КРАСКО́ЎСКІ Іван Ігнатавіч (24.6.1880, в. Дубічы Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 23.8.1955),
бел.паліт. дзеяч, педагог. Скончыў Пецярбургскі ун-т. Працаваў у Кіеве ў Земсаюзе. Быў чл.Бел.сацыяліст. грамады, Бел.с.-д. партыі. Прадстаўляў бел.нац. арг-цыі на з’ездзе народаў (Кіеў, вер. 1917). У 1918 уваходзіў у склад урада Украінскай Нар. Рэспублікі, яе пасол у Грузіі. З 1920 старшыня Бел.нац.к-та ў Вільні. З 1922 дырэктар Дзвінскай (г. Даўтаўпілс) дзярж.бел. гімназіі. З 1925 у Мінску, працаваў у БДУ, Інбелкульце, Бел.АН, старшыня сац.-культ. секцыі і чл.прэзідыума Дзяржплана БССР. З 1930 у Маскве ў Дзяржплане СССР. 8.7.1930 арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і пастановай калегіі АДПУ ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у г. Самару. 4.11.1937 зноў арыштаваны, 19.3.1940 вызвалены. Пасля Вял.Айч. вайны выехаў да сваякоў у Чэхаславакію. Рэабілітаваны ў 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДЗЕ́ЛЬКА Іван Фадзеевіч (12.12.1891, г.п. Рудзенск Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 28.6.1938),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. З 1914 у арміі, з сак. 1918 у Чырв. Арміі. З чэрв. 1992 працаваў на чыгунцы ў Мінску і Жлобіне. З 1925 сакратар Гарадоцкага, Глускага райкомаў КП(б)Б, старшыня Глускага райвыканкома, нам. старшыні Бабруйскага акрвыканкома. З 1930 старшыня Мазырскай акр. кантрольнай камісіі, сакратар Мазырскага РК КП(б)Б, сакратар Мінскага гаркома КП(б)Б, заг. аддзелаў ЦККП(б)Б. У 1935—37 нарком фінансаў БССР. Чл.ЦККП(б)Б у 1932—37. Канд. у чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1935—37. Чл.ЦВКБССР у 1927—29, 1931—37 і яго Прэзідыума ў 1935—37. Арыштаваны ў 1937 па справе ўдзелу ў «аб’яднанай контррэвалюцыйнай дыверсійна-шкодніцкай шпіёнскай арганізацыі». 28.6.1938 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМАНО́ЎСКІ Янка (Іван Міхайлавіч; 1896, Дзісеншчына — ?),
бел. пісьменнік. Скончыў рэальнае вучылішча, вучыўся на агр. курсах. У 1915—17 у арміі, у 1919—20 у Чырв. Арміі. У 1920—30-я г. працаваў у Наркамаце земляробства БССР, чл.прэзідыума секцыі бел. мовы і л-ры Інбелкульта, Цэнтр. бюро літ. аб’яднання «Маладняк», адзін з арганізатараў і кіраўнікоў БелАПП. Працаваў нам. дырэктара Ін-та л-ры і мастацтва АН Беларусі, дырэктарам 2-га Бел.дзярж.т-ра ў Віцебску. Рэдагаваў газ. «Камуніст» (Бабруйск). У час ням.-фаш. акупацыі Беларусі заг.літ. часткі Мінскага гар.т-ра. З 1944 у Германіі, потым у ЗША. У 1951—55 дырэктар управы Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. Друкаваўся з 1920. Аповесці «Адшуканы скарб» (1925), «Два шляхі» (1926), «Вецер з усходу», «Над абрывам» (абедзве 1928) пра станаўленне сав. улады на Беларусі. Пасля вайны ад літ. творчасці адышоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБІ́МАЎ Ісідар Еўсцігнеевіч (25.5. 1882, в. Старышчава, Калагрыўскага р-на Кастрамской вобл., Расія — 27.11.1937),
рэвалюцыянер, дзярж. і парт. дзеяч. З 1902 чл.РСДРП. З 1915 у к-це Усерас. земскага саюза на Зах. фронце, удзельнічаў у рабоце бальшавіцкай групы ў Мінску; стварыў і ўзначаліў бальшавіцкую арг-цыю ў г. Лунінец. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 адзін з арганізатараў, нам. старшыні, у ліп.—жн. 1917 старшыня выканкома Мінскага Савета. Удзельнік падрыхтоўкі 1-га з’езда салдацкіх дэпутатаў Зах. фронту. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 старшыня выканкома Іванава-Вазнясенскага Савета. З 1919 на парт. рабоце ў Туркестане, на Украіне і ў Сярэдняй Азіі. З 1924 нам. старшыні Массавета, чл.прэзідыумаВСНГ, старшыня праўлення Цэнтрасаюза. З 1930 нам. наркома знешняга і ўнутр. гандлю СССР, гандлёвы прадстаўнік СССР у Германіі, з 1932 нарком лёгкай прам-сці СССР. Беспадстаўна рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна. Аўтар успамінаў пра Лют. рэвалюцыю 1917 у Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАКО́ВІЧ Пракоп Дзянісавіч (20.7.1895, в. Зубарэвічы Глускага р-на Магілёўскай вобл. — 26.9.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР. Удзельнік 1-й сусв.
