утыльцэ́х, ‑а, м.

Цэх для перапрацоўкі адходаў вытворчасці, для выпуску вырабаў з утылю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шоўкамата́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шоўкаматання, прызначаны для яго. Шоўкаматальны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАГІЛЁЎСКІ ЗАВО́Д ШТУ́ЧНАГА ВАЛАКНА́ імя В.​У.​Куйбышава.

Пабудаваны ў 1929—30 у Магілёве як шаўковая ф-ка. У Вял. Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1948 пад сучаснай назвай. У 1955 пушчана 2-я чарга вытв-сці віскознага шоўку. У 1959 здадзена ў эксплуатацыю вытв-сць цэлафану, у 1960 — штапельнага валакна, у 1970 — глыбокага друку на поліэтыленцэлафанавай плёнцы, у 1972 — цэх сінт. валакна, у 1974 — цэх газаачысткі на штапельнай вытв-сці, у 1976 — вытв-сць віскознай абалонкі для сасісак. З 1975 у Магілёўскім вытворчым аб’яднанні «Хімвалакно». Асн. прадукцыя (1999): віскозная тэкст. нітка, абалонка цэлюлозная для сасісак, поліпрапіленавая плёнка, поліэтыленавая плёнка, тканіна з поліпрапіленавай плёначнай ніткі.

т. 9, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пакка́мера

(ням. Packkammer, ад packen = пакаваць + Kammer = пакой, кладоўка)

цэх папяровай фабрыкі, у якім сартуецца папера.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

квасава́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да варкі квасу (у 1 знач.). Квасаварны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лінаты́пны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лінатыпа. Лінатыпны цэх. // Зроблены лінатыпам. Лінатыпны набор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паратурбі́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паратурбіны; прызначаны для выпуску паратурбін. Паратурбінны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́рнікавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перніка, звязаны з прыгатаваннем пернікаў. Пернікавы цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэду́ктарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэдуктара, прызначаны для вырабу рэдуктараў. Рэдуктарны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для снавання, прызначаны для снавання. Снавальная машына. Снавальны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)