Капы́тка ’жаночы галаўны ўбор з матэрыі’ (Шатал.). Назва звязана з формай убору. Ці запазычаны з польск. kapica, kapka ’чапец’? (гл. Слаўскі, 2, 54–55).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабскі клятбён, бабская клятва ’грыб на асіне’ (Бяльк.). Назва, бясспрэчна, звязана з нейкімі забабонамі, чарадзействам баб (параўн. і чарадзейскае значэнне асіны ў народных павер’ях).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мажэржанка ’маяран садовы, Majorana hortensis Moench’ (гродз., Кіс.). Змененая (пад уплывам асіміляцыі) назва мацержанка (‑ц‑ > ‑ж‑) перайшла з наймення мацярдушкі звычайнай (Origanum vulgare L.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́шка (разм.) ’мядзведзь’, ’дзіцячая цацка’ (ТСБМ), рус. Ми́шка, Мишу́ха ’мядзведзь’. Табуістычная назва мядзведзя ад імя ўласнага Міхаіл (Брандт, РФВ, 7, 61; Фасмер, 2, 631).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піса́ка ’пісака’ (Бяльк.). Да піса́ць (гл.); суф. ‑ак‑а са значэннем ’назва асобы паводле схільнасці да дзеяння з экспрэсіяй зніжанасці’ (Сцяцко, Афікс. наз., 25).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ста́льнік ‘стальніц ваўчук, Ononis L.’ (Кіс.); у гаворках ужываецца назва ваўчук, ваўчуга. З рус. ста́льник ‘тс’, укр. стальник ‘тс’. Няясна; гл. ЕСУМ, 5, 394.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́гаркі ’вугалькі, агаркі’, ’назва гульні, гарыпні’ (Ласт.). Ад гарэць, параўн. рус. горелка ’гульня, у якой становяцца парамі, а адзін спераду “гарыць”, ловіць’ (Ласт., 131).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГА́ЛАВЫЯ КЛЯШЧЫ́, чатырохногія кляшчы (Eriophydae або Tetrapodili),

падсямейства кляшчоў атр. акарыформных. Больш за 1500 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць на раслінах, высмоктваюць змесціва іх клетак, многія ўтвараюць галы (адсюль першая назва). На Беларусі вядомы: грушавы (Eriophyes piri), парэчкавы пупышкавы (Eriophyes ribis), альховы (Eriophyes laevis), ясянёвы (Eriophyes fraxinivorus), хваёвы (Eriophyes pini) і інш. кляшчы.

Даўж. 0,1—0,6 мм, цела чэрвепадобнае, малочна-белае, залаціста-жоўтае, белаватае, саламяна-жоўтае. 4 пяцічленікавыя нагі (адсюль другая назва). Ротавыя органы сысучыя. Органаў дыхання і вачэй няма. Кладуць яйцы, з якіх развіваюцца лічынкі. Шкодзяць пладовым дрэвам, палявым і агародным культурам, лесу. Некаторыя віды — пераносчыкі ўзбуджальнікаў вірусных хвароб раслін. Знішчаюць галавых кляшчэй акарыцыдамі.

Да арт. Галавыя кляшчы: 1 — сасочкападобныя галы альховага кляшча на лісце вольхі; 2 — бляшкападобныя і краявыя галы грушавага кляшча на лістах грушы; 3 — павялічаны грушавы клешч; 4 — разрастанне парасткаў ясеня, выкліканае ясянёвым кляшчом; 5 — асмоленыя галы хваёвага кляшча на парастках хвоі.

т. 4, с. 445

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІБЕ́РЫ,

1) старажытныя плямёны, якія першапачаткова насялялі тэр. Усх. і Паўд. Іспаніі і потым рассяліліся на значнай частцы Пірэнейскага п-ва (адсюль стараж. назва п-ва Іберыя). Упершыню згадваюцца ў крыніцах 6 ст. да н.э. Важнейшым цэнтрам іх культуры была паўд. ч. Іспаніі (сучасныя Андалусія і Мурсія), дзе, паводле звестак стараж. аўтараў, знаходзілася дзяржава Тартэс, заснаваная да 1100 да н.э. У выніку змяшэння І. з кельтамі (уварваліся ў Іспанію ў 6—3 ст. да н.э.) узнікла група плямён — кельтыбераў. І. мелі сваю пісьменнасць. Да 8 ст. да н.э. склалася мастацтва І., якое ў 5—4 ст. да н.э. дасягнула росквіту. У 5—3 ст. да н.э. заваяваны карфагенянамі, у 3—2 ст. да н.э. — рымлянамі. Паступова раманізаваны.

2) Этнічная назва ў ант. крыніцах усх.-груз. (картлійскіх) плямён, якія жылі на тэр. Іберыі (Іверыі); адыгралі гал. ролю ў працэсе кансалідацыі груз. плямён і фарміраванні адзінага груз. этнасу.

т. 7, с. 142

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́НСУЛ (ад лац. consul саветнік),

1) у Стараж. Рыме ў эпоху рэспублікі (з 6 ст. да н. э.), назва пасад 2 службовых асоб, якія валодалі вышэйшай ваен. і цывільнай уладай. Выбіраліся на адзін год з патрыцыяў, а з 4 ст. да н. э. таксама і з плебеяў. Праводзілі набор у войска і камандавалі ім у час вайны, склікалі сенат і нар. сход, па-за межамі г. Рым мелі права караць грамадзян смерцю. У перыяд імперыі званне К. захавалася толькі як ганаровы тытул.

2) Назва пасады члена вышэйшага органа (калегіі К.) па кіраванні гар. рэспублікай у гарадах Паўн. і Сярэдняй Італіі ў канцы 11—1-й пал. 13 ст. Выбіраліся на 1 год у колькасці 4—20 чал. 3) У Францыі ў перыяд Консульства (1799—1804) тытул 3 асоб, фармальна надзеленых усёй паўнатой выканаўчай улады, якая фактычна належала толькі 1 -му К. (Напалеону Банапарту).

т. 8, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)