вайны. У 1917 старшыня палкавога к-та. Удзельнічаў у ліквідацыі мяцяжу Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага ў Бабруйскім пав., у барацьбе з ням. акупантамі. У 1918—20 ваен. камісар Бабруйскага, Дарагабужскага пав., ваен. камісар сувязі Зах. фронту. З 1920 старшыня Бабруйскага пав. выканкома, з 1922 нарком унутр. спраў БССР, з 1923 старшыня Амурскага губ. рэўкома, выканкома. З 1927 старшыня Гомельскага акр. выканкома, з 1928 сакратар Гомельскага акр.к-таКП(б)Б. З 1931 у Наркамаце сувязі СССР. Чл.ЦВКБССР у 1920—23 і 1927—31, канд. у чл. яго Прэзідыума ў 1927—29. Чл.ЦБКП(б)Б у 1922—23 і ЦККП(б)Б у 1927—30, канд. у чл. Бюро ў 1928 і чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1929—30.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВЯРНЁЎ Міхаіл Максімавіч (н. 21.11.1921, в. Север Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Акад. УАСГНІЛ (1978, чл.-кар. 1972), Рас. акадэміі с.-г. навук (1992), Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Д-ртэхн.н. (1966), праф. (1969). Скончыў БПІ (1951). У 1954—72 і ў 1976—83 у мінскім Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (з 1965 і з 1976 дырэктар). У 1972—76 нам. Старшыні СМБССР. З 1992 віцэ-прэзідэнт, з 1996 саветнік прэзідыума Акадэміі агр. навук Беларусі. Навук. працы па праблемах эксплуатацыі с.-г. тэхнікі, узнаўляльных крыніц энергіі і энергарэсурсазберажэння. Распрацаваў навук. асновы надзейнасці і даўгавечнасці с.-г. машын, метады іх аднаўлення, выкарыстання традыц. і нетрадыц. энерганосьбітаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Работоспособность и сохранность сельскохозяйственной техники. Мн., 1980 (у сааўт.);
Энергосберегающие технологии в сельскохозяйственном производстве. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ХЭ-БА́ТАР Дамдзіны (Сухбаатар; 2.2.1893, каля г. Улан-Батар — 22.2.1923),
мангольскі ваен. і дзярж. дзеяч; адзін з кіраўнікоў Мангольскай нацыянальна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1921. З 1912 служыў у войску Манголіі Знешняй; за мужнасць у баях супраць кіт. войск атрымаў ганаровае найменне Батар (волат, герой). У 1919 далучыўся да рэв. гурткоў, на аснове якіх у 1920 створана Манг.нар. партыя (МНП). З 1922 чл.ЦК МНП, у 1923 канд. у чл.ПрэзідыумаЦК МНП. З 1921 ваен. міністр часовага, потым пастаяннага Нар. ўрада Манголіі, адначасова галоўнакамандуючы Манг.нар. арміяй (МНА). Камандаваў атрадам МНА, які перамог кітайцаў у баі за Маймачэн (18.3.1921). Удзельнічаў у паходзе сав.Чырв. Арміі супраць белагвардзейцаў Р.Ф.Унгерна фон Штэрнберга і вызваленні ад іх Ургі. У сав. і манг. гістарыяграфіі да 1990-х г. С.-Б. лічыўся адзіным стваральнікам МНП і кіраўніком манг. рэвалюцыі.
Літ.:
Рощин С.К. Политическая история Монголии (1921—1940 гг.). М., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНУШЭ́ВІЧ Аляксандр Анікеевіч (1899, г. Капыль Мінскай вобл. — 29.10.1937),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Удзельнік партыз. руху на Беларусі ў грамадз. вайну, потым барацьбы з бандытызмам. З 1922 на парт. рабоце: сакратар Грэскага райкома КП(б)Б, заг. аддзелаў Бабруйскага і Віцебскага акр. к-таў партыі, культуры і прапаганды ЦККП(б)Б. З кастр. 1932 сакратар Мінскага гаркома КП(б)Б. З сак. 1933 да лют. 1936 нарком асветы БССР, потым заг. аддзела Бел.геал. разведкі. Чл.ЦККП(б)Б у 1929—36, чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1931—34, канд. у чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1935—36. Чл.ЦВКБССР у 1931—36, чл.ПрэзідыумаЦВКБССР у 1933—36. 19.6.1937 арыштаваны органамі НКУСБССР і 28.10.1937 Ваен. калегіяй Вярх. суда СССР засуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
старшыня́, ‑і, м.
