тэорыя навук. кіравання вытв-сцю; кірунак эканам. думкі, які вывучае і разглядае ролю кіравання ў эканоміцы праз менеджэраў. Узнік у 1880—90-я г. ў ЗША. Заснавальнік — Ф.Тэйлар. Распрацаваная ім сістэма кіравання была першай і ўдалай спробай стварэння навук.менеджменту. А.Фаёль, Г.Эмерсан, Г.Форд і інш. абгрунтавалі неабходнасць падзелу працы ў апараце кіравання, яго іерархічную структуру і ролю, аўтарытэту кіраўніка для матэрыяльнага і маральнага стымулявання працы работнікаў. Выкарыстанне навук. аналізу, эфектыўнай сістэмы кіравання і дасканалая арг-цыя паточна-канвеернага метаду дазвалялі прыхільнікам М. дамагчыся значнага зніжэння выдаткаў вытв-сці і павышэння прадукцыйнасці працы. Некаторыя прыхільнікі М. прызнавалі значэнне ў кіраванні чалавечага фактара, але іх рэкамендацыі зводзіліся пераважна да матэрыяльных фактараў — справядлівай аплаты, матэрыяльнага стымулявання і да т.п. Гэта абумовіла неабходнасць пошуку новых шляхоў росту эфектыўнасці вытв-сці, што прадвызначыла паяўленне новых школ і тэорый («школа чалавечых адносін», «тэорыя індустрыяльнага кіравання» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУКО́ВАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ПРА́ЦЫ (НАП),
працэс удасканальвання арганізацыі працы на аснове дасягненняў навукі і тэхнікі з мэтай аптымізацыі яе ўмоў і вынікаў.
Пачынальнік укаранення НАП і кіравання — амер.інж. Ф.Тэйлар (гл.Тэйларызм). Рас. філосаф А.А.Багданаў вылучыў у 1912 ідэю стварэння навукі аб агульных законах арганізацыі — тэкталогію, якая пазней была развіта ў канцэпцыях НАП. Ініцыятар і арганізатар НАП у СССР — эканаміст А.К.Гасцеў, які ў 1920—38 узначальваў Цэнтр.ін-т працы. У СССР дзейнічала дзярж. сістэма планавання НАП і дзярж. стат. справаздачнасць прадпрыемстваў аб выкананні планаў, створаны ўсесаюзныя, галіновыя і рэсп. цэнтры НАП.
Асн. кірункі практычнай дзейнасці па ўкараненні НАП: удасканальванне форм падзелу і кааперацыі працы на прадпрыемствах, паляпшэнне арганізацыі і абслугоўвання прац. месцаў, рацыяналізацыя прыёмаў і метадаў працы, падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі работнікаў, паляпшэнне ўмоў працы, рацыяналізацыя рэжымаў працы і адпачынку, выкарыстанне матэрыяльных стымулаў. Пры распрацоўцы і ўкараненні НАП выкарыстоўваюцца дасягненні сацыялогіі, агульнай і інж. псіхалогіі, фізіялогіі і гігіены працы, эрганомікі, тэхн. эстэтыкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАРО́ДНАЯ АСВЕ́ТА»,
штомесячны навук.-пед. часопіс. Выдаецца з чэрв. 1924 у Мінску на бел. мове. У 1924—29 наз. «Асьвета», 1930—36 «Камуністычнае выхаванне», 1937—39 «Кансультацыя настаўніку», 1940—41 і 1948—59 «Савецкая школа». У студз. 1960 аб’яднаны з час. «У дапамогу настаўніку» (выд. з 1945), выходзіць пад сучаснай назвай. Асвятляе пытанні пед. тэорыі і практыкі, дзейнасць устаноў і органаў адукацыі, арганізацыі навуч.-выхаваўчага працэсу ў агульнаадук., сярэдняй спец. і вышэйшай школах, дзіцячых пазашкольных выхаваўчых установах, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі пед.работнікаў і інш. Аказвае навук. і метадычную дапамогу пед. грамадскасці Беларусі па адраджэнні нац. сістэмы адукацыі на аснове нар. педагогік і лепшых дасягненняў сав. школы. Асн.рубрыкі: «Арганізацыя народнай адукацыі», «Пытанні педагогікі і псіхалогіі», «Педагагічная навука — школе», «Школа вачамі сацыёлага», «Праблемы сучаснага выхавання», «Псіхалогія навучання і выхавання», «Выхаваўчы працэс: тэорыя і практыка», «Маральнае выхаванне», «Эстэтычнае выхаванне», «Пазакласная работа», «У пазашкольных установах», «Тэма. са школьнай праграмы», «На вашу кніжную паліцу» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РТЫЯ КАМУНІ́СТАЎ БЕЛАРУ́СКАЯ (ПКБ),
палітычная партыя камуніст. кірунку на Беларусі. Створана ў снеж. 1991. Вышэйшы орган паміж з’ездамі — Цэнтр. Камітэт. Гал. мэты — аб’яднанне і паліт. развіццё работнікаў наёмнай працы для дасягнення імі поўнага вызвалення ад эксплуатацыі ва ўсіх яе відах і пабудова бяскласавага грамадства сац. справядлівасці. ПКБ лічыць сваёй задачай падрыхтоўку неабходных паліт., прававых і эканам. умоў для пераўтварэння грамадства. У ліку асн. метадаў дзейнасці партыі — агітац.-масавая работа сярод насельніцтва, удзел у выбарах, актыўная праца ў заканадаўчых і прадстаўнічых органах улады, вынясенне на абмеркаванне грамадскасці і ўладных органаў сац.-эканам., паліт. і інш. праграм пераўтварэнняў, правядзенне грамадска-паліт. акцый і мерапрыемстваў у інтарэсах працоўных і сац. прагрэсу. Падтрымлівае кантакты і сувязі з камуніст., рабочымі партыямі, грамадскімі аб’яднаннямі больш чым 20 краін. Друкаваны орган — газ.«Товарищ» (з 1994). На 1.4.2001 дзейнічалі 6 абл., Мінская гар., 95 раённых, 17 гар. і 284 пярвічныя арг-цыі ПКБ, якія аб’ядноўвалі 8300 членаў партыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ка́федра, ‑ы, ж.
