Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯНЬКО́ВІЧ (Дзмітрый Анатолевіч) (н. 7.4.1965, Мінск),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.АМ (1993). Праз адметную сістэму знакаў стварае вобразнае канструяванне карцін унутр. жыцця чалавека. Канкрэтную ідэю ўвасабляе ў старанна прадуманых, часам спрошчаных і выразных вобразах, якія пазбаўлены адназначнасці і дазваляюць асэнсаваць узнятыя праблемы ў розных планах. Сярод твораў: «Падарожжа», «Эскімо», «Калекцыя», «Раўнавага», «Кішэня», «Гульня», «Сустрэча», «Кампазіцыя» (усе 1990-я г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРТАШЭ́ВІЧ (Анатоль Мікалаевіч) (н. 11.2.1949, г. Слуцк Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аўтатрактарабудавання. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1994). Скончыў БСГА (1971), дзе і працуе (з 1996 першы прарэктар). Навук. працы па паляпшэнні эксплуатацыйных характарыстык рухавікоў унутр. згарання, па актуальных праблемах аграрнай адукацыі. Распрацаваў сістэмы аховы рухавікоў ад цеплавых і мех. перагрузак, прынцыпы павышэння экалагічных і эканам. паказчыкаў работы дызеляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РПУС (ваен.),
вышэйшае тактычнае або аператыўна-тактычнае злучэнне (аб’яднанне) узбр. сіл многіх дзяржаў.
Складаецца з некалькіх тактычных злучэнняў (дывізій, брыгад), часцей (палкоў і інш.), а таксама органаў кіравання. Бываюць К. сухапутных войск, ППА, механізаваныя, танк., авіяц., артыл. і інш. На тэр. Рэспублікі Беларусь размешчаны 3 армейскія К. (5, 28, 65-ы; узбр. сілы) і К. аховы грамадскага парадку (унутр. войскі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫДЭ́РМА (ад перы... + дэрма),
другасная покрыўная тканка сцёблаў і каранёў шматгадовых (радзей аднагадовых) раслін. Складаецца з корку (фелемы), феладэрмы (унутр. слоя П.) і фелагену (часам адсутнічае, напр., у відаў паслёну). Клеткі П. паветра- і воданепранікальныя, газаабмен і выпарэнне адбываюцца праз чачавічкі. У органах раслін звычайна ўтвараецца некалькі разоў. З цягам часу вонкавыя П. і тканкі, што знаходзяцца паміж імі, адміраюць і ўтвараюць корак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ЧАЕ ЦЕ́ЛА, рабочае рэчыва,
газападобнае ці вадкае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў машынах для пераўтварэння энергіі, атрымання работы і інш.Найб. часта Р.ц. служаць: вадзяная пара (у паравых машынах і турбінах), аміяк, вуглекіслата і інш. хладоны (у халадзільных машынах), паветра (у пнеўматычных машынах), газы (у газавых турбінах, рухавіках унутр. згарання) і інш. Дзеянне Р.ц. заснавана на зменах тэрмадынамічных ці інш. параметраў яго стану.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЕРКАВА́ЛЬНЫ ВА́Л,
размеркавальная дэталь механізма машын, прылад, апаратаў, якая забяспечвае пэўны парадак выканання аперацый і цыклічнасць работы. У рухавіках унутр. згарання ўваходзіць у сістэму газаразмеркавання, мае колькасць кулачкоў, адпаведную колькасці цыліндраў, забяспечвае ўзгодненую работу клапанаў і поршняў. Атрымлівае вярчэнне праз перадатачны механізм ад каленчатага вала. Уваходзіць таксама ў сістэмы кіравання тэхнал. і рабочымі працэсамі розных аўтаматаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАНДЖЫ́Т СІНГХ (13.11.1780, Будрукхан, або 2.11.1780, г. Гуджранвала, Пакістан — 27.6.1839),
правіцель аб’яднанай дзяржавы сікхаў у Пенджабе ў 1799—1839. У 1799 захапіў г. Лахор, які зрабіў сваёй сталіцай. Да 1810—11 падпарадкаваў б.ч. сікхскіх княстваў і стварыў моцную цэнтралізаваную дзяржаву. Правёў шэраг унутр. рэформ, пры дапамозе франц. саветнікаў сфарміраваў моцную армію на еўрап. ўзор. Ажыццяўляў актыўную экспансіянісцкую палітыку, заваяваў Кашмір і Пешавар.