1. Асоба, якая вядзе сход, праводзіць пасяджэнне. Ён [палкоўнік Груп] — камандзір і старшыня, Сам абвясціў павестку дня.Колас.
2. Кіраўнік некаторых устаноў, аб’яднанняў, арганізацый або іх аддзелаў, органаў. Старшыня выканкома. Старшыня камітэта па друку. □ — Я скажу, сусед, аб гэтым Табе толькі пад сакрэтам: У мяне, бач, ёсць радня — Сельсавета старшыня.Крапіва.Лаўніцкі застаўся чакаць старшыню калгаса — яму сказалі, што ён павінен тут хутка быць.Шахавец.
3.(з вялікай літары). У саставе афіцыйнай назвы кіраўніка дзяржавы, урада або вышэйшых дзяржаўных органаў. Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Старшыня Савета Міністраў СССР. Старшыня Савета Нацыянальнасцей. Старшыня Вярхоўнага Суда СССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацыянальна-тэрытарыяльнае ўтварэнне ў складзе Рас. Федэрацыі, якое існавала ў 1918—41 у Ніжнім Паволжы, дзе з 18 ст. жылі ням. каланісты. Засн. паводле Дэкрэта СНК РСФСР ад 19.10.1918 як Аўт. вобласць (Прац. камуна) немцаў Паволжа, тэрытарыяльна аформілася ў 1918—19 і 1922. Пл. 28 тыс.км², нас. (1939) 605,5 тыс.чал., у т. л. 66,4% немцаў, 20,4% рускіх, 12% украінцаў. Сталіца — г.Энгельс (да 19.31 наз. Пакроўск). Падзялялася на 22 кантоны (раёны) і 2 самаст.адм.-гасп. адзінкі (г. Энгельс і р.п. Чырвоны Тэкстыльшчык). Раўнапраўныя дзярж. мовы — нямецкая, руская, украінская. Гаспадарка мела агр.-індустр. характар. У студз. 1919 у Варэнбургу (цяпер с. Прывольнае) пасля харч. рэквізіцыі адбылося антысав. сял. паўстанне (задушана, 32 паўстанцы расстраляны). У час голаду 1921—22 насельніцтву вобласці дапамагалі харчамі Міжнар. саюз дапамогі дзецям (кіраўнік Ф.Нансен) і Амерыканская адміністрацыя дапамогі. 6.1.1924 на XI абласным з’ездзе Саветаў абвешчана АССР немцаў Паволжа (пераўтварэнне вобласці ў АССР зацверджана сумеснай пастановай ВЦВК і СНК РСФСР ад 20.2.1924). 31.1.1926 на 3-м з’ездзе Саветаў рэспублікі прынята яе Канстытуцыя. У 1930-я г. ў рэспубліцы было 5 ВНУ, 11 тэхнікумаў, 172 калгасныя клубы, 121 б-ка, 20 дамоў культуры, 52 кінатэатры, 4 тэатры (ням., рус., укр., дзіцячы), выдаваліся 29 газет (з іх 21 на ням. мове). З 1938 пачалося закрыццё ням.нац. школ, рэпрэсіравана значная частка ням. інтэлігенцыі і кіруючых работнікаў. Пасля нападу фаш. Германіі на СССР рэспубліка скасавана (указ ПрэзідыумаВярх. Савета СССР ад 28.8.1941), яе ням. насельніцтва прымусова вывезена на спецпасяленні ў Новасібірскую і Омскую вобл., Алтайскі край, Казахстан. Большасць раёнаў рэспублікі з г. Энгельс уключана ў Саратаўскую, астатнія — у Сталінградскую (цяпер Валгаградская) вобл. Рашэннямі ПрэзідыумаВярх. Савета СССР адменены высунутыя ў 1941 беспадстаўныя абвінавачанні сав. немцаў у дапамозе гітлераўцам (указ ад 28.8.1964) і забарона вяртацца ў Паволжа (указ ад 3.11.1972). Канчаткова немцы Паволжа рэабілітаваны паводле Дэкларацыі Вярх. Савета СССР ад 14.11.1989 і Закона РСФСР ад 26.4.1991, якія датычыліся ўсіх б. рэпрэсіраваных народаў СССР.
Літ.:
Емельянов В.П. Нужна ли нам республика немцев Поволжья? Саратов, 1991;
Герман А.А. Немецкая автономия на Волге, 1918—1941. Ч. 1. Автономная область, 1918—1924. Саратов, 1992.