stretch1 [stretʃ] n.

1. праця́гласць, прасця́г, прасто́ра

2. праме́жак ча́су;

at a stretch за адзі́н раз, адны́м захо́дам

3. выця́гванне, расця́гванне;

give shoes a stretch расця́гваць ту́флі

4. эласты́чнасць;

have a lot of stretch лёгка расця́гвацца

at full stretch на по́ўную моц, по́ўнасцю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Змага́цца ’адстойваць, спаборнічаць, імкнуцца перамагчы’. Укр. змагати́ся ’тс’, польск. zmagać się ’змагчы, імкнуцца перамагчы’, в.-луж. (ці сюды?) zmahać ’хвалявацца (аб вадзе), развявацца (аб флагу)’, н.-луж. zmognuś se ’мацавацца, акрыяць’, чэш. zmáhati ’перамагаць’, zmáhati se ’авалодваць (пра цялесныя і духоўныя станы)’, уст. ’напружвацца’, славац. zmáhať sa ’павялічвацца, умацоўвацца, набываць магчымасць’, славен. zmȃgati ’змагчы, дапамагаць’, zmȃgati se ’перамагаць, перамагацца’, серб.-харв. сма́гати, смо̀ћи ’змагчы, саўладаць, мець у дастатку’, балг. смо̀гвам, макед. смогне ’змагчы’. Ст.-рус. съмогати ’дапамагаць’ (XVI ст.). Прасл. sъmagati () з коранем mag‑/mog‑, гл. магчы; прэфікс дае значэнне ’змагчы’, а чаргаванне o/a пераводзіць дзеяслоў у незакончанае трыванне, выражае працягласць дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БЮДЖЭ́Т РАБО́ЧАГА ЧА́СУ,

рэальны рабочы час аднаго работніка за год, квартал або месяц. Неабходны для вызначэння патрэбы ў работніках (працаёмкасць вытв. праграмы дзеляць на бюджэт рабочага часу) і для разліку даплат да асн. заработнай платы.

Разлічваецца ў сярэднім па прадпрыемстве, цэху, участку ці групах работнікаў, якія маюць аднолькавыя графікі работы і працягласць адпачынку. Вызначаецца вылічэннем з каляндарнага рабочага часу выхадных і святочных дзён, водпускаў, нявыхадаў па хваробе, выкананні дзярж. і грамадскіх абавязкаў, а таксама колькасці гадзін, на якія паменшаны рабочы дзень падлеткаў і маці з груднымі дзецьмі. У справаздачны бюджэт рабочага часу ўключаюць прагулы, цэладзённыя і ўнутрызменныя прастоі.

т. 3, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРАКА́НСКІЯ ГОРЫ, Ракхайн, Аракан-Йома,

горы на З п-ва Індакітай, у М’янме. Працягласць каля 800 км. Выш. да 3053 м (г. Вікторыя). Сярэдневышынныя складкава-глыбавыя горы, утвораныя ў альпійскую складкавасць. Паралельныя мерыдыянальныя хрыбты з вострымі і стромкімі схіламі, падзеленыя эразійна-тэктанічнымі далінамі на Пн, пераходзяць на Пд у нізкагорныя ланцугі пакатых узвышшаў выш. 150—200 м. Складзены са сланцаў, кварцытаў, пясчанікаў, па перыферыі — з асадкавых парод. Карысныя выкапні: волава, вальфрам, свінец, золата, серабро, каштоўныя камяні. Наветраныя зах. схілы ўкрыты вільготнымі трапічнымі вечназялёнымі лясамі, падветраныя ўсх. — мусоннымі лістападнымі, на выш. 1000 м і больш — вечназялёнымі дубовымі і хваёвымі лясамі.

т. 1, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБЛЕДЗЯНЕ́ННЕ,

адкладанні лёду на паверхні збудаванняў, дрэвах, правадах, дарогах і інш. аб’ектах. Утвараецца ў выніку выпадзення вадкіх ападкаў у халодную пару года, у туман, смугу. Адрозніваюць галалёд, зярністую і крышталічную шэрань, замёрзлае адкладанне мокрага снегу, складаныя адклады — з некалькіх слаёў розных відаў. На Беларусі за год колькасць сутак з абледзяненнем складае ў паніжаных месцах 20—28, на ўзвышшах да 40. Назіраецца з кастр. да крас., часцей за ўсё ў снеж. і студзені. Працягласць яго звычайна да 12 гадз. Самым працяглым на Беларусі было ў Навагрудку 28.12.1959—27.1.1960 (715 гадз). Небяспечная з’ява для работы транспарту, энергасістэм і інш. галін гаспадаркі.

