4) імправізава́ная трыбу́на f. (для паліты́чных прамо́ўцаў)
5) цяжкі́ крок, цяжка́я хада́
6) драўля́ная нага́
2.
v.
1) карчава́ць пні
2) чыкільга́ць
3) аб’яжджа́ць з агіта́цыяй
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дактры́на
(фр. doctrine, ад лац. doctrina = вучэнне)
сістэматызаванае вучэнне (звычайна філасофскае, палітычнае, ідэалагічнае), звязная канцэпцыя, сукупнасць тэарэтычных ці палітычных прынцыпаў (напр. дзяржаўная д., ваенная д.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дэмаго́гія, ‑і, ж.
Падман шырокіх народных мас прываблівымі, але лжывымі абяцаннямі і лозунгамі; беспрынцыпнае палітыканства. Салдаты супакоіліся, а потым некаторыя з іх самі пачалі выступаць, заклікаючы ўсіх не паддавацца правакацыйнай дэмагогіі.«Полымя».Сцверджанні аб роўнасці палітычных правоў усіх шляхціцаў незалежна ад іх маёмаснага становішча .. — проста дэмагогія і прапаганда.«Полымя».//Разм. Пра ўсякую пустую беспрадметную гаворку, прамову і пад. — Віктар, не разводзь дэмагогіі, — просіць Веньямін. — Пара спаць, гадзіна ночы. Тое, што скажаш, прыкладна вядома.Навуменка.
[Грэч. dēmagōgía.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарматыві́зм
(ад фр. normatif = нарматыўны, ад лац. norma = норма)
кірунак у сацыялогіі, тэорыі права, этыцы і эстэтыцы, які адмаўляе навуковае пазнанне заканамернасцей грамадскіх з’яў і супрацьпастаўляе яму сістэмы палітычных, этычных і эстэтычных норм.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
канфедэра́цыя
(лац. confoederatio)
1) аб’яднанне, саюз якіх-н. грамадскіх арганізацый або дзяржаў (напр. Усеагульная к. прафсаюзаў у Францыі);
2) часовы саюз шляхты ў Польшчы 16—18 ст., які ствараўся для дасягнення пэўных палітычных мэт.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КУЛЬТУ́РНАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ,
тэрмін для абазначэння пераўтварэнняў у галіне культуры як састаўной часткі праграмы пабудовы сацыялізму ў СССР і інш.сацыяліст. краінах. Лічыцца, што першым тэрмін ужыў У.І.Ленін. Мела на мэце карэнны пераварот у духоўным развіцці насельніцтва краіны, прадугледжвала перавыхаванне дарэвалюцыйнай і выхаванне новай інтэлігенцыі ў духу сацыяліст ідэй, стварэнне сацыяліст. сістэмы адукацыі, далучэнне мас да культ. дасягненняў і іх камуніст. выхаванне. Асн. рысамі сацыяліст. культуры абвяшчаліся марксісцка-ленінскі светапогляд, камуніст. ідэйнасць, сацыяліст. калектывізм і гуманізм, дасягненні сусв. культуры. У СССР, які атрымаў у спадчыну ад Рас. імперыі нізкі адукац. ўзровень насельніцтва, К.р. супала па часе з захадамі дзяржавы па ліквідацыі непісьменнасці, стварэнні сеткі навуч. устаноў і павышэнні агульнакульт. ўзроўню грамадзян. Дасягненні ў гэтым падаваліся як поспехі К.р. (па БССРгл. адпаведныя лічбы ў арт.Беларусы, Беларусь, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка). Панаванне адзіных ідэалогіі і светапогляду азначала не толькі кіраўніцтва, a і поўны кантроль з боку КПСС над духоўным жыццём грамадства, у т. л. і сродкамі прымусу. У час К.р. моцна пацярпелі галіны культуры, звязаныя з рэлігіяй, былі вымушаны эмігрыраваць або загінулі ў выніку рэпрэсій палітычных многія дзеячы культуры, у т. л. ў БССР. Гл. таксама «Культурная рэвалюцыя» ў Кітаі.
Літ.:
Арнольдов А.И. Социализм и культурная революция. М., 1970;
Качановский В.В. История культуры России. Мн., 1997;
Лыч Л.М., Навіцкі У.І. Гісторыя культуры Беларусі. 2 выд.Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эмігра́нт
(лац. emigrans, -ntis = які высяляецца, выязджае)
асоба, якая перасялілася са сваёй краіны ў чужую па палітычных, эканамічных, рэлігійных ці іншых прычынах (параўн.імігрант 1, мігрант 1).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
казема́т, ‑а, М ‑маце, м.
1. Абарончае збудаванне ў крэпасцях, фортах, батарэях для ўкрыцця ад бомб і снарадаў, захоўвання боепрыпасаў і пад. Земляныя валы,.. вялікія скляпенні казематаў да гэтага часу захоўваюць на сабе адбіткі былых баёў.«Беларусь».
2. Браніраванае памяшканне на караблях для ўстаноўкі гармат сярэдняга калібру.
3. У дарэвалюцыйнай Расіі — адзіночная камера ў крэпасці для трымання палітычных зняволеных. Казематы Петрапаўлаўскай крэпасці. □ Унізе, у казематах, сядзелі бясстрашныя барацьбіты-вязні, а наверсе ў прасторным пакоі былі каты.Няхай.
[Фр. casemate ад іт. casamatta.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяржа́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дзяржавы, належыць ёй. Дзяржаўны лад. Дзяржаўны герб. Дзяржаўная мова. Дзяржаўная граніца. Дзяржаўны запаведнік.// Здольны аказаць уплыў на ход справы ў дзяржаве. [Верамейчык] павінен вырашаць задачу дзяржаўнай важнасці — знайсці магчымасць рэзкага ўздыму ўраджаю за адзін год.Дуброўскі.// Звязаны з кіраваннем дзяржавай. Дзяржаўны дзеяч. □ Кацярына .. — сапраўды дзяржаўны чалавек, чалавек шырокіх палітычных гарызонтаў, бязмежна адданы непераможнай справе партыі, справе камунізма.Бярозкін.
•••
Дзяржаўнае правагл. права.
Дзяржаўны крэдытгл. крэдыт.
Дзяржаўным экзаменыгл. экзамен.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казема́т
(фр. casemste)
1) абарончае збудаванне ў крэпасцях, фортах для ўкрыцця ад бомбаў і снарадаў;
2) браніраванае закрытае памяшканне на караблях для ўстаноўкі гармат і захавання боепрыпасаў;
3) адзіночная камера ў крэпасці для палітычных зняволеных.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)