1. Масавае шэсце для выказвання якіх-н. грамадска-палітычных настрояў.
Першамайская д.
2. Нагляднае азнаямленне з чым-н., публічны паказ.
Д. фільма.
3.Праяўленне, сведчанне чаго-н.
Д. патрыятызму.
4. Ваенная аперацыя, якая мае на мэце адцягнуць увагу праціўніка ад месца галоўнага ўдару.
5. Дзеянне, якое падкрэслена выказвае пратэст супраць чаго-н., нязгоду з чым-н.
Устроіць дэманстрацыю каму-н.
|| прым.дэманстрацы́йны, -ая, -ае (да 1, 2 і 5 знач.).
Дэманстрацыйныя табліцы.
Дэманстрацыйная зала.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акт
(лац. actus)
1) аднаразовае праяўленне якой-н. дзейнасці, учынак, падзея (напр. гістарычны а., тэрарыстычны а.);
2) афіцыйны дакумент, які пацвярджае што-н.;
3) закончаная частка п’есы;
4) урачысты сход у навучальных установах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кіпе́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннеістанпаводледзеясл. кіпець (у 1, 2 знач.). Тэмпература кіпення.
2.перан. Бурнае праяўленне чаго‑н., душэўнае хваляванне, ўздым. Творчае кіпенне. □ — Юнацтву ўласціва кіпенне, бурленне, — казаў далей абаронца: — Колькі юнакоў-студэнтаў прымала ўдзел у дэманстрацыях, у выступленнях, у бунтах супроць таго ці іншага грамадскага парадку, супроць закону! Хіба можна называць іх злачынцамі?Колас.
•••
Пункт кіпеннягл. пункт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацалу́нак, ‑нка, м.
Дакрананне вуснамі да каго‑, чаго‑н. як праяўленне любві, ласкі і пад. Гэта здарэнне, гэты агнявы пацалунак панны Ядвісі напоўніў .. [Лабановіча] шчасцем.Колас.[Міхась] зноў прытуліў .. [Тамару] да сябе, і іх вусны, гарачыя і сухія, зліліся ў доўгім пацалунку.Сіўцоў.Пасля першых пацалункаў і прывітальных слоў, сын.. сказаў: — А ты памаладзела, мама.Шамякін.
•••
Пацалунак Юды — здрадніцкі ўчынак пад маскай добразычлівасці, дружбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утрапе́ннен.
1. (неўтаймаванаепраяўленнепачуццяў) Beséssenheit f -; Sucht f -, Süchte;
2. (безразважнасць) Únbesonnenheit f -, Únsinnigkeit f -, -en, Únvernunft f -, Wáhnwitz m -es;
3. (шаленства) Verrücktheit f -, -en, Írrsinn m -(e)s, Wähnsinn m -(e)s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
1.(часцейуформедзеепрым.). Прывесці ў стан паралічу. У яго рука спаралізавана./убезас.ужыв.Герке — тоўсты, з малінавым тварам чалавек, якога гадоў пяць назад спаралізавала, на заводзе паяўляўся рэдка.Асіпенка.
2.перан. Пазбавіць магчымасці дзейнічаць, аслабіць праяўленне чаго‑н. Але і гора і пакуты і, тым больш, знянацку нахлынуўшыя пачуцці спаралізавалі .. волю [жанчыны] і абяссілілі рукі.Майхровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксцэ́с, ‑у, м.
1. Крайняе праяўленне чаго‑н.; празмернасць, нястрыманасць. — Ага, зразумела, — сказаў лысаваты. Сківіца ў яго адвісла, быццам стала адразу цяжкай. — Спадзяюся, як культурныя людзі, мы пагаворым без лішніх эксцэсаў.Асіпенка.[Мяснікоў:] — Перадай штабу, усім салдатам: вытрымка! Ніякіх эксцэсаў!Мележ.
2. Парушэнне нармальнага ходу чаго‑н., вострае сутыкненне (звычайна ў грамадскім жыцці). — Гарнізон выконвае мае распараджэнне, а гэта дае магчымасць папярэдзіць узнікненне непажаданых эксцэсаў.Гурскі.
[Ад лац. excessus — выхад; ухіленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прая́ва ’незвычайнае здарэнне’, ’з’ява, з’яўленне’, ’выяўленне сваіх здольнасцей’ (ТСБМ, Нас., Шат., Др.-Падб., Гарэц., ТС), ’свавольнік’ (Нас.), ’прайдзісвет’ (Касп., ТС), ’дасціпны чалавек’ (Сл. Брэс.), проя́ва ’бяда, прачвара’, ’назойлівы’, ’прадвесце’ (Сл. ПЗБ), пръя́ва, пръя́віна ’звышмодная ў адзенні і паводзінах жанчына’ (міёр., З нар. сл.), ’глыбакаводная яма’ (жытк., стол., Яшк.). Рус.проя́ва ’цуд, дзіва, незвычайнае здарэнне’, укр.проя́ва ’здарэнне; дзіўны, незвычайны чалавек’, польск.przejaw ’прымета, сімптом; праяўленне’ (“rutenizm”, гл. Банькоўскі, 2, 844), чэш.projev ’тс’. Дэрыват з суф. ‑а ад праявіць < явіць, яўляць (гл.). У форме ж. р. і з адметнай семантыкай ’дзіва, незвычайнае здарэнне’ і да т. п. — усходнеславянскае ўтварэнне. Паводле Немчанкі (УЗ Латв. У, 92, 55), у рускіх гаворках Літвы < літ.prajovas, prajõvas ’пудзіла, прывід’ (з беларускай мовы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рэцыды́ў
(лац. recidivus = які аднаўляецца, вяртаецца)
1) паўторнае праяўленне якой-н. з’явы пасля таго, як яна, здавалася, знікла;
2) новае абвастрэнне хваробы пасля таго, калі чалавек, здаецца, паправіўся;
3) паўторна зробленае злачынства асобай, якая была пакарана.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
акт
(лац. actus)
1) аднаразовае праяўленне якой-н. дзейнасці, учынак, падзея (напр. тэрарыстычны а.);
2) афіцыйны дакумент, які пацвярджае што-н. (напр. заканадаўчы а., а. экспертызы);
3) закончаная частка драматычнага твора, спектакля (напр. другі а. п’есы).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)