Клак1 ’пыж’ (ТСБМ). Укр.клак ’пакулле, пачассе’, польск.kłak ’тс’, ’зблытаныя валасы’, ’пучок’, чэш.klaký ’адзенне’. Бел.клак ’пыж’ можна лічыць калькай з польск.pakul ’тс’ (гл. Кюнэ, Poln., 65).
Клак2 ’сцяг’ (Мат. Гом.). Гл. клак1. У адрозненне ад клак1 гэта слова можна разглядаць як генетычна звязанае з іншымі славянскімі паралелямі. Гл. таксама клок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
rozwinąć
зак.
1. разгарнуць; развінуць;
rozwinąć sztandar — разгарнуць сцяг;
rozwinąć działalność — разгарнуць дзейнасць;
2. развіць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВЫ́МПЕЛ (галанд. wimpel),
1) раздвоены на канцы, доўгі і вузкі сцяг, які паднімаецца на ваен. суднах у плаванні. Разам з кармавым сцягам з’яўляецца адзнакай дзярж. прыналежнасці карабля.
2) Футляр з доўгай яркай стужкай, які выкарыстоўваюць для скідвання з самалётаў ці верталётаў данясенняў, карэспандэнцыі і інш. 3) Спец. знак (палотнішча з эмблемай або малюнкам, замацаванае на дрэўку), які ўручаюць на сустрэчах, спаборніцтвах і інш. мерапрыемствах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бунчу́к ’бунчук’ (вядомае ўжо з XVI ст.; Булыка, Запазыч.), рус.бунчу́к, укр.бунчу́к, польск.buńczuk, bończuk ’турэцкі сцяг’ і г. д. Запазычанне з цюрк. моў (крым.-тат.bunčuk ’ракавіны, бусы на шыі каня’, тур.bundžuk і да т. п.). Корш, AfslPh, 9, 493; Праабражэнскі, 1, 53; Локач, 29; Фасмер, 1, 242; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 22; Цімчанка, 155; Рудніцкі, 1, 256–257.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́сьцельга ’«вяз», які звязвае «галоўку» полаза з першым (пярэднім) капылом у санях’ (Янк. I, 53), ву́сьцеглі ’тс’ (але адна ву́сьцельга, КСТ). Параўн. палес.усця́гля, уся́гля ’тс’ (Маслен.), дзе не адбылася перастаноўка зычных у апошнім складзе і можна ўзнавіць першапачатковую форму з коранем сцяг‑; у такім выпадку ўнутраная форма слова ’тое, што сцягвае’ (галоўку полаза з капылом); параўн. іншую назву гэтай дэталі сця́га (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ды́бачкі, ‑чак; адз.няма.
У выразах: на дыбачках або на дыбачкі — на кончыках (на кончыкі) пальцаў ног (падысці, стаць і пад.). Даніла падкраўся на дыбачках ззаду да Маланні, каб яна не пачула — папужаць яе надумаўся.Капыловіч.Алаіза ўзнімалася на дыбачкі, каб убачыць, хто нясе сцяг.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВО́ЛЬНЫ ВЕРШ,
від рыфмаванага сілаба-танічнага верша, у якім адвольна спалучаюцца радкі з рознай колькасцю стоп. Найчасцей не мае страфічнай будовы, інтанацыйна блізкі да звычайнай гутаркі і выкарыстоўваецца ў байках, эпіграмах, эпітафіях, вершаваных надпісах. Вольным вершам напісаны камедыя А.Грыбаедава «Гора ад розуму», драма М.Лермантава «Маскарад». У бел. паэзіі гэты верш выкарыстоўваецца ў буйных ліраэпічных творах («Сцяг брыгады» А.Куляшова, «Люцыян Таполя» М.Танка), асобных вершах, але найчасцей у байках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ПАРШЧЫК (ад стараж.-слав. прапар — сцяг, палотнішча),
воінскае званне ў арміях шэрагу краін, у т. л. ва Узбр. Сілах Беларусі. У рас. арміі з 1649 П. наз. сцяганосцамі. У 1712—1917 — малодшы афіцэрскі чын (з 1884 толькі для ваен. часу). У рас.ВМФ у 1862—82 П. адпавядала званне гардэмарын. Ва Узбр. Сілах СССР званне П. ўведзена ў 1972 (адпавядала званню мічман у ВМФ), старшы П. — у 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПШО́ННЫ (Сяргей Фаміч) (5.9.1922, в. Кушняроўка Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. —30.8.1994),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1942). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Узвод разведчыкаў на чале са ст. лейтэнантам П. вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Віслы на Пд ад Варшавы, дзе, знішчыўшы агнявыя кропкі праціўніка, разграміў штаб зенітнага палка, захапіў афіцэраў з дакументамі і палкавы сцяг ворага, садзейнічаў пераправе двух сав. палкоў.