працы, сац. страхаванне, за выкладанне ў школе на бел. мове, у абарону палітвязняў. Яе пераемніцай стала газ. «Голас моладзі».