похра́пывать несов., разг. (паці́ху, зрэ́дку, час ад ча́су) храпці́, пахра́пваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

chwilowo

часова; да часу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

паго́йдваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што або чым.

Гайдаць злёгку або час ад часу.

Вада пагойдвае лодку.

|| наз. паго́йдванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрэ́сваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што і чым (разм.).

Трэсці злёгку, час ад часу.

Калёсы патрэсвае (безас.) на калдобінах.

Конь патрэсвае галавой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спазне́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Прыход, наступленне чаго-н. пазней устаноўленага часу.

Прыйсці на работу са спазненнем.

Цягнік прыйшоў са спазненнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тайм, -а, мн. -ы, -аў, м.

У спартыўных гульнях: вызначаны адрэзак часу, на працягу якога ідзе гульня.

Закончыўся першы т. футбольнага матча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалаве́ка-гадзі́на, -ы, мн. -ы, -дзі́н, ж.

Адзінка ўліку рабочага часу, якая вымяраецца колькасцю працы, выкананай адным чалавекам за адну рабочую гадзіну

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

часі́на, -ы, мн. -ы, -сін, ж.

1. Кароткі адрэзак часу.

Зайдзі да нас на часіну.

2. Пара, час, перыяд.

Шчаслівая ч. наваселля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

што...

Першая частка складаных слоў у знач.: які паўтараецца (у кожны прамежак часу, указаны ў другой частцы), напр.: штовячэрні, штоначны, штосутачны, штохвілінны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Zitdauer

f - праме́жак ча́су

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)