КАРДЫЯЛО́ГІІ БЕЛАРУ́СКІ НДІ Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Засн. ў 1977 у Мінску на базе праблемнай н.-д. лабараторыі кібернетычных метадаў дыягностыкі і біякіравання (з 1970) Мінскага мед. ін-та. Асн. кірункі навук. даследаванняў: распрацоўка навук. асноў прафілактыкі, метадаў дыягностыкі, рэабілітацыі і лячэння (у т. л. хірургічнага) ішэмічнай хваробы сэрца і артэрыяльных гіпертэнзій, аўтаматызаваных праграмна-тэхн. сродкаў і прыбораў для іх выяўлення і кантролю эфектыўнасці, лячэбных і аздараўленчых мерапрыемстваў пры сардэчна-сасудзістых захворваннях і інш. У ін-це працуюць лаўрэаты Дзярж. прэміі Беларусі 1996 акад. Нац. АН Беларусі Г.І.Сідарэнка (заснавальнік ін-та), Ю.П.Астроўскі, Л.З.Паланецкі, Я.Г.Нікіцін, А.У.Фралоў, У.У.Мірончык, А.П.Вераб’ёў. (Дырэктар ін-та з 1993 М.А.Манак.) На базе ін-та працуе Рэсп. цэнтр сардэчна-сасудзістай хірургіі (аперацыі па карэкцыі парокаў сэрца, рэканструкцыі сасудаў і інш.).

В.​М.​Гайдук.

т. 8, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫМІНАЛО́ГІІ, КРЫМІНАЛІ́СТЫКІ І СУДО́ВАЙ ЭКСПЕРТЫ́ЗЫ ПРАБЛЕ́М НДІ Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

(НДІПКК і СЭ),

навуковы цэнтр, які праводзіць даследаванні ў галіне крыміналогіі, крыміналістыкі і суд. экспертызы, ажыццяўляе метадычнае забеспячэнне работы следчых і суд. органаў, а таксама экспертныя даследаванні пры суд. разглядзе крымін. і цывільных спраў, матэрыялаў аб адм. правапарушэннях. Створаны ў адпаведнасці з пастановай СМ Рэспублікі Беларусь ад 20.3.1990. Упершыню ўстанова для навук. даследаванняў і забеспячэння работы экспертаў была заснавана пры Нар. камісарыяце БССР у 1929; неаднаразова мянялася назва (лабараторыя, ін-т). У складзе НДІ лабараторыі: суд.-почырказнаўчых даследаванняў, суд.-тэхн. даследавання дакументаў, суд. фанетыкі, суд.-балістычных і трасалагічных даследаванняў, крыміналістычных даследаванняў матэрыялаў, рэчываў і вырабаў, суд. аўтатэхн. даследаванняў, суд.-эканам., таваразнаўчых экспертыз і інш.; аддзелы: крыміналогіі, крыміналістыкі, навук.-тэхн. інфармацыі і інш.

Л.​А.​Шукан.

т. 8, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЖА́РНАЙ БЯСПЕ́КІ І ПРАБЛЕ́М НАДЗВЫЧА́ЙНЫХ СІТУА́ЦЫЙ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ ІНСТЫТУ́Т Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Створаны ў 1999 у Мінску на базе НДІ пажарнай бяспекі, заснаванага ў 1998 на базе Рэсп. навук.-практычнага цэнтра пажарнай бяспекі (з 1957).

Асн. кірункі н.-д. і доследна-канструктарскай дзейнасці: стварэнне і ўдасканаленне пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікі і амуніцыі, вогнетушыльных саставаў, тэхн. сродкаў бяспекі і выратавання пры надзвычайных сітуацыях; распрацоўка нарматыўнай дакументацыі сістэмы проціпажарнага нарміравання і стандартызацыі, а таксама па тактыцы тушэння пажараў і ліквідацыі аварый, ахове працы, здароўя і сац. засцярогі асабістага саставу; арганізацыйна-кіраўніцкія і сацыяльна-эканам. даследаванні па пытаннях стану пажарнай бяспекі; стварэнне і вытв-сць выпрабавальнага абсталявання па даследаванні параметраў пажарнай небяспечнасці прамысл. прадукцыі, у т. л. буйнагабарытных буд. канструкцый.

А.​С.​Дзмітрачэнка, А.​М.​Кудрашоў, А.​В.​Урублеўскі.

