машыны для будавання і рамонту дрэнажу на асушальных і арашальных землях, тарфяных радовішчах. Выкарыстоўваюцца для пракладкі матэрыяльнага (дрэнаўкладчыкі), кротавага (кротадрэнажныя машыны, кратавальнікі) і шчыліннага (шчылінна-дрэнажныя машыны) дрэнажу. Бываюць траншэйныя, вузкатраншэйныя і бестраншэйныя; самаходныя, навясныя, прычапныя і паўпрычапныя; з актыўнымі (ланцуговыя многакаўшовыя, скрабалкавыя і ба́равыя, ротарныя многакаўшовыя і скрабалкавыя, фрэзерныя і шнэкавыя) і пасіўнымі (плужныя, нажавыя, кротавыя дрэнеры) рабочымі органамі.
Д.м. неперарыўнага дзеяння з актыўнымі рабочымі органамі выкарыстоўваюць для капання траншэй і ўкладкі дрэнажных труб, з пасіўным рабочым органам і аднакаўшовыя экскаватары — пры рабоце ў грунтах з валунамі. Плужным траншэекапальнікам наразаюць траншэі, потым іх дапрацоўваюць многакаўшовым экскаватарам і ўкладваюць трубы. Бестраншэйшыя Д.м. полым нажом (для прапускання дрэнажных труб) або V-падобным рэзальным інструментам ствараюць шчыліну, у якую прапускаюць дрэнажную трубу. Кротадрэнажныя машыны аснашчаны нажом з прымацаваным да яго дрэнерам. Ёсць машыны з актыўным дрэнерам, прыстасаваннем для ўтварэння дрэны выразаннем адпаведнага аб’ёму грунту. Шчылінна-дрэнажныя машыны з актыўным рабочым органам (дыскавай або вінтавой фрэзай, баравым ланцугом) і каткамі, якія закрываюць шчыліну, выкарыстоўваюць для работы на пністых тарфяніках. Машыны для фармавання труб са стужкі з адначасовай іх укладкай маюць трубафармавальны апарат, які фармуе трубы з вініпласту, поліпрапілену, поліэтылену і інш. матэрыялаў. Дрэнапрамыўныя машыны ачышчаюць дрэнажныя сістэмы (заглееныя трубы) патокам вады пад ціскам (да 100 ат). На Беларусі Д.м. выпускае Мазырскі завод меліярацыйных машын.
Літ.:
Гл. пры арт.Меліярацыйныя машыны.
А.Я.Вакар.
Дрэнажныя машыны: 1 — траншэйны дрэнаўкладчык ЭТЦ-406; 2 — бестраншэйны дрэнаўкладчык МД-12 (для зоны асушэння); 3 — дрэнапрамыўшчык ПДП-125.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУШНЕ́РСТВА,
народны промысел па апрацоўцы аўчын і шкурак пушных звяроў. У бел.нар. К. гал. месца займаў выраб аўчын для пашыву зімовага адзення — кажухоў, паўкажушкоў, шапак. Апрацоўка шкурак упаляваных пушных звяроў (зайца, вавёркі, ліса, куніцы, тхара і інш.) мела другараднае значэнне; іх футра выкарыстоўвалася пераважна на шапкі і каўняры. Тэхнал. працэс традыц. К. ўключае некалькі паслядоўных аперацый. Адмочаную ў вадзе авечую шкуру ачышчалі ад мяздры на нахіленай паўкруглай дошцы на 2 ножках (калодзе) звычайнай касой, выкарыстоўвалі і скоблю (струг). Каб шкуру размякчыць і засцерагчы ад гніення пасля прасушвання яе заквашвалі ў «квасе» — кіслым растворы жытняй ці аўсянай мукі з соллю. Шкуры мякчылі спец. драўляным або жал. крукам, якім вадзілі па мяздры ўверх-уніз, пакуль уся паверхня не рабілася мяккай і белай. З 1830-х г. пачало практыкавацца дубленне аўчын. Да пач. 20 ст. побач з дубленымі кажухамі светла-карычневага колеру былі пашыраны і белыя нядубленыя. У пач. 20 ст. аўчыны пачалі фарбаваць хім. рэчывамі ў карычневы ці чорны колер. Падобным чынам апрацоўвалі і шкуркі пушных звяроў. Для іх сушкі і расцягвання выкарыстоўвалася дошка-канёк. З 1920-х г. кушнерская вытв-сць бытавала ў выглядзе хатняга промыслу, арцеляў і дзярж. прадпрыемстваў. У пасляваенны час кушнерскае рамяство заняпала. У наш час у некат. раёнах аўчыны і футры вырабляюцца на асабістыя патрэбы (гл. таксама Футра, Футравая прамысловасць).
Н.І.Буракоўская.
Да арт.Кушнерства. Традыцыйны кажух. Вёска Асаўніца Іванаўскага раёна Брэсцкай вобл. Канец 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зма́хваць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.да змахнуць.
зма́хваць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Нагадваць каго‑н., быць падобным на каго‑н. Генадзь з арліным носам і гордай паставай сапраўды змахваў на каршуна.Няхай.Лабановіч у параўнанні з Грыньком быў горкі пралетар, і ён нават са знявагаю паглядзеў на свой сурдут, які ён купіў у Курульчука за два рублі з палавінаю і ў якім ён, асабліва ззаду, вельмі змахваў на местачковага рабіна.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхо́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.
1.Незак.да прыйсціся.
2.каму. Даводзіцца каму‑н. кім‑н. Першы загаварыў Драчун, якому Бутрым прыходзіўся блізкім сваяком.Чарот.Я адкрыта цалаваў сястрычку Юнону, бо бацькі нашы прыходзіліся далёкімі сваякамі...Мыслівец.
