1. Залезці, забрацца на што‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазалазіла гаспадарова сям’я спаць на палаткі.Якімовіч.Спрытныя хлапчукі пазалазілі на бэлькі пад страхой.«Маладосць».
2. Забрацца, пранікнуць куды‑н. употай — пра ўсіх, многіх. Пазалазіць у чужыя агароды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старыка́н, ‑а, м.
Разм. Стары чалавек, стары. [Тапаркоў:] — А як сям’я, бацька Гэлі? Сімпатычнейшы старыкан.Навуменка.Ніхто не разумее сабе дэпо без фігуры гэтага сівага, любага старыкана.Шынклер.Вастраносы гаспадар флягі ахвотна растлумачыў: — Бярозавік на хлебных скарынках. Учора ў мястэчку адзін старыкан удружыў.Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́та, -ы, ДМ ха́це, мн. -ы, хат, ж.
1. Жылая сялянская пабудова, зрубленая з бярвення.
2. Унутраная частка такой пабудовы.
Х. была чыста прыбрана.
За чысцінёй у хаце сочаць, але ад парога хаты не мятуць (з нар.).
3. Асобны сялянскі двор, гаспадарка; асобная сям’я.
Пасёлак у дваццаць хат.
|| памянш.ха́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (да 1 і 2 знач.).
|| прым.ха́тні, -яя, -яе (да 1 і 2 знач.).
Хатнія дзверы.
Хатнія рэчы.
Хатняя работа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
household
[ˈhaʊshoʊld]1.
n.
1) сям’я́ і ўсе́ ха́тнія
2) ха́тняя гаспада́рка
2.
adj.
ха́тні, сяме́йны
household expenses — ха́тнія выда́ткі
household tool — ха́тняя прыла́да
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
royal
[ˈrɔɪəl]
adj.
1) карале́ўскі
the royal family — карале́ўская сям’я́
royal power — карале́ўская ўла́да
2) Figur. пы́шны, карале́ўскі
3) высакаро́дны
royal metals — высакаро́дныя мэта́лы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВАЛЬБЕ́РХАВА (Валберхава) Марыя Іванаўна
(7.1.1789, С.-Пецярбург — 27.9.1867),
руская актрыса. Дачка І.І.Вальберха. Дэбютавала на пецярбургскай сцэне ў 1807 (з 1832 — Александрынскі тэатр) як трагічная актрыса (Антыгона — «Эдып у Афінах» У.Озерава). З 1815 выступала як камедыйная актрыса (Графіня Лелева — «Ліпецкія воды» А.Шахаўскога, Агата — «Свавольствы закаханых» М.Хмяльніцкага). Адна з лепшых роляў — Наташа ў вадэвілі «Свая сям’я, ці Замужняя нявеста» (напісалі для яе А.Грыбаедаў, Шахаўской і Хмяльніцкі). Працавала ў т-ры да 1855.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІЛ,
сям’я аўтамабіляў, якія выпускаюцца акц. аб’яднаннем «ЗІЛ» (г. Масква). Першыя ў Расійскай Федэрацыі аўтамабілі, на якіх выкарыстоўваліся эл. стартэр, гідрапрывод тармазоў, газагенератар. Грузавыя аўтамабілі (выпуск з 1924) вял. грузападымальнасці маюць поўную масу да 18,63 т (аўтапаязды — да 32 т), магутнасць рухавіка да 155 кВт.
Легкавыя аўтамабілі вышэйшага класа (выпуск з 1936) маюць рухавік магутнасцю да 232 кВт, найб. скорасць да 190 км/гадз.
Да арт.ЗІЛ: легкавы аўтамабіль ЗІЛ-4104 (уверсе); самазвал ЗІЛ-4514.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІ́НГЕР ((Singer) Іцхак) (14.7.1904, в. Лявонцін, каля Варшавы — 27.7.1991),
яўрэйскі пісьменнік (пісаў на ідыш). З 1935 у ЗША. Першы раман «Сям’я Мушкат» (1950). З 1953 яго творы перакладаліся на англ. мову (некаторыя пераклады друкаваліся раней за арыгінал). Аўтар раманаў «Нявольнік» (1962), «Сядзіба» (1967), «Маёнтак» (1969), «Шоша» (1978), аповесцей. Майстар кароткага апавядання (зб. «Дурань Гімпл і іншыя апавяданні», 1957). Нобелеўская прэмія 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
варыве́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы, ж.
Абл. Невялікая варыўня. І лік будынін не маленькі: Хаціна, пуня, хлевушок, Няхай ён цесны катушок, І ёсць свіронак, варывенька.Колас.Праз паўгадзіны сям’я пакінула свой дом, знайшоўшы часовы прыпынак у цеснай варывеньцы, дзе трымалі бульбу і іншую гародніну.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)