і́кацца, ‑аецца; безас. незак.

Пра міжвольную ікаўку. [Юзік:] А пакінь ты ўжо пра Шуру. Ёй так недзе моцна ікаецца. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лётка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн.так; ж.

Адтуліна ў доменных печах, праз якую выпускаецца метал ці шлак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захрыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

Разм. Пачаць хрыпець. // Прахрыпець. Скажы Мані, што я так... — лейтэнант захрыпеў і замаўчаў. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збры́дзець, ‑ее; пр. збрыдзеў, ‑дзела; зак.

Разм. Апрыкраць, апастылець. — Глядзець ні на што не магу, усё так збрыдзела. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўтраця́, нескл., ліч. кольк.

Разм. уст. Два з палавінай. Свінчо невялікае ды худаватае, так пуда на паўтраця можа. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пя́дзенік, ‑а, м.

Матыль-шкоднік, вусені якога, рухаючыся, выгінаюць сярэднюю частку цела так, быццам мераюць зямлю пядзямі. Зімовы пядзенік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раба́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн.так; ж.

Вузкая градка кветак уздоўж паркавых дарожак, навокал клумб і інш.

[Ням. Rabatte.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхлёбаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і расхлябаць. [Захар:] — Яны [кулакі] табе .. наробяць так, што і не расхлёбаеш. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саламакру́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн.так; ж.

Машына для кручэння саламяных канатаў, якія ўжываюцца ў ліцейнай справе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салда́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. так; ж.

Жонка салдата. Салдаткі сумныя маўкліва Збіралі шчаўе ў прыпол. Вялюгін.