т. 11, с. 511

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУЛЬМАНАЛО́ГІІ І ФТЫЗІЯТРЫ́І НДІ Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Засн. ў 1928 у Мінску як Бел. НДІ туберкулёзу. У Вял. Айч. вайну эвакуіраваны ў Нова-Беліцу (г. Гомель). З 1944 у Мінску, з 1972 у пас. Навінкі Мінскага р-на. З 1988 НДІ пульманалогіі і фтызіятрыі. Асн. кірункі навук. даследаванняў: распрацоўка спосабаў дыягностыкі туберкулёзу і павышэння эфектыўнасці лячэння дэструктыўных працэсаў ва ўмовах пагаршэння радыеэкалагічнага стану пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС; распрацоўка новых метадаў прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння неспецыфічных пашкоджанняў органаў дыхання; вывучэнне асаблівасцей праяўлення пазалёгачнага туберкулёзу і распрацоўка эфектыўных метадаў лячэння. У складзе ін-та 5 н.-д. аддзелаў, у т. л. імунамарфалагічных даследаванняў; лабараторыі, 8 разнапрофільных клінічных аддзяленняў, дыспансернае і дапаможнае аддзяленні. На базе НДІ працуе кафедра туберкулёзу і дзіцячага туберкулёзу Мінскага мед. ін-та.

Э.​М.​Пармон.

т. 13, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

treasury

[ˈtreʒəri]

n., pl. -uries

1) ка́са f.; фо́нды pl.

the club treasury — ка́са клю́бу

2)

а) скарб -у m. (дзяржа́ўны), казна́ f.

б) міністэ́рства фіна́нсаў

3) ска́рбніца f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

office [ˈɒfɪs] n.

1. о́фіс, канто́ра, канцыля́рыя;

an editorial office рэда́кцыя;

an enquiry office бюро́ даве́дак;

a lost property office бюро́ знахо́дак;

in office hours у прыёмныя гадзі́ны, у гадзі́ны пра́цы ўстано́вы;

He’s gone to the office. Ён пайшоў на працу.

2. о́фіс, службо́вае памяшка́нне, кабіне́т;

a private office асабі́сты кабіне́т

3. міністэ́рства, ве́дамства; упраўле́нне, аддзе́л;

the Foreign Office Міністэ́рства заме́жных спраў;

the Home Office Міністэ́рства ўну́траных спраў

4. паса́да, слу́жба, пост;

a term of office тэ́рмін паўнамо́цтваў;

take office заня́ць паса́ду; прыхо́дзіць да ўла́ды;

hold office займа́ць пост/паса́ду;

leave office ісці́ ў адста́ўку

♦

through smb.’s good offices fml дзя́куючы чыйму́-н. пасрэ́дніцтву

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ЗЕМЛЯРО́БСТВА І КАРМО́Ў БЕЛАРУ́СКІ НДІ Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Акадэміі аграрных навук Рэспублік і Беларусь.

Засн. ў 1927 у Мінску (з 1964 у г. Жодзіна Мінскай вобл.) як Цэнтр. хім. лабараторыя Бел. НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. У 1937—56 Ін-т сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН БССР. Да ліп. 1989 Беларускі НДІ земляробства. Асн. кірункі навук. даследаванняў: арг-цыя земляробства, стварэнне новых высокаўраджайных, высакаякасных сартоў збожжавых, зернебабовых, крупяных, кармавых і тэхн. культур, распрацоўка тэхналогій іх вырошчвання. Аспірантура з 1957. Пры ін-це эксперым. базы: «Вусце», «Жодзіна», «Зазер’е»; спец. насенняводчая гаспадарка «Гнезна» (Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл.). У ін-це працавалі акад. УАСГНІЛ і АН БССР Я.К.Аляксееў, А.К.Кедраў-Зіхман, акад. АН БССР А.Л.Лапо, В.Л.Шэмпель і чл.-кар. С.Н.Іваноў, П.Я.Пракопаў, М.Р.Чыжэўскі; працуюць акад. Акадэміі агр. навук Беларусі С.І.Грыб, Л.В.Кукраш, У.П.Самсонаў, В.М.Шлапуноў, чл.-кар. П.Л.Ніканчык.

