рака ў Паўн. Афрыцы, у Алжыры і Тунісе. Даўж. 460 км, пл. басейна 22 тыс.км². Вытокі ва ўсх. адгор’ях Тэль-Атласа (горы Меджэрда), упадае ў Туніскі зал., утварае дэльту. Вызначаецца рэзкімі ваганнямі расходу: ад 3—4 м³/слетам да 1500—2500 м³/с пасля моцных зімовых дажджоў. На М. вадасховішчы, якія выкарыстоўваюцца для арашэння. Даліна М. — важны с.-г. раён Туніса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРО́НАВА Фядора, гераіня вайны 1812. Прыгонная сялянка з в. Пагуршчына Полацкага пав. У час напалеонаўскага нашэсця стала разведчыцай авангарда рус. корпуса П.Х.Вітгенштэйна. Летам 1812 неаднаразова хадзіла ў разведку ў заняты французамі Полацк, здабывала звесткі пра размяшчэнне франц. войск і перадавала іх камандаванню рас. арміі. Указам Аляксандра I узнагароджана сярэбраным медалём з надпісам «За полезное» і 500 рублямі. У 1820 разам з сям’ёй вызвалена ад прыгону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІВУ́ЧЫ (Eumetopias),
род млекакормячых жывёл сям. вушастых цюленяў. Адзіны від у родзе — С. (E. jubatus). Пашыраны ў паўн.ч. Ціхага ак.
Даўж. да 3,5 м, маса да 800 кг. Афарбоўка летам рыжая, зімой бурая. Трымаецца статкамі. Размнажаюцца звычайна на камяністых берагах астравоў, самцы ўтвараюць гарэмы з 15—20 самак. Кормяцца рыбай, галаваногімі малюскамі, інш. марскімі жывёламі. Нараджаюць 1 дзіцяня. Промысел дзеля шкуры і тлушчу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Тое, што і ляцець (у 1 знач.), з той толькі розніцай, што лятаць абазначае дзеянне, якое паўтараецца ці адбываецца ў розных кірунках. Зграі крумкачоў ляталі ў паветры, апускаліся сям-там на гарачых папялішчах.Лынькоў.На ўласныя бачыў я вочы, Як чайкі над морам ляталі.Бялевіч.// Мець здольнасць трымацца і перамяшчацца ў паветры. Не ўсе птушкі лятаюць.З нар.
2.перан.Разм. Хутка бегаць, хадзіць, ездзіць, насіцца. З палаты ў палату .. [Марына] лятала быццам на крыл[ах] у сваім лебядзіна-белым халаце і накрухмаленай касынцы.Грамовіч.А немцы ляталі па полі, перапорвалі кусты і канавы — усё шукалі парашутыста і не маглі знайсці.Дайліда.// Хутка рухацца. Лятаюць рукі па клавішах.
•••
Летам лятаць — тое, што і летам ляцець (гл. ляцець).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Весніна́, вэснина́ ’вясенняе ворыва’ (палес., Выг.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ін‑а ад *веснаваць. Аналагічна ў паўн.-рус. гаворках назвы для работ, якія выконваюцца вясной: ве́сни́на́ ’воўна, якую настрыглі з авечак у маі або летам’, пск. ’сняткі вясенняга ўлову’, арханг.веснова́нье ’паляванне на марскіх звяроў вясной’, пск.вешница ’вясенняе ворыва’, арханг.вёшня ’вясенняя сяўба’, укр.веснування, веснова́нє ’правядзенне веснавых палявых работ’, польск.vʼosna ’вясеннія палявыя работы’, серб.про̀летина ’вясенняя сяўба’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дражні́к Абгароджанае або неабгароджанае месца для жывёлы летам у полі або ў лесе (Кліч.). Тое ж дрыжнік (Бярэз.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Высочваючы, дачакацца з’яўлення каго‑, чаго‑н.; падпільнаваць. [Грачова:] — Ноч спаць не буду, а падсцерагу... падсцерагу, як.. [хлопец] цябе дадому прывядзе. І раскажу, усё яму вылажу.Ракітны.А летам сын гуляў на волі, Хадзіў па лесе і па полі, І вось раз Насцю падсцярог.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЗНІ́,
кліматабальнеалагічны курорт у Арменіі. У цясніне р. Раздан на выш 1300 м, паблізу Ерэвана. Засн. ў 1925. Клімат умерана цёплы з гарачым летам і цёплай восенню. Субтэрмальныя мінер. воды, прыдатныя на ванны, арашэнні, кішэчныя прамыванні, піццё. Санаторыі спецылізаваныя на лячэнні хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы, а таксама спадарожных хвароб страўніка, кішэчніка, печані, жоўцевага пузыра, гінекалагічнай сферы. Завод па разліву мінер. вады «Арзні». Паблізу арх. комплексы Эчміядзіна, Гегарда, крэпасці Гарні, воз. Севан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРПА́, Усходні Арпачай,
рака ў Арменіі і Нахічэванскай Рэспубліцы, левы прыток Аракса. Даўж. 128 км, пл.бас. 2630 км². Пачынаецца на схілах Зангезурскага хрыбта, у сярэдняй ч. цячэ па міжгорнай катлавіне. Сярэдні расход вады 11,5 м³/с (каля г.п. Ехенадзор, Арменія). Выкарыстоўваецца на арашэнне, таму летам воды Арпы не даходзяць да р. Аракс. Для перакіду водаў Арпы ў воз. Севан пабудаваны тунэль (48,6 км). У вярхоўях Арпы курорт Джэрмук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРЫ́ЦЫЙ (Hericium),
род базідыяльных грыбоў сям. яжовікавых. Вядома 8 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары, пераважна ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 2 віды, найб. трапляецца герыцый каралападобны (H. coralloides). Растуць у лясах на ламаччы і пнях лісцевых парод (асабліва бярозы) летам і восенню.
Пладовыя целы каралападобна разгалінаваныя або лопасцевыя, зрэдку распасцёртыя, мясістыя, белыя, бываюць з ружаватым ці жаўтаватым адценнем, з узростам і пры высыханні бурэюць. Шыпы звычайна абвіслыя, рознай даўжыні.