1) афіцыйны дакумент аб заканчэнні навучальнай установы, прысваенні вучонага звання і інш. (напр. а. сталасці, а. прафесара);
2) дакумент на права атрымання ваеннаслужачым грашовага, харчовага і іншага забеспячэння;
3) дакумент, які пацвярджае пародзістасць свойскай жывёлы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ábgangm -(e)s, -gänge
1) адыхо́д, ад’е́зд
2) пакіда́нне;
~ vom Amt пакіда́нне слу́жбы
3) збыт (тавару)
4) спад (вады)
5) заканчэ́нне (школы)
6) вы́пуск (адной навучальнай установы)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
атэста́т, ‑а, М ‑таце, м.
1. Афіцыйны дакумент аб сканчэнні навучальнай установы. [Генадзій:] Атэстат магу прадставіць, а наконт сталасці мяркуйце самі.Крапіва.// Пасведчанне аб прысваенні вучонага або спецыяльнага звання. Атэстат прафесара. Атэстат старшага навуковага супрацоўніка. Атэстат майстра сельскагаспадарчай вытворчасці.
2. Дакумент на права атрымання ваеннаслужачымі грашовага, харчовага і інш. забеспячэння, а таксама дакумент, па якім утрыманец ваеннаслужачага атрымлівае частку яго грашовага забеспячэння. Харчовы, грашовы атэстат.
3. У дарэвалюцыйнай Расіі — пасведчанне аб праходжанні службы, якое выдавалася пры адстаўцы.
4. Дакумент, які пацвярджае пародзістасць свойскай жывёлы.
•••
Атэстат сталасці — пасведчанне аб заканчэнні сярэдняй агульнаадукацыйнай школы (у дарэвалюцыйнай Расіі — мужчынскай гімназіі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́федра, ‑ы, ж.
1. Узвышэнне, памост для лектара або прамоўцы. Узысці на кафедру. □ Толькі кафедра ў выглядзе невялічкай тумбачкі была бедна абшыта паркалёвай матэрыяй, такога, як і плюш, колеру.Грамовіч.Леў Раманавіч стаў за кафедру і доўга не мог гаварыць ад хвалявання.Асіпенка.
2. Аб’яднанне выкладчыкаў і навуковых работнікаў адной або некалькіх блізкіх навуковых дысцыплін у вышэйшай навучальнай установе СССР. Кафедра гісторыі. Кафедра педагогікі. Пасяджэнне кафедры. Загадчык кафедры.
3. Пасада епіскапа, які кіруе епархіяй (першапачаткова — крэсла ў царкве для епіскапа).
4. Тое, што і кафедральны сабор (гл. сабор). Зазванілі ў дробныя званы ў праваслаўнай кафедры.Чорны.
[Ад грэч. kathédra — сядзенне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філо́саф, ‑а, м.
1. Спецыяліст у галіне філасофіі, а таксама наогул мысліцель, які займаецца распрацоўкай пытанняў светапогляду. Філосафы старажытнасці. □ Мы песні складалі Пра маладосць, Пра любоў. Чыталі філосафаў, Лёталі ў Арктыку.Зарыцкі.//Разм. Студэнт філасофскага факультэта вышэйшай навучальнай установы.
2.перан. Чалавек, які ўдумліва адносіцца да жыцця; умудроны жыццёвым вопытам чалавек. Мудры дзед. Век ажыў, пабадзяўся па людзях, пабачыў. Такія ў вёсцы — філосафы. Варожаць і на ўраджай і на пагоду. Дзе не розумам, то хітрасцю дойдуць...Пташнікаў.
3.Разм. Чалавек, схільны да абстрактных разважанняў. Мікола, каб неяк прынізіць гэтага самаўпэўненага філосафа, сказаў: — У сямейным жыцці трэба не філасофстваваць, а жыць, і ўсё...Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
семіна́р
(лац. seminarium)
1) практычныя заняткі, арганізаваныя ў вышэйшай навучальнай установе па групах; абмеркаванне студэнцкіх або аспіранцкіх дакладаў, самастойных работ;
2) групавыя заняткі, арганізаваныя для спецыяльнай падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі або палітычнай адукацыі (напр. с. настаўнікаў).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дыпло́м
(польск. dyplom < лац. diploma, ад гр. diploma = ліст, складзены ўдвая)
1) дакумент аб заканчэнні вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, а таксама аб прысуджэнні вучонай ступені;
2) пасведчанне, якое выдаецца за дасягненні, поспехі ў чым-н. (напр. д. конкурсу скрыпачоў);
3) дыпломная работа студэнта.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ка́федра
(гр. kathedra = сядзенне)
1) аб’яднанне выкладчыкаў вучэбных дысцыплін, якія адносяцца да адной галіны навукі, у вышэйшай навучальнай установе;
2) спецыяльнае ўзвышанае месца для прамоўцы, лектара, выкладчыка;
3) узвышэнне, з якога гаворацца пропаведзі ў хрысціянскай царкве.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
про́філь
(фр. profil)
1) від збоку (твару, прадмета);
2) від, форма чаго-н. у разрэзе (напр. п. дарогі);
3) сукупнасць рыс і асаблівасцей якой-н. спецыяльнасці, прадпрыемства або навучальнай установы (напр. спецыяліст шырокага профілю, раён мае сельскагаспадарчы п.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
асістэ́нт
(лац. assistens, -ntis = які прысутнічае, дапамагае)
1) асоба, якая дапамагае спецыялісту пры выкананні асноўнай работы, напр. памочнік урача пры аперацыі, прафесара ў час чытання лекцыі і інш.;
2) асоба, якая займае малодшую выкладчыцкую пасаду ў вышэйшай навучальнай установе.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)