пры́тча, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (кніжн.).

Іншасказальнае апавяданне з павучальным вывадам.

П. пра блуднага сына.

|| прым. пры́тчавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пясо́чны, -ая, -ае.

1. гл. пясок.

2. Пра цеста і вырабы з яго: сухі і рассыпісты.

Пясочнае цеста. П. торт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак.

Паведаміць (паведамляць) пры дапамозе рацыі, па радыё.

Р. пра стан надвор’я.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбалбата́ць, -балбачу́, -балбо́чаш, -балбо́ча; -балбачы́; -балбата́ны; зак., што (разм.).

Расказаць каму-н. тое, пра што нельга, не варта было гаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размата́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Пра што-н. наматанае, зматанае: развіцца, раскруціцца.

Супоня разматалася і павісла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трасі́руючы, -ая, -ае.

Які пры палёце пакідае бачны след і гэтым дапамагае весці далейшы прыцэл (пра кулю, снарад).

Трасіруючая куля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узры́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́е; -ы́ты; зак., што.

Разрыць лычом (пра жывёл).

У. зямлю.

|| незак. узрыва́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

урасця́жку, прысл.

Выцягнуўшыся на ўсю даўжыню, на ўвесь рост або напружваючы сілы (пра каня).

Легчы ў.

Конь цягнуў воз у.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цвёрданасе́нны, -ая, -ае.

Пра насенне злакавых раслін: які мае цвёрдую абалонку, не прапускае паветра і доўга не набухае ў вадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штармава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; незак. (спец.).

Пра судна, яго экіпаж: вытрымліваць шторм.

Мы штармавалі два дні ў адкрытым моры.