т. 7, с. 58

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́МПЛЕКСНАГА ВЫКАРЫСТА́ННЯ ВО́ДНЫХ РЭСУ́РСАЎ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ НДІ Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Засн. ў 1961 у Мінску. Да 1991 — галаўная арг-цыя па праблемах выкарыстання водных рэсурсаў у СССР. З 1992 — галаўная арг-цыя па рацыянальным выкарыстанні і ахове водных рэсурсаў на Беларусі. Асн. кірункі навук. дзейнасці: комплексная ацэнка стану і прагноз змянення водных рэсурсаў у звычайных умовах і парушаных у выніку гасп. дзейнасці; ацэнка ўплыву забору падземных і паверхневых вод на экалагічны стан прылеглых тэрыторый; распрацоўка мерапрыемстваў па ахове водных рэсурсаў ад іх вычарпання і забруджвання; гідраэкалагічнае абследаванне гасп. аб’ектаў, экспертыза тэхналогій і праектаў, якія здольны аказваць уплыў на стан водных аб’ектаў; распрацоўка праграмнага забеспячэння, геаінфарм. тэхналогій, мадэліраванне; вядзенне дзярж. воднага кадастру і маніторынгу; экалагічная сертыфікацыя, аўдыт і менеджмент у галіне выкарыстання і аховы водных рэсурсаў і інш.

М.​М.​Чарапанскі.

т. 8, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРАЎМАТАЛО́ГІІ І АРТАПЕДЫ́І БЕЛАРУ́СКІ НДІ Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Засн. 25.5.1930 у Мінску як Дзярж. ін-т фтызіятрыі, артапедыі і неўралогіі. З 1944 Мінскі НДІ траўматалогіі і артапедыі, з 1945 Мінскі НДІ артапедыі і аднаўленчай хірургіі, з 1957 НДІ траўматалогіі і артапедыі. З 2001 Дзярж. ўстанова Беларускі НДІ траўматалогіі і артапедыі. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка і ўкараненне новых методык дыягностыкі і лячэння пухлін касцей і суставаў; хворых з пашкоджаннем пазваночніка і спіннога мозга, што суправаджаецца паралічом (парэзам) канечнасцей; хворых з вострай і ўскладненай траўмай і распрацоўка мед. аспектаў траўматызму; дыягностыкі і лячэння суставаў (артраскапія, эндапратэзаванне і інш. рэканструкцыйна-аднаўленчыя аперацыі на суставах); траўматалагічнай і артапедычнай паталогіі ў дзяцей і падлеткаў. У ін-це ў розны час працавалі Б.Н.Цыпкін, М.Н.Шапіра, Р.Х.Мініна; працуюць Я.​Дз.Белаенка (з 1993 дырэктар), І.Р.Варановіч, Я.А.Пашкевіч, А.М.Сакалоўскі і інш.

т. 15, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЭНТР ТЭХНІ́ЧНАЙ ТВО́РЧАСЦІ НАВУЧЭ́НЦАЎ рэспубліканскі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Засн. 10.11.1929 у Мінску як Цэнтр. дзіцячая тэхн. станцыя, з 1945 Дарожная станцыя юных тэхнікаў, з 1961 Цэнтр. станцыя юных тэхнікаў, з 1978 Рэсп. станцыя юных тэхнікаў, з 1991 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: метадычная (праграмна-метадычнае забеспячэнне, павышэнне кваліфікацыі педагогаў і інш.), вучэбна-выхаваўчая і масавая (гуртковая работа па тэхн. творчасці, выстаўкі, конкурсы, спаборніцтвы і інш.). Гуртковая праца з вучнямі арганізавана ў 30 лабараторыях, 130 гуртках па 41 кірунку тэхн. творчасці (радыёэлектроніка, інфарматыка, астраномія, фізіка і тэхналогія металаў, авія-, ракета-, суднамадэліраванне, картынг, радыёспорт, аўтатэхніка, лічбавая фатаграфія і інш.). Мае аддзелы: метадычнай і інфарм.-аналіт. работы, арганізац.-масавай работы і сац. ўзаемадзеяння, навук.-тэхн. творчасці і інфарм. тэхналогій, вытв.-тэхн. творчасці, спартыўна-тэхн., адм.-гасп. работы, а таксама спартыўна-тэхн. комплекс «Вікторыя» з дзіцячай турбазай.

К.​І.​Цыркун.

т. 17, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)