карэ́та, -ы, ДМ -рэ́це, мн. -ы, -рэ́т, ж.

Закрыты з усіх бакоў чатырохколы конны экіпаж на рысорах.

○

Карэта хуткай дапамогі — спецыяльная аўтамашына, якая высылаецца для неадкладнай медыцынскай дапамогі.

◊

(Прыйшоўся) як вол да карэты (разм.) — пра таго, хто аказаўся ў недарэчных абставінах.

|| памянш. карэ́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

|| прым. карэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АРЭА́ЛЬНАЯ ЛІНГВІСТЫ́КА,

раздзел мовазнаўства, які даследуе арэалы моўных з’яў, іх тыпы і ўзаемадзеянне. Асноўныя прынцыпы арэальнай лінгвістыкі распрацаваў у 1925 італьянскі лінгвіст М.​Барталі, які паказаў, што ўзаемадзеянне арэалаў блізкіх ці функцыянальна тоесных з’яў можа разглядацца з пункту погляду дыяхраніі (гэта значыць часавых адносін): адны арэалы ўяўляюць інавацыі (новыя з’явы, якія распаўсюджваюцца), іншыя — архаізмы (старыя з’явы, што звужаюць сваю тэрыторыю). Ад іх узаемнага размяшчэння залежаць так званыя нормы арэалаў. Складаныя выпадкі прасторавага ўзаемадзеяння арэалаў моўных з’яў (адна з якіх была прычынай узнікнення другой) даследаваў бел. лінгвіст П.​А.​Бузук.

Сучасная арэальная лінгвістыка займаецца інтэрпрэтацыяй моўных фактаў, здабытых лінгвістычнай геаграфіяй і пададзеных графічна ў выглядзе большых або меншых масіваў, размешчаных асобна ці ў кантакце паміж сабой. Налажэнне арэалаў розных інавацыйных з’яў, якія характарызуюць асобную мову ці моўную супольнасць, утварае так званую арэальную структуру гэтай мовы ці супольнасці.

Літ.:

Бузук П. Лінгвістычная геаграфія як дапаможны метад пры вывучэнні гісторыі мовы // Sbornik praci I. Sjezdu slovanskych filologů v Praze, 1929. Praha, 1932. Т. 2;

Цыхун Г.А. Арэальная тыпалогія славянскіх моў. Мн., 1988;

Bartoli M. Introduzione alla neolinguistica. Genève, 1925.

Г.​А.​Цыхун.

т. 2, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

best​3 [best] adv.

1. (найвыш. ст. ад well) лепш за ўсё, найле́пш, найбо́льш, больш за ўсё;

best of all найле́пш, больш за ўсё;

Do as you think best. Рабі так, як лічыш (лепшым).

♦ We’ll try as best we can. Мы будзем імкнуцца зрабіць як мага лепш.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

знервава́ць, ‑рвую, ‑рвуеш, ‑рвуе; зак., каго.

Давесці да хваравіта-зласлівага, нервознага стану. Усё гэта так .. знервавала [Сідора], так стузала, што ён увачавідкі адзначаў, як рабілася яму цяжка і невыносна. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«ДРЭ́ВА ЖЫЦЦЯ́»

(франц. l’arbe de vie),

неафіцыйная назва аднаго з відаў раслін роду туя. Так названа ў пач. 16 ст. каралём Францыі амер. расліна туя заходняя (Thuja occidentalis). Лічыцца таксама, што «Д.ж.» — пераклад нар. назвы азіяцкага віду туі, магчыма, туі ўсходняй (Th. orientalis), — адзінага віду падроду платыкладус, які некат. сістэматыкі вылучаюць у асобны род Biota.

Шматгадовазялёныя дрэвы або кусты з мяккай, але ўстойлівай да гніення драўнінай і шчыльным лускападобным лісцем. Як дэкар. расліны традыцыйна выкарыстоўваюцца на могілках і мемар. комплексах.

Да арт. «Дрэва жыцця». Туя ўсходняя.

т. 6, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

залажы́цца сов.