1. Узвышэнне, памост для лектара або прамоўцы. Узысці на кафедру. □ Толькі кафедра ў выглядзе невялічкай тумбачкі была бедна абшыта паркалёвай матэрыяй, такога, як і плюш, колеру.Грамовіч.Леў Раманавіч стаў за кафедру і доўга не мог гаварыць ад хвалявання.Асіпенка.
2. Аб’яднанне выкладчыкаў і навуковых работнікаў адной або некалькіх блізкіх навуковых дысцыплін у вышэйшай навучальнай установе СССР. Кафедра гісторыі. Кафедра педагогікі. Пасяджэнне кафедры. Загадчык кафедры.
3. Пасада епіскапа, які кіруе епархіяй (першапачаткова — крэсла ў царкве для епіскапа).
4. Тое, што і кафедральны сабор (гл. сабор). Зазванілі ў дробныя званы ў праваслаўнай кафедры.Чорны.
[Ад грэч. kathédra — сядзенне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шальмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак.
1.каго. Разм. Ганьбаваць, знеслаўляць (звычайна не маючы дастатковых падстаў для гэтага). [Туляга:] Калі я, напрыклад, скажу, што ведаю аднаго такога двурушніка... [Левановіч:] У чым жа справа? Вы можаце ведаць такога. [Туляга:] Што ён ілжэвучоны, абманвае партыю і савецкую грамадскасць, што ён шальмуе чэсных работнікаў.Крапіва.[Антон:] — За што вы шальмуеце дачку, сваце? — заступіўся за нявестку свёкар.Пальчэўскі.
2.Разм. Весці сябе несумленна ў якой‑н. справе; хітрыць, падманваць. [Жанна:] — Добра ведаеш ты [Адам], што Фадзей Сысоевіч шальмуе з нарадамі, так падганяе ў канцы месяца, каб кожнаму майстру выходзілі прэміяльныя.Мыслівец.
3.Гіст. Падвяргаць шальмаванню (у 2 знач.).
[Ад ням. Schelmen.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
farm
[fɑ:rm]1.
n.
1) гаспада́рка f., фа́рма, фэ́рма f.; ху́тар -у m.
a dairy farm — мало́чная фэ́рма
2) гадава́льнік -у m.
an oyster farm — гадава́льнік ву́стрыцаў
2.
v.t.
абрабля́ць, апрацо́ўваць зямлю́, здава́ць у арэ́нду (зямлю́), дава́ць у на́ймы (рабо́тнікаў)
3.
v.i.
займа́цца земляро́бствам, быць земляро́бам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
асацыя́цыя
(с.-лац. associatio = злучэнне)
1) аб’яднанне асоб, арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў аднаго роду дзейнасці (напр. а. медыцынскіх работнікаў);
2) група, спалучэнне, злучэнне чаго-н. (напр. а. малекул, зорная а.);
3) сувязь ідэй, уяўленняў, пры якой адно выклікае ў свядомасці другое дзякуючы іх падабенству, сумежнасці або процілегласці (проціл.дысацыяцыя 2).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
наменклату́ра
(лац. nomenclatura = пералік, спіс імён)
1) сукупнасць або пералік назваў, тэрмінаў, якія ўжываюцца ў якой-н. галіне навукі, тэхнікі, вытворчасці (напр. н. лекавых сродкаў, н. вырабаў);
2) сукупнасць работнікаў, якія персанальна прызначаюцца вышэйшай інстанцыяй (напр. н. урада).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
бел. фалькларыстка. Д-рфілал.н. (1994). Скончыла БДУ (1956). У 1957—93 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1993 у Ін-це павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Даследуе праблемы бел. фалькларыстыкі і нар. педагогікі, дзіцячы, каляндарна-абрадавы і пазаабрадавы сучасны фальклор. Складальнік зб-каў «Песні савецкага часу» (1970), «Дзіцячы фальклор» (1972), «Ходзіць жораў па таку» (1993) і інш. Адзін са складальнікаў кн. «Чарадзейныя казкі» (ч. 1—2, 1973—78), «Веснавыя песні» (1979, аўтар уступу і камет.), «Валачобныя песні» (1980), «Беларускія народныя казкі» (1981, 2-е выд. 1986), «Казкі ў сучасных запісах» (1989). Дзярж. прэмія Беларусі 1986 за ўдзел у падрыхтоўцы зводу «Беларуская народная творчасць».
Тв.:
Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору. Мн., 1976;
Сустрэчы з казкай. Мн., 1984 (разам з К.П.Кабашнікавым);
Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн., 1985;
Магічнае слова: Вопыт даслед. светапогляднай маст. асновы замоў. Мн., 1990;
Жанравая спецыфіка каляндарна-абрадавай паэзіі ўсходніх славян // Узроўні агульнасці фальклору ўсходніх славян. Мн., 1993.