т. 1, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АВІЯМАДЭЛІ́ЗМ,

авіямадэльны спорт, канструяванне, выраб і запуск мадэляў лятальных апаратаў (у т. л. ракет) у спарт. мэтах; адзін з тэхнічных відаў спорту. Асн. класы мадэляў: свабоднага палёту (безматорныя, гумаваматорныя, з поршневымі ці рэактыўнымі рухавікамі); кордавыя (кіруюцца з дапамогай тонкай стальной ніткі ці троса); радыёкіроўныя; лятальныя мадэлі (копіі апаратаў). Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1925 на скорасць, далёкасць, вышыню, працягласць палёту, на выкананне мадэлямі фігур найвышэйшага пілатажу. Рэкорды рэгіструюцца Міжнар. авіяц. федэрацыяй (ФАІ). На Беларусі развіваецца з 1926, чэмпіянаты праводзяцца з 1953; кіраванне авіямадэлізмам ажыццяўляе Бел. абароннае спарт.-тэхн. таварыства.

Авіямадэлізм. Авіямадэлі: 1 — пілатажная радыёкіроўная; 2 — экраналёт.

т. 1, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕРАГАВО́Й (Георгій Цімафеевіч) (15.4.1921, с. Фёдараўка Карлаўскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 30.6.1995),

савецкі касманаўт. Ген.-лейт. авіяцыі (1977), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1968), лётчык-касманаўт СССР (1968), засл. лётчык-выпрабавальнік СССР (1961). Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію (цяпер імя Ю.​А.​Гагарына; 1956). У 1964—69 у атрадзе сав. касманаўтаў. 26—30.10.1968 пілатаваў касм. карабель «Саюз-3», адпрацоўваў збліжэнне з беспілотным касм. караблём «Саюз-2». Працягласць палёту 3,95 сут. У 1972—87 нач. Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.​А.​Гагарына. Залаты медаль імя К.​Э.​Цыялкоўскага АН СССР, залаты медаль імя Ю.​А.​Гагарына. Дзярж. прэмія СССР 1981.

т. 3, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯЛІ́КАЯ ПУСТЫ́НЯ ВІКТО́РЫЯ (Great Victoria Desert),

пясчаная пустыня на Пд Аўстраліі. Пл. 350 тыс. км². Працягласць з У на З амаль 1200 км.

Вялікая пустыня Вікторыя — тэр. заходнеаўстралійскага пенеплену з пераважнымі выш. 150—300 м. У рэльефе шыротна размешчаныя пясчаныя грады і ўзгоркі (выш. 10—15 м), месцамі астанцовыя плато ці азёрныя засоленыя ўпадзіны. Ападкаў ад 125 да 250 мм за год. Сухія рэчышчы. Пяскі часта замацаваны дзярнінным злакам спініфекс, у міжградавых прасторах — акацыі і нізкарослыя эўкаліпты. Пустыня практычна бязводная і цяжкадаступная; упершыню перасек яе ў 1875 англа-аўстр. даследчык Э.​Джайлсам. Аднайменны нац. парк.

т. 4, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫФТО́НГ (ад ды... + грэч. phthongos голас, гук),

складаны галосны гук, які ўключае складаўтваральны і нескладаўтваральны элементы ў адным складзе. Звычайна Д. маюць большую працягласць, чым мафтонгі. Адрозніваюцца Д : узыходны, у якім складаўтваральным кампанентам з’яўляецца другі элемент (напр., франц. [ie] pied); сыходны, калі складаўтваральны кампанент — першы элемент (напр., ням. [ae] Leid, англ., [ai] my). У бел. мове ёсць Д. [оу] і [іе] толькі ў дыялектах на Пд Беларусі. Вымаўляюцца ў закрытых складах замест «о» і «е», а таксама замест «е» што паходзіць з «ѣ»: напр., коунь, сіем, ліета (конь, сем, лета).

т. 6, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІПА́РХ (Hipparchos; каля 180—190 да н.э., г. Нікея, цяпер г. Ізнік, Турцыя — 125 да н.э.),

старажытнагрэчаскі астраном, адзін з заснавальнікаў астраноміі. У выніку сістэматычных астр. назіранняў склаў каталог становішчаў 850 зорак і падзяліў іх паводле ступеней яркасці на 6 велічынь. Адкрыў з’яву прэцэсіі; даследаваў бачны рух Сонца і Месяца і склаў табліцы гэтага руху; вызначыў адлегласць ад Зямлі да Месяца; вылічыў працягласць трапічнага года; распрацаваў тэорыю зацьменняў; увёў геагр. каардынаты — шырату і даўгату. Звесткі аб працах Гіпарха прыведзены ў творы К.​Пталамея «Альмагест».

Літ.:

Ван-дер-Варден Б.Л. Пробуждающаяся наука: Пер. с англ. [Т. 2]. М., 1991.

Гіпарх.

т. 5, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)