1. заключи́ть пари́; поспо́рить;

2. взя́ться (дру́жно);

мы як ~жы́ліся, дык да ве́чара і зрабі́лі — мы как взя́лись (дру́жно), так к ве́черу и сде́лали

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wie

1. adv як, які́м чы́нам;

~ machst du das? як ты гэ́та ро́біш?;

~ sehr? як мо́цна? (любіць, радавацца);

~ alt ist er? ко́лькі яму́ гадо́ў?;

~ stark ist die Grúppe? ко́лькі чалаве́к у гру́пе?;

~ geht es Íhnen? як Вы ма́ецеся [адчува́еце сябе́]?;

~ bítte? праба́чце, што Вы сказа́лі?;

~ dem auch sei як бы там ні было́;

sei dem, ~ es wólle! няха́й бу́дзе так, як бу́дзе!;

~ óben як ска́зана вышэ́й;

~ viel ко́лькі, як шмат

2. cj

1) як;

weiß ~ Schnee бе́лы як снег;

so schnell ~ möglich як мо́жна [разм. мага́] хутчэ́й;

das ist so gut ~ sícher гэ́та (зусі́м) так [напэўна];

~ man's nimmt у зале́жнасці ад таго́, як на гэ́та паглядзе́ць [як да гэ́тага ста́віцца]

2) як, напры́клад, а менаві́та

3) які́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

stew​2 [stju:] v.

1. тушы́ць (мяса, рыбу і да т.п.); тушы́цца

♦

stew in one’s own juice infml вары́цца ў сваі́м саку́;

Let him stew. Хай як хоча, так і выходзіць са становішча.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПЫТА́ЛЬНЫ СКАЗ,

сказ, які выражае недахоп інфармацыі пра пэўны аб’ект і патрабуе адказу на пытанне. Напр.: «Ці хопіць светлых, звонкіх думак-слоў, // Ці гладка пойдзе песня-дабрадзейка?» (Я.​Купала).

Фармальныя паказчыкі значэння пытальнасці: пытальная інтанацыя («Дождж яшчэ ідзе?»), пытальныя словы — часціцы «ці», «хіба», «а», «няўжо»; займеннікі «хто», «што», «чый», «які», «колькі»; прыслоўі «дзе», «калі», «як», «куды», «адкуль», «навошта». Важную ролю ў пабудове П.с. адыгрывае лагічны націск, які дазваляе дакладна ўказаць, якой інфармацыі не хапае («Ко́ля прыехаў?» — «Коля прые́хаў?»). Як П.с. у маўленні могуць афармляцца: рытарычны вокліч («Хто яго не ведае?!»), альтэрнатыўнае запытанне («Гэту кнігу возьмеш ці тую?»), даданая ч. складанага сказа («Я ўсё гадаў, хто мог мне тэлефанаваць»), пабуджэнне («Ты пачнеш нарэшце працаваць?!»), перапытанне-паўтор («Кажаш, ужо прачытаў? Вазьмі другі раман»), пацвярджэнне («А як жа іначай? Так і трэба было!»). У канцы П.с. ставіцца пытальнік (?).

А.​Я.​Міхневіч.

т. 13, с. 153

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРФО́РМАНС, перфоманс (ад англ. performanse выступленне, выкананне, прадстаўленне),

форма сучаснага мастацтва, у аснове якога знаходзіцца дзеянне. У адрозненне ад хэпенінга будуецца па разлічанаму сцэнарыю, аўтарам і выканальнікам якога з’яўляецца сам мастак або група мастакоў. П. можа ажыццяўляцца як непасрэдна перад гледачом, так і ў выглядзе відэа- або кіназапісу. Узнік у авангардысцкіх кірунках 1960-х г. У 1970-я г. пашырыў межы выяўленчага мастацтва. Дазваляе мастакам вобразна рэагаваць на актуальныя сац. ці культ. праблемы, уключаць рэальную прастору ў працэс фарміравання вобразных задум, непасрэдна ўздзейнічаць на свядомасць і паводзіны гледача, часта як састаўны элемент акцыі. На Беларусі П. вядомы з 2-й пал. 1970-х г., сярод бел. перформераў найб. вядомыя А.​Вараб’ёў, І.​Кашкурэвіч, В.​Пятроў, Л.​Русава і інш.

Я.​Ф.​Шунейка.

т. 12, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)