1. Кніга або часопіс намерам у аркуш або палову аркуша.
2. У рахунковых кнігах — правая і левая старонкі, якія маюць адзін і тойжа парадкавы нумар.
[Ад лац. (in) folio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
швы́дкі, ‑ая, ‑ае.
Абл. Хуткі. Разгорнем тэмп работы швыдкі Праз гутаркі і чыткі.Колас.Мігам пранясліся шчаслівыя хвіліны, швыдкія, як маланка, і ў тойжа час — доўгія, зацяжныя...Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДМАЎЛЕ́ННЕ,
элемент дыялектыкі, што фіксуе адзін з неабходных момантаў развіцця і ўмову змены аб’екта, пры якой некаторыя элементы не проста знішчаюцца, але захоўваюцца ў новай якасці. Віды адмаўлення розныя. Пры зняцці адбываецца ліквідаванне прадмета як пэўнага цэлага, але з захаваннем яго асобных («станоўчых») элементаў. Дэструкцыя азначае разбурэнне, знішчэнне структуры, якую адмаўляюць. Адмаўленне ў выглядзе трансфармацыі мае месца ў выпадках пераходу ад адной стадыі развіцця да другой у рамках тойжа самай сістэмы. Адмаўленне сацыяльнае — сукупнасць дзеянняў чалавека па змене наяўных грамадскіх адносін, пры якіх выяўляюцца канкрэтныя суб’екты, аб’екты, мэты, прастора, час, каштоўнасныя арыентацыі і экзістэнцыялы, сродкі, метады. У найб. рэзкіх формах сац. адмаўленне выяўляецца ў войнах, рэвалюцыях, генацыдзе, злачыннасці, міжнац. канфліктах і інш. Адмаўленне, якое вядзе да сац. прагрэсу, называюць дыялектычным, процілеглае — чыста суб’ектыўным (гл.Нігілізм).
Адмаўленне ў логіцы — мысленнае проціпастаўленне аднаго суджэння другому.
адна з асн. тэарэм квантавай тэорыі паля. Паводле Л.—П.т. ўраўненні захоўваюць свой від, калі адначасова правесці пераўтварэнне зарадавага спалучэння, прасторавай інверсіі і абарачэння часу (замена часу t на -t). Сфармулявана і даказана ням. фізікам Г.Людэрсам і швейц. фізікам В.Паўлі (1955).
Сцвярджае, што калі ў прыродзе адбываецца які-н. працэс, то з тойжа імавернасцю можа адбывацца працэс, у якім часціцы заменены на антычасціцы, праекцыі іх спінаў набылі процілеглы знак, а пачатковыя і канцавыя станы працэсу памяняліся месцамі. Устанаўлівае пэўную сувязь паміж характарыстыкамі часціцы і адпаведнай антычасціцы, якія маюць аднолькавыя масы спакою, час жыцця, энергетычныя спектры, а таксама вуглавыя размеркаванні прадуктаў распаду (калі ўзаемадзеянне часціц у канцавым стане слабае), а праекцыі спінаў на зададзеную вось процілеглыя. У доследах адхіленняў ад Л.—П.т. не выяўлена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВЫ́ЗНАЧАНЫ ВЫ́РАЗ,
функцыя, ліміт якой нельга знайсці непасрэдным выкарыстаннем тэарэм аб лімітах.
Зводзіцца да дзелі, алг. сумы ці здабытку функцый, што сімвалічна пазначаюцца 0/0, ∞/∞, 0∙∞, ∞ = ∞, 0°, ∞°, 1∞ і якія страчваюць сэнс пры фармальнай падстаноўцы лімітавага значэння аргумента. Знаходжанне ліміту Н.в. (калі ён існуе) наз. раскрыццём нявызначанасці і грунтуецца на замене дадзенай функцыі другой функцыяй, якая мае тойжа ліміт, але не з’яўляецца Н.в. Для раскрыцця нявызначанасці карыстаюцца алг. пераўтварэннямі, заменай функцый іх вытворнымі (правіла Лапіталя), а таксама раскладаннем функцый у ступеневыя шэрагі. Напр.,
,
,
.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗАНА́НСНАЕ ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ,
электрамагнітнае выпрамяненне, вылучанае сістэмай зарадаў (напр., атамам), з частатой, роўнай частаце ўзбуджальнага выпрамянення. Назіраецца пры пэўных умовах, напр., у разрэджаных газах, замарожаных растворах. Адкрыта Р.Вудам (1905) пры даследаваннях пары натрыю.
