рух цвёрдага цела, пры якім прамая, што злучае любыя 2 пункты, перамяшчаецца паралельна самой сабе. Пры П.р. ўсе пункты цвёрдага цела апісваюць аднолькавыя траекторыі і маюць у кожны момант часу аднолькавыя па модулі і напрамку скорасці і паскарэнні. Вывучэнне П.р. цела зводзіцца да задачы кінематыкі пункта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падгада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Абл. Паспець або сумець зрабіць што‑н. у зручны час, у найбольш спрыяльны момант. Падгадае [Петрусёк], калі Міхась у добрым гуморы са школы вернецца, падкоціцца да яго гэтакай хітрай лісічкай.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мі́гам, прысл.
Разм. Вельмі хутка, у адзін момант. Мігам уся Андрэева вопратка робіцца мокрай і халоднай.Васілёнак.Хлапчукі мігам паразбягаліся хто куды, але далёка не адыходзілі.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перайна́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Змяніўшыся, стаць іншым; перамяніцца. Перайначыліся людзі. Перайначыўся настрой. □ Твар .. [Сямёна Васільевіча] у адзін момант перайначыўся, выраз стаў мяккі, добры, на ім адбілася спагадлівасць.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
этыле́н, ‑у, м.
Бясколерны гаручы газ, які складаецца з вугляроду і вадароду. [Дырэктар] проста дакарае сябе, што на нейкі момант забыўся пра рамонтнікаў з цэха вытворчасці этылену.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЮ́ЙГЕНСА—ФРЭНЕ́ЛЯ ПРЫ́НЦЫП,
асноўны прынцып хвалевай оптыкі, які дае магчымасць вызначаць амплітуду (інтэнсіўнасць) хвалі ў кожным пункце, калі вядомыя яе амплітуда і фаза на якой-н. адвольнай паверхні. Першапачаткова сфармуляваны К.Гюйгенсам (1690), развіты з улікам інтэрферэнцыі А.Ж.Фрэнелем (1818), строгую матэм. фармулёўку Гюйгенса—Фрэнеля прынцыпу даў Г.Р.Кірхгоф (1882).
Паводле Гюйгенса—Фрэнеля прынцыпу кожны пункт хвалевай паверхні (фронту хвалі), якой у дадзены момант дасягнула светлавая хваля, з’яўляецца цэнтрам другасных (фіктыўных) кагерэнтных хваль, агінальная якіх у кожны наступны момант часу вызначае новую хвалевую паверхню. Інтэнсіўнасць святла ў пункце назірання вызначаецца вынікам інтэрферэнцыі другасных хваль. Пры гэтым амплітуда другасных хваль залежыць ад вугла паміж нармаллю да хвалевай паверхні ў цэнтры другаснай хвалі і напрамкам на пункт назірання. Гюйгенса—Фрэнеля прынцып выкарыстоўваецца пры рашэнні дыфракцыйных задач. Гл. таксама Дыфракцыя святла, Інтэрферэнцыя святла.
А.І.Болсун.
Да арт.Гюйгенса—Фрэнеля прынцып: S — крыніца святла, σ — хвалевая паверхня, M0, M1, M2, M1′, M2′ — цэнтры другасных хваль, φ — вугал паміж нармаллю да хвалевай паверхні і напрамкам на пункт назірання A.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЧЫ́НАКу праве,
правіннасць, за якую прадугледжана адм. адказнасць. У. можа быць здзейснены наўмысна і па неасцярожнасці. Паводле адм. заканадаўства Рэспублікі Беларусь адказнасці за У. падлягаюць асобы, якія на момант яго здзяйснення дасягнулі 16-гадовага ўзросту. Пры малазначнасці У. орган (службовая асоба), які правамоцны вырашаць справу, можа вызваліць парушальніка ад адм. адказнасці і абмежавацца вуснай заўвагай, папярэджаннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гара́чы, -ая, -ае.
1. Які мае высокую тэмпературу, моцна нагрэты.
Гарачая пліта.
Гарачае лета.
Г. цэх (таксама перан.: увогуле шкодная вытворчасць). Падаць гарачае (наз.). Гарачая апрацоўка металаў.
2.перан. Поўны сілы, страсны, палкі.
Г. заступнік.
3.перан. Вельмі напружаны, які праходзіць у інтэнсіўным, напружаным рытме.
Гарачая работа.
Г. бой.
Гарачая пара жніва.
4.перан. Запальчывы, нястрыманы.
◊
Гарачая галава — пра залішне паспешлівага, нястрыманага чалавека.
Па гарачых слядах — адразу.
Пад гарачую руку (разм.) — умомант злосці, раздражнення.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГРЫГО́Р’ЕЎ Георгій Сцяпанавіч (1924, в. Лажкі Мажайскага р-на Маскоўскай вобл. — 20.1.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў уВял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза(1944). Вызначыўся ў 1944 у баях каля Віцебска: у вырашальны момант бою цяжка паранены камандзір групы разведчыкаў сяржант Грыгор’еў закрыў сваім целам варожы кулямёт, чым забяспечыў паспяховае выкананне задання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паступо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які адбываецца паслядоўна, без рэзкіх змен, не адразу. Не паступовае абядненне, а катастрофа ўпала на Гальвасавы галовы: у дваццатым годзе настаў момант кінуць усё.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)