3.штонашто(задмоўем). Супадаць, быць падобным на што‑н. (пра ідэнтычныя з’явы). Год на год не прыходзіцца. Зіма на зіму не прыходзіцца.
•••
Крута прыходзіцца — пра цяжкія абставіны, у якіх хто‑н. знаходзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кажу́рыцца ’хвалявацца’ (хойн., Мат. Гом.). Можна параўнаць з рус.дыял. формамі кожуриться ’маршчыніцца, жабіцца’ (усх., паводле Даля), валаг. ’натужвацца, напружвацца’, пск., асташ., цвяр. ’скупіцца, скнарнічаць’. Дзеяслоў ад кожура ’скура’ першапачаткова ’станавіцца падобным на лупіны’. Параўн. яшчэ рус.кожилиться, кожалиться ’намагацца, напружвацца’, ’скупіцца’, якія, магчыма, не без уплыву жалиться ’пяцца, натужвацца’, параўн. перм.кожила ’скнара’ і рус.жила ’тс’ і інш. Вышэй прыведзеныя прыклады памяншаюць надзейнасць магчымага варыянта этымалогіі, паводле якога кажурыцца ’хвалявацца’ ад журыцца ’смуткаваць’ з прэфармантам ko‑, а рус.кожилиться < жилиться аналагічным спосабам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прылі́к, прылі́ка ў выразе: для (дзеля) прыліку (прылікі) ’для выгляду, для стварэння патрэбнага ўражання; дзеля прыстойнасці’ (Мядзв., ТСБМ, ТС). Узыходзіць да прасл.*prilikъ, *prilika < *prilikovati (параўн. ц.-слав.приликовати ’быць падобным’, серб.-харв.(ис)приликовати, славен.prilikovati), якое ад *likъ (БЕР, 5, 718). Параўн. рус.дыял.прили́к ’прыстойнасць, прыстойны выгляд’, ’пашана, павага’, ст.-рус.прилика ’прыклад’ (Сразн.), славен.prilika ’выпадак’, серб.-харв.прилика ’зручны выпадак; спрыяльныя абставіны’, балг.прилѝка ’суадноснасць з умовамі; памяркоўнасць ва ўчынках; зручны выпадак’, ’падобнасць’, прѝлика ’прыстойнасць, падобнасць’, ’выпадак, магчымасць’. Гл. таксама лі́к2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Amicus stultorum similis efficietur
Сябар дурняў зробіцца падобным да іх.
Друг дураков станет похожим на них.
бел. 3 дурнем і той розум згубіш, што маеш. Розуму не набярэшся, калі з дурнем павядзешся. Да якіх прыстанеш, такім і сам станет.
рус. С кем поведёшься ‒ от того и наберёшься. С кем хлеб-соль водишь, на того и походишь. Свяжись с дураком ‒ сам дурак будешь. Подле пчёлки ‒ в меду, подле жучка ‒ в на возе.
фр. Les mauvaises compagnies corrompent les bonnes moeurs (Дурные компании портят хорошие нравы).
англ. He that lives with cripples learns to limp (Кто живёт с калеками, учится хромать). One fool makes many (Один дурак плодит многих).
нем. Bei Wölfen und Eulen lernt man’s Heulen (С волками и совами учишься вытью).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
падо́бны ähnlich;
быць падо́бным ähnlich sein (накаго-н.D);
падо́бны да мяне́ (такі, як я) méinesgleichen;
гэ́та на цябе́ падо́бна! das sieht dir ähnlich!;
◊
яны́ падо́бныя як дзве кро́плі вады́ sie sehen sich zum Verwéchseln ähnlich, sie gléichen sich wie ein Ei dem ánderen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Зязю́ліць ’біць’, ’піць гарэлку’ (Нас.), зязюлець ’рабіцца мутным, шэрым’ (Нас.). Словы са значэннем ’зязюля’ маюць у розных мовах шмат пераносных значэнняў, звязаных з павер’ямі, а таксама гукавобразнымі ўявамі. Трэба ўлічыць зюзь, рус.зюзю́кать ’піць’. Для «птушынай» семантыкі ’піць’ параўн. савець, салавець. У выніку ўзаемадзеяння, з аднаго боку, гукавобразных уяўленняў, а з другога боку, уяўленняў аб суадносінах выгукаў зязюлі з ударамі і ўзніклі значэнні, звязаныя таксама з указаным (гукавобразным) рус. словам. Насовіч (223) этымалагізуе зязюлець ’рабіцца шэрым, падобным да колеру зязюлі’. Гэта таксама ўваходзіць, верагодна, у сінкрэтычнае вобразнае знач. слова і яго станаўленне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́сець ’хвароба, пошасць’ (ТС). Імаверна, першаснае посесць ці поседзь (у фанетычным запісе слова адбілася аглушэнне канцавога зычнага) ад посе́сці ’набыць’ (ТС), параўн. польск.posiadać ’мець пры сабе’, адсюль посесць / поседзь ’набытая хвароба’; падобным чынам славен.nahod ’хвароба’ ’тое, што найшло, з’явілася’. Тады да сесці, сядаць (гл.). Параўн. таксама славен.дыял.pošast — тое, што і nahod ’хвароба, запаленне, насмарк, катар’, аналагічна, як і пошасць, утворана ад *pošedti, таксама каш.pošedło ’зараза’ (Куркіна, Диал. структура, 171). Не выключана таксама, што гэта эўфемізм ад *sětь ’госць’, параўн. рус.посетить ’наведаць’, ст.-сл.посѣтити ’тс’.