КАКА́НАВА Нявена (н. 12.12.1938, г. Станке-Дзімітроў, Балгарыя),
балгарская актрыса. Нар.арт. Балгарыі (1974). Творчую дзейнасць пачала ў т-ры, у кіно з 1956 (фільм «Дзве перамогі»). Сярод лепшых — ролі гераінь, прасякнутых шчырасцю, парывістых, унутрана значымых. Знялася ў фільмах «Гады кахання» (1957), «Будзь шчаслівая, Ані!» (1961), «Тытунь» (1962, у сав. пракаце «Канец «Нікаціяны»), «Інспектар і ноч» (1963), «Выкрадальнік персікаў» (1964), «Адхіленне» (1967), «Хлопчык адыходзіць» (1972, у сав. пракаце «Вольная птушка»), «Дрэва без каранёў» (1974), «Не зыходзь» (1976), «Тры смяротныя грахі» (1980), «Папярэджанне» (1982), «Выратаванне» (1984) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮДО́ВІК XVIII (Louis; 17.11.1755, г. Версаль, Францыя — 16.9.1824),
кароль Францыі [1814—24]. 3 дынастыі Бурбонаў. Брат Людовіка XVI, граф Праванскі. У час рэвалюцыі 1789—99 уцёк з Францыі (1791). У 1795 пасля смерці ў парыжскай турме малалетняга пляменніка (т.зв. Людовіка XVII) абвясціў сябе каралём. Фактычна заняў прастол у 1814 у выніку перамогі краін антыфранц. кааліцыі над Напалеонам I. У перыяд «Ста дзён» Напалеона I (сак.—чэрв. 1815) знаходзіўся ў Бельгіі. Да 1820 праводзіў адносна ліберальную палітыку, пазней трапіў пад уплыў ультрараялістаў. Гл. таксама Рэстаўрацыя ў Францыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГО́ЛІЯ ЗНЕ́ШНЯЯ, Халха,
паўночная частка гіст.Манголіі, названа так маньчжурамі ў адрозненне ад Манголіі Унутранай. Заваявана маньчжурамі ў канцы 17 ст., з 2-й пал. 18 ст. асобная адм. адзінка ў імперыі Цын. З 1911 аўт.дзярж. ўтварэнне на чале з кіраўніком будысцкай ламаісцкай царквы — богда-гэгэнам. У 1919 кіт. мілітарысты пазбавілі М.З. аўтаноміі, але ў лют. 1921 атрады рас.ген. Р.Ф.Унгерна фон Штэрнберга занялі яе сталіцу — г. Урга і аднавілі ўладу богда-гэгэна. Пасля перамогіМангольскай нацыянальна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1921 на тэр. М.З. створана Манг.Нар. Рэспубліка.
каралева Даніі і Нарвегіі (з 1387), Швецыі (з 1389). Дачка дацкага караля Вальдэмара IV Атэрдага і жонка нарв. караля Хокана VI. Замест малалетняга сына Олуфа (дацкі кароль з 1376, нарв. — з 1380) правіла Даніяй і Нарвегіяй. Пасля смерці сына (1387) — каралева Даніі і Нарвегіі, пасля перамогі ў дацка-швед. вайне 1389 — таксама і Швецыі. Ініцыіравала Кальмарскую унію (1397), пры заключэнні якой каралём Даніі, Швецыі і Нарвегіі (суправіцелем і спадкаемцам М.Д.) быў выбраны яе стрыечны пляменнік герцаг Эрык Памеранскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРА́Д (франц. parade ад лац. paro літар. рыхтую),
1) урачысты агляд войск, які праводзіцца ў азнаменаванне дзярж. свят, часам пасля заканчэння вучэнняў (манеўраў). Гіст. значэнне мелі П. ў Маскве 7.11.1941 у час Маскоўскай бітвы 1941—42, Парад Перамогі 24.6.1945 і інш. П. войск, а таксама Партызанскі парад 1944 у Мінску.
2) Урачыстае шэсце арг-цый, калектываў (напр., фізкультурны П.).
3) У цырку і тэатры — агульны выхад на сцэну (арэну) усіх удзельнікаў у пачатку ці ў канцы паказу.
4) Свята, урачыстасць; святочнае ўбранне.
