3.перан. Ступень выразнасці, насычанасці чым-н. (у дачыненні да літаратуры, мастацтва і пад.).
Гэты вобраз нясе вялікую ідэйна-мастацкую нагрузку.
|| прым.нагру́зачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рээвакуі́раваць
(ад рэ- + эвакуіраваць)
вяртаць назад пасля эвакуацыі насельніцтва, прадпрыемствы, установы, маёмасць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЭЗЕРЦІ́РСТВА (ад франц. déserteur),
воінскае злачынства, якое заключаецца ў самавольным пакіданні вайск. часці або інш. падраздзялення з мэтай ухілення ад ваен. службы. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь Д. лічыцца таксама няяўка ваеннаслужачага з той жа мэтай на службу пры назначэнні, пераводзе, з камандзіроўкі, водпуску або з лячэбнай установы. Адказнасць за Д. настае незалежна ад працягласці часу, на працягу якога ваеннаслужачы знаходзіўся па-за межамі часці ці месца службы. Д. караецца пазбаўленнем волі, у ваенны час — нават пакараннем смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Tórschlussm -es закрыццё (магазіна, установы);
kurz [knapp] vor ~ kómmen* прыйсці́ ў апо́шнюю хвілі́ну
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ліквіда́цыя, ‑і, ж.
1. Спыненне дзейнасці (прадпрыемства, установы і пад.). Ліквідацыя трэста.
2. Спыненне існавання каго‑, чаго‑н. Ліквідацыя недахопаў. Ліквідацыя кулацтва як класа. □ Капітана Сяргея Чарнышова раніла ў апошні дзень ліквідацыі Сталінградскай груп[оў]кі.Шамякін.
[Н.-лац. liquidation.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філія́л, ‑а, м.
Аддзяленне буйнога прадпрыемства, якой‑н. установы ці арганізацыі. Філіял музея. Філіял Акадэміі навук. □ Зімою амаль усе маладыя рабочыя вучыліся ў філіяле будаўнічай школы, набывалі спецыяльнасці муляраў і тынкоўшчыкаў, сантэхмантажнікаў і арматуршчыкаў.Грахоўскі.
[Ад лац. filialis — сыноўні.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматтыра́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
Разм. Друкаваная газета прадпрыемства, установы, якая рэгулярна выдаецца значным тыражом. Аб рацыяналізатарскай прапанове Аляксеева — Кашына гаварылі на сходах, пра яе пісала ўжо заводская шматтыражка «Аўтазаводзец».Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДЗІНАНАЧА́ЛЛЕ,
1) прынцып кіравання, які азначае наданне кіраўніку якога-н. органа, установы, прадпрыемства шырокіх паўнамоцтваў, неабходных для выканання яго функцый, а таксама ўстанаўленне яго персанальнай адказнасці за вынікі працы.
2) Адзінаначалле ва ўзброеных сілах — прынцып кіравання войскамі, пры якім камандзіры (начальнікі) надзелены ўсёй паўнатой распарадчай улады ў адносінах да падначаленых, нясуць асабістую адказнасць за іх жыццё і дзейнасць. Заключаецца ў праве камандзіра асабіста прымаць рашэнні, аддаваць загады, забяспечваць іх выкананне. Ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правамі, якія вызначаны законамі і рэгламентуюцца статутамі воінскімі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАВЯЗА́ЦЕЛЬСТВА,
від цывільных праваадносін, у якіх адзін бок (даўжнік) абавязаны зрабіць на карысць другога боку (крэдытора) пэўныя дзеянні (перадаць маёмасць, выплаціць грошы, выканаць работу і інш.) або ўстрымацца ад іх, а крэдытор мае права патрабаваць ад даўжніка выканання яго абавязку. Крэдыторам і даўжніком могуць быць грамадзяне і юрыд. асобы (прадпрыемствы, установы, акц. т-вы і інш.) любой формы ўласнасці. Абавязацельствы могуць фіксавацца ў пагадненнях аб здзелках, у дагаворах, вынікаць з дзеючых заканадаўчых і адм. актаў і інш. нарматыўных дакументаў або абставін.