набы́ць ва ўла́снасць — приобрести́ в со́бственность;
пра́ва ўла́снасці — пра́во со́бственности;
грама́дская ўла́снасць — обще́ственное достоя́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Нарубе́ц ’навыварат’ (круп., Нар. сл.). Да руб, рубец ’шво (у адзенні)’; мае адпаведнікі ваўкр.наруби ’тс’, чэш.naruby ’тс’, славен.narȏbe ’навыварат, наадварот’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саўта́цца ’ісці хістаючыся; швэндацца, хадзіць без справы’ (глус., Янк.). Лаўчутэ, Балтизмы, 130 узводзіць да літ.siautóti ’разбягацца ва ўсе бакі’, siaũsti ’бегаць, гарэзіць, дурэць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ньюсру́м
(англ. newsroom, ад news = навіны + room = пакой)
аддзел навін ва ўстановах сродкаў масавай інфармацыі (на тэлебачанні, радыё, у рэдакцыі газеты).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
па́гада
(парт. pagode, ад санскр. bhagode = святая)
будыйскі або індуісцкі храм у выглядзе шмат’яруснай вежы ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
панацэ́я
(лац. panacea, ад гр. Panakeia = імя старажытнагрэчаскай багіні-лекаркі)
уяўны сродак, які быццам бы можа выратаваць ва ўсіх выпадках жыцця.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)