Ваенны парад на плошчы Незалежнасці ў Мінску. 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРОНТ НАЦЫЯНА́ЛЬНАГА ВЫЗВАЛЕ́ННЯ (ФНВ); алжырская паліт. партыя, якая ў 1954—62 узначальвала узбр. барацьбу алжырцаў супраць франц.калан. панавання. Створаны 1.11.1954. У 1962—92 — кіруючая партыя ў Алжыры. У 1962—65 пад кіраўніцтвам А.Бен Белы праводзіў курс на сацыяліст. пераўтварэнні. З прыходам у 1965 да кіраўніцтва ФНВ Х.Бумедзьена перайшоў на больш памяркоўныя пазіцыі. Нар. хваляванні ў 1987 прымусілі кіраўніцтва ФНВ на чале з Ш.Бенджэдзідам пачаць дэмакратызацыю паліт. рэжыму. У студз. 1992 пасля перамогі ісламістаў на парламенцкіх выбарах кіраўніцтва ФНВ перадало ўладу ваенным. Цяпер апазіцыйная партыя Алжыра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫ́ДРЫХ ВІЛЬГЕ́ЛЬМ III (Friedrich Wilhelm; 3.8.1770, г. Патсдам, Германія — 7.6.1840),
кароль Прусіі [1797—1840]. З дынастыі Гогенцолернаў. Сын Фрыдрыха Вільгельма II. У 1806 далучыўся да 4-й антыфранц. кааліцыі (гл.Руска-пруска-французская вайна 1806—07), але ў выніку паражэння прускай арміі ў Іена-Аўэрштэцкай бітве 1806 мусіў заключыць Тыльзіцкі мір 1807. Пры ім у Прусіі праведзены Штайна—Гардэнберга рэформы. Пасля перамогі Расіі ў вайне 1812 абвясціў у сак. 1813 вайну Францыі. Удзельнічаў ва ўтварэнні Свяшчэннага саюза (1815), садзейнічаў падаўленню паўстання 1830—31 у Каралеўстве Польскім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮПІ́ТЭР,
у старажытнарымскай рэлігіі і міфалогіі цар багоў, бог неба, святла, дажджу, грому, маланкі, вайны і перамогі, а ў пазнейшыя часы — і заступнік Рым. дзяржавы. Лічыўся таксама апекуном земляробства, гарантам вернасці ў клятве, абаронцам свабоды і г.д. Рымляне атаясамлівалі яго з грэч.Зеўсам, міфы пра якога перайшлі з грэч. міфалогіі ў рымскую як міфы пра Ю. Гал. храм Ю. знаходзіўся на Капітоліі ў Рыме, дзе яго шанавалі разам з Юнонай і Мінервай (Капіталійская трыяда), яму былі прысвечаны святы збору вінаграду і Рым. гульні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГО́РАЎ Міхаіл Аляксеевіч (5.5.1923, в. Бардзіна Руднянскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 20.6.1975),
бел. партызан, Герой Сав. Саюза (1946). У Вял.Айч. вайну з 1941 разведчык і падрыўнік Смаленскага партыз. палка У.Ф.Садчыкава, які дзейнічаў у Аршанскім, Багушэўскім, Ветрынскім, Сенненскім, Ушацкім, Чашніцкім р-нах Беларусі. У маі — жн. 1943 нач. штаба партыз. атрада 13-й Касцюковіцкай брыгады. З 1944 на 2-м Бел. фронце. У ноч на 1.5.1945 сяржант Я. разам з М.В.Кантарыя ўзняў Сцяг Перамогі над рэйхстагам у Берліне. Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЗА́ТЫ,
у старажытнаіранскай рэлігіі і міфалогіі клас божастваў — памочнікаў вярх. бога Ахурамазды: бог сонца і справядлівасці Мітра, багіня вады і ўрадлівасці Ардвісура Анахіта, бог вайны і перамогі Верэтрагна і інш. божаствы, ніжэйшыя рангам за Ахурамазду і 6—7 божастваў з яго найбліжэйшага акружэння, што сімвалізуюць дух святасці, добрую думку, ісціну, уладу, набожнасць, цэласнасць, бессмяротнасць і вядомы пад агульнай назвай Амеша Спента. У больш шырокім значэнні як «бажаство», «нябесны жыхар», тэрмін «Я.» абазначаў не толькі ўласна Я., але і самога Ахурамазду разам з Амеша Спента.