Частка слова, якая стаіць паміж коранем і канчаткам і надае слову асобны сэнс у параўнанні з іншымі аднакарэннымі словамі.
[Ад лац. suffixus — прымацаваны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умало́тны, ‑ая, ‑ае.
Які дае добры ўмалот. Жыта вырасла ў рост чалавека. Колас буйны, умалотны.Гроднеў.Стаіць .. [пшаніца], як сцяна, — каласістая, умалотная.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампані́ла
(іт. campanile)
званіца ў італьянскай архітэктуры перыяду сярэдневякоўя і эпохі Адраджэння ў выглядзе чатырохграннай або круглай вежы, якая стаіць асобна ад храма.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
уціра́льнік, ‑а, м.
Абл. Ручнік. Аднаго разу Якаў, ідучы ў ванну, убачыў, што Зоня стаіць у калідоры са свежым уціральнікам на руках.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хары́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Спявак, артыст хору. Ларыса Змітраўна стаіць спінай да слухачоў.. і ціхенька, каб чулі толькі харысты, вядзе ноту.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шатэ́н, ‑а, м.
Мужчына з цёмна-русымі, каштанавымі валасамі. Пятро — высокі, танклявы шатэн, з шараватымі плямамі сівізны на скронях — стаіць на каленях.Ракітны.
[Фр. châtain.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРО́ДСКІ Іосіф Аляксандравіч (24.5.1940, г. С.-Пецярбург — 28.1.1996),
рускі паэт. Пісаць пачаў у 16 гадоў. Да 1960 быў вядомы як паэт сярод моладзі і ў неафіц. колах. У 1963 арыштаваны, у 1964 за «дармаедства» прыгавораны да 5 гадоў ссылкі з абавязковым прыцягненнем да працы. Датэрмінова вызвалены (1965) дзякуючы заступніцтву А.Ахматавай, С.Маршака, Дз.Шастаковіча і інш. У 1972 Бродскі пакінуў радзіму. Жыў у ЗША. Выкладаў рус. л-ру ва універсітэтах і каледжах. Пісаў на рус. і англ. мовах. Аўтар кніг «Перапынак у пустыні» (1967), «Канец цудоўнай эпохі» (1972), «Уранія» (1987) і інш., у якіх паказаў складаны творчы і духоўны свет паэта. Яго паэзія — у своеасаблівым творчым вымярэнні і ў той жа час яна цвёрда стаіць на рэальнай зямлі. Нобелеўская прэмія 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛА́ПС (лац. collapsus аслабелы, знясілены) у медыцыне, вострая сасудзістая недастатковасць. Характарызуецца зніжэннем сасудзістага тонусу і аб’ёму цыркулюючай крыві. Пры гэтым памяншаецца прыток вянознай крыві да сэрца, зніжаецца сардэчны выкід, паніжаецца артэрыяльны і вянозны ціск, парушаецца перфузія тканак і абмен рэчываў, узнікае гіпаксія галаўнога мозга, прыгнечваюцца жыццёва важныя функцыі. Прычыны ўзнікнення К.: уздзеянне інфекц., таксічных, фіз., алергічных і інш. фактараў на сасудзістую сценку, сасударухальны цэнтр, сасудзістыя рэцэптары, памяншэнне масы цыркулюючай крыві (напр., пры вял. страце крыві і плазмы), глыбокі наркоз, недастатковасць наднырачнікаў, хваробы сэрца (інфаркт міякарда, парушэнне сардэчнага рытму і інш.), тромбаэмбалія лёгачных артэрый, хуткі пераход з гарыз. становішча ў верт., доўгі пасцельны рэжым, калі чалавек доўга стаіць і інш. Прыкметы: раптоўная слабасць, бледнасць скуры і слізістых абалонак, халодны пот, прыгнечаны, затарможаны стан, часты пульс, галавакружэнне; прытомнасць звычайна не траціцца (гэтым К. адрозніваецца ад непрытомнасці). Лячэнне: аксігенатэрапія, лякарствы для стымулявання кровазвароту і дыхання.