КАНХО́ІДА (ад грэч. konchoeidēs падобны на ракавіну) лініі, плоская крывая, якая атрымліваецца пры павелічэнні ці памяншэнні даўжыні радыус-вектара кожнага пункта дадзенай лініі L на пастаянны адрэзак d. Калі ўраўненне лініі ў палярных каардынатах ρ=f|φ|, то ўраўненне яе К. мае выгляд ρ=f|φ| ± d. К. прамой наз. К. Нікамеда; яна складаецца з дзвюх галін, яе форма залежыць ад суадносін паміж параметрамі d і l, дзе l — адлегласць ад прамой да пачатку каардынат. К. акружнасці, што праходзіць праз пачатак каардынат, з’яўляецца Паскаля завітка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПРЫЕ́НКА (Ілья Кірэевіч) (28.8.1916, в. Сабалёўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 17.3.1988),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з 1943 на Бранскім, Зах., Бел., 2-м Бел. франтах. Камандзір аддзялення яфрэйтар К. вызначыўся ў 1945 у баях ва Усх. Прусіі: 23 студз. на чале групы разведчыкаў вызначыў у варожым тыле размяшчэнне агнявых кропак і жывой сілы праціўніка; 29 студз. разведаў шляхі падыходу да нас.пункта Бішафсбург; 8 сак. выявіў рух на шашы варожай пяхоты і аўтамашын, ліквідаваў іх, часткова ўзяў у палон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАМЯШЧЭ́ННЕў механіцы, вектар, які характарызуе змену стану матэрыяльнага пункта (часціцы) адносна выбранай сістэмы адліку за пэўны прамежак часу. Вызначаецца прырашчэннем (зменай) радыус-вектара
часціцы за пэўны канечны прамежак часу
:
, дзе r1 і r2 — радыус-вектары рухомай часціцы ў момант часу t1 і t2 адпаведна. Элементарнае П. за малы прамежак часу dt вызначаецца формулай
, — скорасць часціцы. Адзінка модуля П. ў СІ — метр.
Элементарнае перамяшчэнне часціцы за малы прамежак часу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎНАДЗЕ́ЙНАЯсістэмы сіл, сіла, якая аказвае на цвёрдае цела такое ж механічнае дзеянне, як і дадзеная сістэма сіл, што прыкладзены да цела. Р. сістэмы n сіл
, дзе — адна з сіл, што дзейнічаюць на цела, i = 1, 2, ..., n. У найпрасцейшых выпадках, калі сілы прыкладзены да аднаго пункта або размешчаны ў адной плоскасці, Р. можна знайсці, карыстаючыся правілам паралелаграма. Р. мае не кожная сістэма сіл: напр., пара сіл або 2 сілы, якія не ляжаць у адной плоскасці, Р. не маюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
транзі́т
(лац. transitus = пераход, праходжанне)
1) правоз пасажыраў і грузаў з аднаго пункта ў іншы праз прамежкавыя пункты;
2) перавозка грузаў без перагрузкі іх на прамежкавых станцыях.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
зо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да зоркі (у 1 знач.), зорак. Зорная астраномія. □ Над цёмным дахам усё паварочвала свой зорны коўш Вялікая Мядзведзіца.Чыгрынаў.
2. Пакрыты, усеяны зоркамі; з мноствам зорак. Ноч цёмная, зорная, ціхая.Дамашэвіч.
3. Які ідзе з розных месц да аднаго пункта. Зорны прабег. Зорны паход.
•••
Зорны годгл. год.
Зорны дожджгл. дождж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
транзі́т, ‑у, М ‑зіце, м.
1. Правоз тавараў ці пасажыраў з аднаго пункта ў іншы праз прамежкавыя пункты. Транзіт тавараў цераз Мінскі чыгуначны вузел.
2. Перавозка грузаў без перагрузкі іх на прамежкавых станцыях.
3.узнач.прысл.транзі́там. Пераязджаючы або перавозячы што‑н. куды‑н. без перасадкі ці без перагрузкі на прамежкавых пунктах. Груз ідзе транзітам.
[Ад лац. transitus — пераход.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штурм
(ням. Sturm)
1) рашучая атака крэпасці, горада, апорнага пункта або ўмацаванай пазіцыі праціўніка;
2) перан. рашучыя дзеянні, накіраваныя на дасягненне чаго-н. (напр. ш. космасу, ш. навукі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
гіпсатэрмо́метр
(ад гр. hypsos = вышыня + тэрмометр)
прыбор для вызначэння вышыні пункта над узроўнем мора па тэмпературы кіпення вады, што залежыць ад атмасфернага ціску.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АДНО́СНЫ РУХ,
рух матэрыяльнага пункта (цела) адносна сістэмы адліку, якая сама рухаецца адносна інш. сістэмы адліку, што ўмоўна прымаецца за нерухомую. Звычайна нерухомая сістэма адліку (K) лічыцца інерцыйнай сістэмай адліку; рухомая сістэма (K′) можа быць інерцыяльнай і неінерцыяльнай. Скорасць і паскарэнне цела адносна сістэмы K′ наз. адноснымі (, ), адносна сістэмы K — абсалютнымі (, ), скорасць і паскарэнне сістэмы K′ адносна K — пераноснымі (, ). У кінематыцы паміж гэтымі велічынямі ўстаноўлена залежнасць:
;
, дзе — Карыяліса паскарэнне.