блок-дыягра́ма

(ад блок + дыяграма)

перспектыўны малюнак участка зямной паверхні разам з яго геалагічным разрэзам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фосфапратэі́ды

(ад фосфар + пратэіды)

складаныя бялкі, пры расшчапленні якіх разам з амінакіслотамі вызваляецца фосфарная кіслата.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адгаласі́ць, ‑лашу, ‑лосіш, ‑лосіць; зак.

Праплакаць, галосячы, пэўны час. [Параска] ужо слаба помніць, як забіралі ў [панскі] двор Язэпку, затое па Васільку адгаласіла разам з маткаю. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёру́пар, ‑а, м.

Рэпрадуктар у выглядзе рупара. Разам з цёплым і духмяным паветрам у пакой уварваліся аддаленыя гукі радыёрупара: маскоўскія дыктары перадавалі апошнія паведамленне. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самахва́льства, ‑а, н.

Разм. Паводзіны, дзеянне самахвала. [Андрэй] мог разам з хлопцамі радавацца, і ў гэтай радасці не было зусім самахвальства і прысваення чужых заслуг. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згаво́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Такі, з якім лёгка згаварыцца; уступчывы. Сонцаў быў разам з тым вельмі дабрадушным і згаворлівым, у адрозненне ад суровага і цвёрдага Быстрова. Мележ. // Уласцівы такому чалавеку. Згаворлівы характар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пааддзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Ададраць у многіх месцах; ададраць усё, многае. Пааддзіраў нехта жывасілам разам з з завесамі і дзверы. Сачанка. Параска дарвалася да дзвярэй, рукамі дошкі пааддзірала. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гумаля́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Уст. Гума ​1, рызіна. Мяч з гумалястыкі. □ Разам з гэтымі прыпасамі ляжаў мячык і чалавек з гумалястыкі, у якога трэба было толькі дзьмухнуць, каб ён загукаў, як жывы. Колас.

[Ням. Gummielastikum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суме́сна, прысл.

Разам, супольна. Яны [дружбакі] — З аднаго палка. Сумесна трывогі спазналі, Ішлі па дарогах вайны. Калачынскі. / З прыназ. «з» утварае спалучэнне з Т. [Егер:] — Я сам бачыў выдру, якая жыла сумесна з бабрамі ў хатцы на Бярозе, супроць вусця капала. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

along

[əˈlɔŋ]

1.

prep.

паўз, уздо́ўж

walk along a river — сьце́жка паўз раку́

2.

adv.

1) з канца́ ў кане́ц, праз усю́ даўжыню́; уздо́ўж

Cars parked along by the station — З канца́ ў кане́ц уздо́ўж ста́нцыі стая́лі аўтамабілі

2) напе́рад, дале́й

Let us walk along — хадзе́м дале́й

3) ра́зам

I’ll go along with you — Я пайду́ з ва́мі ра́зам

Take some drink along with the food — Вазьме́це яко́га напо́ю ра́зам зь е́жай

•

- all along

- be along

- get along

- go along for the ride

- right along

- take along

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)