РУЛЬЕ́ (Карл Францавіч) (20.4.1814, Ніжні Ноўгарад, Расія — 22.4.1858),
расійскі прыродазнавец, біёлаг-эвалюцыяніст. Скончыў Маскоўскае аддз. Медыка-хірург. акадэміі (1833). З 1840 праф. Маскоўскага ун-та. Навук. працы па геалогіі, палеанталогіі, тэарэт. біялогіі. Адхіляў вучэнне пра нязменнасць відаў, сцвярджаў, што вопыт вывядзення новых парод і акліматызацыя жывёл — ключ для разумення рухальных сіл эвалюцыі. Развіваў ідэі пра адзінства арганізма і ўмоў існавання, даказаў прычынную залежнасць эвалюцыі жывых форм ад змены навакольнага асяроддзя, развіваў дадарвінаўскую матэрыяліст. тэорыю арган. свету. Засн.навук. школу заолагаў-эвалюцыяністаў, распрацаваў праграму даследаванняў па экалогіі жывёл і зоапсіхалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Падзо́р ’брыжы, карункі, якімі абшываецца ніжні край чаго-н. (прасціны, пакрывала і г. д.)’ (ТСБМ), падзо́рнік ’тс’ (Сл. ПЗБ, Шатал., Нар. лекс.), ’прасціна з карункамі ці вышыўкай па краі’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), подзо́р, подзо́рнік ’подзор’ (Сл. Брэс.), подзо́рнік ’падзор’ (ТС). Рус.подузо́рник, подзо́рник ’тс’. Да узор (гл.). Параўн. яшчэ рус.подузо́рить ’размаляваць або вышыць узорам'
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іспо́днік, іспо́дня ’ніжняя спадніца’ (Касп.), ’жаночая кашуля з белага паркалю’ (Жд. 3), іспо́днікі ’споднікі, кальсоны’ (Бяльк.); параўн. рус.дыял.испо́дник, испо́дня ’ніжняя спадніца’, испо́дница, испо́дка ’ніжняе адзенне, бялізна’, ст.-рус.исподникъ ’адзенне, якое надзяваецца пад што-н.’ Утворана сцяжэннем атрыбутыўных словазлучэнняў ісподняя спадніца, кашуля і г. д. Аналагічна іспо́днік ’ніжні камень у жорнах’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ісподні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гіпабіясфе́ра
(ад гіпа- + біясфера)
слой літасферы глыбінёй 5—6 км, у які жывыя арганізмы трапляюць выпадкова, існуюць часова, але не могуць нармальна жыць і размнажацца (ніжні аналаг парабіясферы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
брахістахро́на
(ад гр. brachistos = самы кароткі + chronos = час)
мат. крывая спуску, па якой цела пад дзеяннем пэўных сіл як найхутчэй пройдзе з верхняга пункта ў ніжні; з’яўляецца цыклоідай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
галс
(гал. hals)
1) напрамак руху паруснага судна адносна ветру;
2) снасць паруснага судна, якая ўтрымлівае ніжні пярэдні вугал паруса;
3) адрэзак шляху судна ад павароту да павароту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БА́НЦАРАЎШЧЫНА,
гарадзішча жалезнага веку на беразе р. Свіслач каля былой в. Банцараўшчына Мінскага р-на. Пляцоўка авальная (55 × 35 м), з Пн і ПнЗ умацавана 2 валамі выш. каля 2 м і равамі. Культурны пласт 0,2—1,8 м; мае 2 гарызонты: ніжні (3 ст. да нашай эры — 4 ст. нашай эры) адносіцца да штрыхаванай керамікі культуры, верхні — 6—8 ст. (ад яго атрымала назву банцараўская культура). Выяўлены рэшткі драўляных наземных пабудоў з разваламі печаў-каменак, вырабы з жалеза (сярпы, наканечнікі коп’яў, нажы, брытвы), бронзы (пярсцёнкі, фібула, лунніца, бранзалет і інш.), гліны (посуд, тыглі, льячка, прасліцы), шкляная пацерка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕНХАТЭ́П МАЛО́ДШЫ, Аменхатэп, сын Хапу (каля 1460, Атрыбіс, Ніжні Егіпет — каля 1380 да н.э.),
старажытнаегіпецкі архітэктар, быў на ваен. і дзярж. службе. Дарадца Аменхатэпа III, настаўнік малалетняга Аменхатэпа IV. Пабудаваў храм бога Амона-Ра ў Луксоры (разам з арх. братамі Горы і Суці), храмы ў Салебе і Седэінгу, грандыёзныя помнікі ў Карнаку — храм бога Хансу, храм багіні Мут, алею сфінксаў паміж Луксорам і Карнакам (захаваліся калосы Мемнана). Недалёка ад храма Тутмоса II узведзены храм у гонар Аменхатэпа Малодшага.
Літ.:
Жак К. Египет великих фараонов: История и легенда: Пер. с фр.М., 1992. С. 182—183.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАЗ»,
марка грузавых аўтамабіляў. Выпускаецца акц. аб’яднаннем «ГАЗ» (г.Ніжні Ноўгарад, Расія) з 1932. Мае алюмініевы блок цыліндраў, гіпоідную гал. перадачу, гідравакуумны ўзмацняльнік тармазоў, самаблакіравальны дыферэнцыял. З 1996 выпускаюцца бартавыя аўтамабілі з магутнасцю рухавіка 73,5—102 кВт, грузападымальнасцю 4—5,5 т, найб. скорасцю 80—90 км/гадз, а таксама поўнапрыводная мадэль ГАЗ-66-12-010 (88,3 кВт; 2 т; 90 км/гадз); з 1994 — «Газель» ГАЗ-3302 (73,5 кВт; 1650 кг; 115 км/гадз); з 1995 — яе мадыфікацыі, у т. л. 12-месцавы мікрааўтобус ГАЗ-3221.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕВЯ́ТЫХ (Рыгор Рыгоравіч) (н. 1.12.1918, в. Бараноўшчына Кіраўскай вобл., Расія),
расійскі хімік-неарганік. Акад.Рас.АН (1974). Герой Сац. Працы (1989). Скончыў Горкаўскі ун-т (1941) і працаваў у ім. З 1973 у Ін-це хіміі АНСССР (г.Ніжні Ноўгарад), з 1988 дырэктар ін-та хіміі высакачыстых рэчываў Рас.АН. Навук. працы па неарган. і аналіт. хіміі высакачыстых рэчываў, праблемах атрымання высакачыстых матэрыялаў. Распрацаваў метады глыбокай ачысткі лятучых неарган. гідрыдаў, хларыдаў і металаарган. злучэнняў. Ленінская прэмія 1986.
Тв.:
Высокочистые тугоплавкие и редкие металлы. М., 1993 (разам з Г.С.Бурханавым).