радыёметэацэ́нтр, ‑а, м.

Цэнтр збору і перадачы гідраметэаралагічнай інфармацыі па радыё і правадных каналах сувязі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фато́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Навука, якая вывучае магчымасці сувязі з дапамогай светлавых прамянёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афіцэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба каманднага саставу арміі і флоту, а таксама міліцыі і паліцыі (ад малодшага лейтэнанта да палкоўніка ўключна).

Беларускі а.

А. сувязі.

Старшы а.

|| прым. афіцэ́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адста́ўка, -і, ДМа́ўцы, ж.

Канчатковае звальненне з вайсковай, а таксама з дзяржаўнай службы.

Капітан у адстаўцы.

Выйсці ў адстаўку.

Адстаўка кабінета, урада — выхад у сувязі з вотумам недавер’я або зменай кіраўніка дзяржавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абане́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Асоба, якая карыстаецца абанементам.

А. бібліятэкі.

2. Асоба або ўстанова, якая карыстаецца паслугамі стацыянарнай тэлефоннай сеткі або мабільнай сувязі пэўнага аператара.

|| прым. абане́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́бельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кабелю. Кабельная лінія сувязі. // Які вырабляе кабель. Кабельны завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злу́чнік, ‑а, м.

Службовае слова, якое ўжываецца для сувязі слоў і сказаў. Злучальны злучнік. Падпарадкавальны злучнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сейсмало́гія, ‑і, ж.

Раздзел геалогіі, які вывучае ваганні зямной кары, іх сувязі з іншымі фізічнымі працэсамі.

[Ад грэч. seismós — ваганне, землетрасенне і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Kbelleitung f-, -en ка́бельная лі́нія су́вязі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Kbellini¦e f-, -n ка́бельная лі́нія су́вязі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)