Для ўзбуджэння Р.в. атам (ці інш. сістэму звязаных зарадаў) абпрамяняюць, напр., святлом пэўнай частаты. Пры паглынанні кванта святла атам пераходзіць ва ўзбуджаны стан, пры спантанным вяртанні з якога ў асн. стан адбываюцца Р.в., — атам выпрамяняе квант святла тойжа частаты і ў спектры выпрамянення выяўляецца рэзанансная лінія. Пры ўзаемадзеянні атамнага ядра з гама-выпрамяненнем назіраецца Р.в. гама-квантаў. Р.в. заўсёды палярызавана, пры гэтым ступень і характар палярызацыі вызначаецца характарам палярызацыі ўзбуджальнага выпрамянення, напрамкам назірання, уласцівасцямі выпрамяняльнага аб’екта, наяўнасцю ў ім дамешкаў, знешняга магн. поля (найб. адчувальна; у эксперыментах неабходна ўлічваць магн. поле Зямлі). Гл. таксама Вымушанае выпрамяненне, Квантавы генератар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУКТУ́РА (ад лац. structura будова, размяшчэнне),
сукупнасць устойлівых сувязей аб’екта, якія забяспечваюць яго цэласнасць пры знешніх і ўнутр. зменах. Уяўляе сабой спосаб узаемадзеяння элементаў сістэмнага ўтварэння, пры якім унутр. сувязі больш моцныя, чым знешнія, што абумоўлівае захоўванне якасных характарыстык сістэмы. У значнай ступені ўплывае на элементы сістэмы; часам адзін і тойжа элементны састаў дзякуючы С. можа ўтвараць розныя сістэмы (напр., з’явы ізамерыі ў хіміі). Першапачаткова тэрмін «С.» ўжываўся ў навуцы для абазначэння формы. У 19 ст. ў сувязі з узнікненнем хімічнай будовы тэорыі, паняцце С. стала разглядацца як спосаб арганізацыі элементаў сістэмнага ўтварэння. З 20 ст. аналіз структурных адносін і сувязей займае значнае месца ў даследаваннях мовы, культуры, псіхалогіі, грамадства і інш. (гл.Гештальтпсіхалогія, Структуралізм, Структурна-функцыянальны аналіз). Паняцце С. цесна звязана з катэгорыямі агульнай тэорыі сістэм (сістэма, элемент, цэласнасць, арганізацыя) і кібернетыкі (функцыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРГАВА́ННЕ ГУ́КАЎ, альтэрнацыя,
заканамерная замена гукаў мовы ў межах адной і тойжа марфемы ў розных словах або словаформах.
Адрозніваюць Ч.г. гіст. і пазіцыйнае (фанет.). Гіст. абумоўлена гукавымі працэсамі, якія адбываліся ў стараж. перыяд і ў сучаснай бел. мове не існуюць: «б — бл» («любіць — люблю»), «п — пл» («сыпаць — сыплю»), «в — ўл» («славіць — слаўлю»), «ф — фл» («графіць — графлю») і інш. Пры пазіцыйным чаргаванні змена гукаў у слове абумоўлена фанет. законамі сучаснай мовы. Найб. частыя пазіцыйныя Ч.г. у бел. мове — «о, е — а» («дом — дамы», «сем — с’амі»), «у — ў» («ён узяў — яна ўзяла»), «і — ы» («ісці — адысці»), звонкія і глухія («сады — сат»), цвёрдыя і мяккія («рука — рук’і»), свісцячыя і шыпячыя («груз’іц’ — грушчык») зычныя.
Літ.:
Юргелевіч П.Я. Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі. Мн., 1974;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
same
[seɪm]
adj., pron.
1) такі́ са́мы, така́я са́мая, тако́е са́мае
Her name and my name are the same — Е́йнае імя́ і маё імя́ — такі́я са́мыя
2) то́й са́мы, та́я са́мая, то́е са́мае
а) We came back the same way we went — Мы вярну́ліся той са́май даро́гаю, яко́ю туды́ йшлі́
б) the same as — той са́мы, што і
3) гэ́ты ж, тойжа
•
- all the same
- just the same
- the same
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
кампараты́ў
(лац. comparativus = параўнальны)
лінгв. граматычная катэгорыя прыметніка і прыслоўя, якая абазначае большую ступень праяўлення прыметы ў параўнанні з тойжа прыметай, названай у звычайнай ступені (напр. лепшы, лепш).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)